Васіль Захарка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Робат: аўтафарматаваньне артыкула
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Радок 72: Радок 72:
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1877 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1877 годзе]]
[[Катэгорыя:Беларускія грамадзкія дзеячы]]
[[Катэгорыя:Беларускія грамадзкія дзеячы]]
[[Катэгорыя:Дзеячы БНР]]
[[Катэгорыя:Беларуская Народная Рэспубліка]]
[[Катэгорыя:Беларуская Народная Рэспубліка]]
[[Катэгорыя:Беларуская дыяспара]]
[[Катэгорыя:Беларуская дыяспара]]

Вэрсія ад 13:49, 18 верасьня 2008

Васіль Захарка

Васіль Іванавіч Захарка (1 красавіка 1877 - 14 сакавіка 1943, Прага) беларускі палітычны дзеяч, другі прэзыдэнт БНР.

Нарадзіўся у вёсцы Дабрасельцы на Гарадзеньшчыне ў беднай сялянкай сям’і. У 16 год стаўся сіратою, разам з двума баратамі й сястрою. У 1895 – здаў іспыт на царкоўнапрыхадскога настаўніка. Працаваў у царкоўнапрыхадской школцы. Потым працаваў пісарам.

Вайсковая служба

15 кастрычніка 1898 на вайсковай службе. Вытрымлівае іспыт на “Заўрад ваеннага чыноўніка”, потым іспыт па праграме ваенна-юнкерскай вучэльні. У 1902 звольніўся з войска афіцэрам запасу. Працаваў сакратаром губэрнатарскага ўпраўленьня, пасьля сакратаром бурмістра гораду Пултуску. Належаў да Беларускай Сацыялістычнай Грамады.

Зноў пакліканы да войска 10 сьнежня 1904 з выбухам руска-японскай вайны. Служыў да 1917 году. У 1906 – калежкім рэгістратарам, у 1909 – губэрнскім сакратаром. У 1912 – у чыне калежскага сакратара, у 1915 – тытулярным саветнікам.

Займаў становішчы: 1906 – справавод брыгады, 1914 – памочнік начальніка аправізацыі арміі паўночна-заходняга фронту, у 1916 – загадчык канцэлярыі штабу 10-й арміі. У красавіку 1917 – намесьнік старшыні вярхоўнага суду штабу 10-й арміі.

На карысьць Бацькаўшчыне

Прымаў актыўны ўдзел у з’едзе беларускіх вайскоўцаў Заходняга фронту 22 кастрычніка 1917 году ў Менску. У створанай Цэнтральнай Беларускай Вайсковай Радзе займаў пасаду сакратара.

На І Усебеларускім Кангрэсе Захарка абраны сябрам Рады З’езду. Пад час разгону Кангрэсу арыштаваны зь іншымі сябрамі Рады (Канстанцін Езавітаў, Язэп Мамонька) бальшавікамі.

У сувязі з наступам немцаў на Менск, арыштаваныя здолялі вызваліцца з турмы ў ночы на 19 лютага 1918. 21 лютага 1918 у Менску створаны Народны Сакратарыят Беларусі. Язэп Варонка - старшыня, Захарка – скарбнік.

Рада БНР. Захарка сядзіць з правага краю.

Пасьля 25 сакавіка Захарка займае розныя міністэрскія пасады ў кіраўніцтве БНР. Пасьля перайменаваньня ў кастрычніку 1918 Народнага Сакратарыяту ў Раду Народных Міністраў, Захарку прызначаюць Міністрам фінансаў. Яго дэлегуюць на розныя далікатныя місыі.

У сувязі з наступам бальшавікоў Урад БНР пераяджае ў Вільню, а потым у Гародню. Адтуль 3 сакавіка 1919 ад Рады Міністраў Захарка разам з Антонам Луцкевічам дасылае ноту пратэсту польскаму ураду з-за пачатку польскай ўсеагульнай мабалізацыі ў Вільні й ноту пратэсту супраць пачатку выбараў у польскі Сойм і далучэньня Аўгустоўскага павету да Польшчы. Нота накіраваная прадстаўнікам ЗША, Вялікай Брытаніі, Францыі ды Італіі ў Спаа. На Парыскую канфэрэнцыю Антон Луцкевіч і Захарка выслалі мемарыял у справе прызнаньня Беларусі й яе дзяржаўных праваў на этнічных беларускіх землях.


На эміграцыі

24 лістапада 1919 году Пётра Крэчэўскі, Васіль Захарка і Белевіч выехалі з Бэрліна праз Прагу і Варшаву ў Менск, куды прыбілі 1 сьнежня . 13 сьнежня ў Менску на скліканай Радзе БНР адбыўся падзел на Народную Раду БНР і Найвышэйшую Раду БНР. Народная Рада Рэспублікі аднагалосна выбрала новы прэзыдыўм начале з старшынёю Крэчэўскім а таксама Палутай Бадуновай і Захаркай. Сакратарамі былі прызначаны Козіч і Язэп Мамонька. Вацлаў Ластоўскі быў празначаны старшынём Рады Міністраў. Ад яго імя была надрукаваная і патаемна распаўсюджвалася адозва на беларускага насельніцтва у якой абвесьціў створаную Раду адзінай выканўчай уладай на Беларусі. Гэта не спадабалася палякамі й быў выдадзены загад арыштаваць урад Ластоўскага.

Пётра Крэчэўскі і Захарка каб пазьбегнуць арышту былі вымушаны эміраваць у Бэрлін, дзе ужо была дыпляматычная місыя БНР. Тут Захарка спаўняе функцыі заступніка Рады Міністраў у адсутнасьць Луцкевіча.

2 чэрвеня 1920 прызначаны старшынёю Надзвычайнай Беларускай Дыпляматчнай Місыі БНР. Захарка накіроўваецца ў Маскву па запрашэньню міністра замежных справаў РСФСР Георгія Чычэрына. Тамака ён спаўняе абавязкі старшыні місыі БНР у Маскве. Захарка намагаецца прызнаньня незалежнасьці Беларусі перад савецкімі ўладамі, арганізацыі войска, вызваленьня беларускіх палітвязьняў у Ўсходняй Беларусі й матэр’яльнай дапамогі. У гэты час Ластоўскі вызваляецца з польскай турмы і пераяджае ў Коўна, куды перамяшчаецца і урад БНР.

Пасьля Рыскай дамовы 26-29 верасьня 1921 у Празе адбываецца Палітычная нарада беларускай эміграцыі, дзе Захарка быў заступнікам старшыні нарады. Ён падпісаў прынятыя на ёй рэзалюцыі: “Аб Слуцкім паўстаньні”, “Аб чыннасьці Савенкова”, “Аб чыннасьці Балаховіча”, “Аб рыскім трактаце”, “Аб дзяржаўным будаўніцтве Беларусі”. Апошняя рэзалюцыясьцьвярджала што”Беларусь павінна быць дзяржавай непадзельнай і ні ад каго незалежнай. Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада зазаначае: а) што адзіным заканадаўчым органам Беларусі зьяўляецца Рада БНР, маючая пераемнасьць улады ад Усебеларускага кангрэсу 1917г., б) што адзінай адказнай уладай беларусі зьяўляецца Урад БНР, маючы мандат ад Рады БНР”.

23 жніўня 1923 на сходзе Прэзыдыюма Рады і Ураду БНР, пасьля адстаўкі Ластоўскага, начале ўраду стаў Аляксандр Цьвікевіч. Захарка быў прызначаны Міністрам фінансаў. 2 лістапада 1923 Захарка выехаў з Коўні ў Прагу, дзе працягваў працу як заступнік старшыні ўраду Рады БНР Пётра Крэчэўскага. Быў супраць супрацоўніцтва з Потльшчай і Летуваю, з-за тэрытарыяльных захопаў беларускіх земляў. Зьвяртаў увагу, што хаўрусы з Расеяй прыводзілі толькі да русыфікацыі беларускага народу.

На скліканай Цьвікевічам 10 кастрычніка 1925 году канфэрэнцыі ў Берліне Захарка не прызнаў Савецкай Беларусіі за незалежную дзяржаву. Толькі дзякуючы яму БНР не спыніла свайго існаваньня бо большасьць сябраў рады прызнала БССР. 12 сьнежня 1925 Васіль Захарка быў абраны старшынёй Таварыства “Беларуская Рада” у Празе. Супрацоўнічаў з украінскай і расейскай эміграцыяй. Выкарыстоўваў кожную нагоду, каб абвесьціць ўсяму сьвету пра няўдзячны лёс сваёй Бацькаўсшчыны. Пісаў звароты ў Лігу Нацый, кіраўніцтву іншых краінаў. Прымаў удзе у розных беларускіх імпрэзах у Празе (выстава праскіх беларускіх выдавецтваў, угодкі БНР),

Быў намесьнікам старшыні Рады БНР Пётра Крэчэўскага да ягонай сьмерці 8 сакавіка 1928 году. Пасьля заняў пасаду Прэзыдэнта БНР.

Спрабаваў давесьці сусьветнай грамадскасьці беларускацьць Вільні. 9 сьнежня 1928 году даслаў мэмарыял на імя старшыні Лігі Нацый, дзе прадставіў беларусі бок бачаньня на справу Вільні. 12 кастрычніка 1939 даслаў пратэст Прэзыдэнту Летувы супраць савецка-летувіскай дамовы ад 10 кастрычніка, згодна якой Віленшчына была перададзена ў склад Летувы.

Файл:Mahilka zaharki.jpg
Магіла Васіля Захаркі на Альшанскіх могілках, Прага

6 сакавіка 1943 году тастамэнтам здаў паўнамоцтвы Міколу Аўрамчыку. А 14 сакавіка памёр. Пакінуў пасьля сябе багаты архіў БНР.

Пахаваны ў Празе на Альшанскіх могілках. Немцы абрэзалі ў газэтах артыкулы-нэкралёгі. На пахаваньні гэстапа забараніла ўсялякія прамовы. Але калі апускалі труну, да яе прарваўся інжынэр М. Абрамчык і прамовіў, за ім гэтаксама выступіў прадстаўнік ўкраінскай моладзі. Каля магілы пачаўся нейкі рух лоюдзей у цывільным. ПрафэсарМазэпа (пасьля прэм’ер украінскага ўраду) сказаў толькі: “Нічога, мы шчэ будэмо маты оказыю промовіты іншым разом”. Калі засыпалі магілу стала блага Ларысы Геніюш, якую на руках аднесьлі Міхась Забэйда-Суміцкі і інжынэр Васіль Русак.

Ларыса Геніюш у сваіх успамінах пісала пра Захарку: “Гэта вельмі паважаны чалавек з думкамі пра Беларуса(…) Палітычнай дзейнасьці ён ніякай не праводзіў, часам толькі пісаў пратэсты супраць бяспрраўя над нашым анродам у Лігу Нацыяў, падтрымліваў эміграцыю і меў цкесную лучнасьць з эміграцыяй другіх народаў – украінскай, рускай. Ён быў беларускім эсэрам. У Бога ня верыў, але пасьля прасіў пахаваць яго па-хрысьціянску. У Прагу іх запрасілі чэхаславакі ўжо зь Літвы, куды спачатку пераехаў урад БНР. Мелі яны невялікую дапамогу ад урада, а да акупацыі ад чэскага Чырвонага Крыжа

Працы

  • Галоўныя моманты беларускага руху, Прага, 1926 – захоўваецца ў рукапісы ў Бібліятэцы імя Францыска Скарыны ў Лёндане
  • Беларусь – роля і значэньне на ўсходзе Эўропы.
  • Пратэст Захаркі Прэзыдэнту Летувы – Спадчына №1-1994
  • Закон аб грамадзянстве БНР ад 14 сьнежня 1919 – Спадчына №1-1994

Літаратура

  • Галіна Глагоўская “Васіль Захарка – Другі Прэзыдэнт БНР” – Спадчына №1-1994
  • Васіль Захарка На вернай службе бацькаўшчыне й народу (на 10 год сьмерці) -– Спадчына №1-1994