Герб Баўгарыі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: sh:Grb Bugarske
д Робат: аўтафарматаваньне артыкула
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:Coat_of_arms_of_Bulgaria.svg|200px|thumb|Герб [[Баўгарыя|Баўгарыі]]]]
[[Выява:Coat_of_arms_of_Bulgaria.svg|200пкс|міні|Герб [[Баўгарыя|Баўгарыі]]]]
'''Герб Баўгарыі''' ўяўляе сабой цёмна-чырвоны [[шчыт]], увянчаны гістарычнай каронай [[Баўгарыя|Баўгарыі]]. На шчыце намаляваны стаялы на задніх лапах коронованый залаты [[леў]]. Шчыт трымаюць два залатых каранаваных льва. Пад шчытом разьмешчаныя галіны дуба і стужка з дэвізам "''Съединението прави силата''" (Адзінства дае сілу).
'''Герб Баўгарыі''' ўяўляе сабой цёмна-чырвоны [[шчыт]], увянчаны гістарычнай каронай [[Баўгарыя|Баўгарыі]]. На шчыце намаляваны стаялы на задніх лапах коронованый залаты [[леў]]. Шчыт трымаюць два залатых каранаваных льва. Пад шчытом разьмешчаныя галіны дуба і стужка з дэвізам "''Съединението прави силата''" (Адзінства дае сілу).


Радок 22: Радок 22:


==Гісторыя==
==Гісторыя==
[[Выява:Bulgaria-stem.jpg|150px|thumb|Герб, надрукаваны ў Стэматаграфіі]]
[[Выява:Bulgaria-stem.jpg|150пкс|міні|Герб, надрукаваны ў Стэматаграфіі]]
[[Выява:Coat of arms of Kingdom of Bulgaria (1927-1946).png|150px|thumb|Герб Царства Баўгарыя]]
[[Выява:Coat of arms of Kingdom of Bulgaria (1927-1946).png|150пкс|міні|Герб Царства Баўгарыя]]
[[Выява:Coat of Arms of the People's Republic of Bulgaria (1967-1971).png|150px||thumb|Герб Народнай Рэспублікі Баўгарыя]]
[[Выява:Coat of Arms of the People's Republic of Bulgaria (1967-1971).png|150пкс|міні|Герб Народнай Рэспублікі Баўгарыя]]


Найстаражытная выява льва, як сымбаля Баўгарыі адносіцца да [[1294]] году, задакумэнтавана ў скрутку лорда Маршала. У яго першай часткі пад №15 прадстаўлены "''герб караля Баўгарыі''". Найболей верагодна, што гэта цар Смілец або яго найблізкі папярэднік. Нa гэтым гербе намаляваны срэбны леў з залатой каронай на цёмным шчыце. У канцы [[14 стагодзьдзе|XIV стагодзьдзя]] нейкі [[арабы|арабскі]] вандроўца бачыў у [[Тырнова]] малюнак трох чырвоных львоў, намаляваных на круглым залатым шчыце, які несла асабістая гвардыя цара [[Ян Шышман|Яна Шышмана]]. Гэты запіс цяпер захоўваецца ў Нацыянальнай Бібліятэцы [[Марока]].
Найстаражытная выява льва, як сымбаля Баўгарыі адносіцца да [[1294]] году, задакумэнтавана ў скрутку лорда Маршала. У яго першай часткі пад №15 прадстаўлены "''герб караля Баўгарыі''". Найболей верагодна, што гэта цар Смілец або яго найблізкі папярэднік. Нa гэтым гербе намаляваны срэбны леў з залатой каронай на цёмным шчыце. У канцы [[14 стагодзьдзе|XIV стагодзьдзя]] нейкі [[арабы|арабскі]] вандроўца бачыў у [[Тырнова]] малюнак трох чырвоных львоў, намаляваных на круглым залатым шчыце, які несла асабістая гвардыя цара [[Ян Шышман|Яна Шышмана]]. Гэты запіс цяпер захоўваецца ў Нацыянальнай Бібліятэцы [[Марока]].

Вэрсія ад 03:33, 18 верасьня 2008

Герб Баўгарыі

Герб Баўгарыі ўяўляе сабой цёмна-чырвоны шчыт, увянчаны гістарычнай каронай Баўгарыі. На шчыце намаляваны стаялы на задніх лапах коронованый залаты леў. Шчыт трымаюць два залатых каранаваных льва. Пад шчытом разьмешчаныя галіны дуба і стужка з дэвізам "Съединението прави силата" (Адзінства дае сілу).

Прынята лічыць, што тры льва азначаюць тры гістарычныя землі Баўгарыі: Мэзія, Фракія і Македонія.

Апісаньне

Цяперашні герб Баўгарыі прыняты народным зборам у 1997 годзе. Гэта зьлёгку зьмененая вэрсія гербу, які выкарыстоўваўся ў 1927-1946 гг. Гэты герб, у сваю чаргу, засноўваўся на асабістым гербе баўгарскага цара Фэрдынанда I. Паводле канстытуцыі Баўгарыі, прынятай у 1991 годзе.

Герб рэспублікі Баўгарыя адлюстроўвае залатога льва на цёмна-чырвоным шчыце.

На працягу некалькіх гадоў паміж палітычнымі партыямі не цішэлі спрэчкі аб дакладным выглядзе гербу. Апошняе рашэньне было зацьверджана ў законе аб дзяржаўным гербе Рэспублікі Баўгарыя ад 4 жнівеня 1998.

Герб Рэспублікі Баўгарыя.

Ар.1 Герб Рэспублікі Баўгарыя - дзяржаўны сымбаль, які выказвае незалежнасьць і сувэрэнітэт баўгарскага народа і дзяржавы.

Ар.2 1) Герб Рэспублікі Баўгарыя - стаялы на задніх лапах залаты каранаваны леў на цёмна-чырвоным полі ў форме шчыта. Над шчытом знаходзіцца вялікая карона - карона цара Другога Баўгарскага Царства з пяцьцю крыжамі і другім крыжом над каронай. Шчыт трымаюць два стаялых на задніх лапах залатых каранаваных льва, якія глядзяць на шчыт. Яны стаяць на двух перакрыжаваных дубовых галінах з плёнам. Ніжэй шчыта на белай з трохкаляровымі бакамі стужцы напісана "Адзінства дае сілу"

Ар.3 1) Герб Рэспублікі Баўгарыя можа быць намаляваны на дзяржаўных пячатках паводле закону аб дзяржаўных пячатках.

2)Выява гербу Рэспублікі Баўгарыя ў іншых месцах, таксама як і выява элемэнтаў эмблемы на значках, памятных мэдалях і інш. можа быць дазволенае толькі актам Рады Міністраў.

Гісторыя

Герб, надрукаваны ў Стэматаграфіі
Герб Царства Баўгарыя
Герб Народнай Рэспублікі Баўгарыя

Найстаражытная выява льва, як сымбаля Баўгарыі адносіцца да 1294 году, задакумэнтавана ў скрутку лорда Маршала. У яго першай часткі пад №15 прадстаўлены "герб караля Баўгарыі". Найболей верагодна, што гэта цар Смілец або яго найблізкі папярэднік. Нa гэтым гербе намаляваны срэбны леў з залатой каронай на цёмным шчыце. У канцы XIV стагодзьдзя нейкі арабскі вандроўца бачыў у Тырнова малюнак трох чырвоных львоў, намаляваных на круглым залатым шчыце, які несла асабістая гвардыя цара Яна Шышмана. Гэты запіс цяпер захоўваецца ў Нацыянальнай Бібліятэцы Марока.

У 1396 годзе баўгарскія землі былі захопленыя Асманскай імпэрыяй, але баўгарская карона не была перададзеная Асманскай дынастыі. Баўгарскія геральдычныя сымбалі гэтага часу, якія захаваліся ў эўрапейскіх і балканскіх зборах гербаў, сымбалізуюць незалежнасьць дзяржавы. Паступова зьмяняліся і зьяўляліся новыя вэрсіі гербу, аднак леў заставаўся самым распаўсюджаным сымбалям Баўгарыі і яе кіраўнікоў. У 1595 годзе тры ідучых льва былі замененыя на аднаго чырвонага стаялага на задніх лапах льва на залатым каранованым шчыце. У пачатку XVIII стагодзьдзя геральд Павел Рытэр-Вітэзовіч зьмяніў колер гербу: леў стаў залаты, а шчыт - цёмна-чырвоны.

Гэты варыянт прыняў знакаміты мастак Хрыстафор Жэфаровіч у сваёй Стэматаграфіі, надрукаванай у 1741 годзе. Яго вэрсія моцна паўплывала на баўгарскую інтэлігенцыю і рэвалюцыянэраў падчас нацыянальнага абуджэньня Баўгарыі, калі леў разглядаўся і шырока выкарыстоўваўся як галоўны нацыянальны сымбаль. Пасьля атрыманьня Баўгарыяй незалежнасьці падчас Расейска-Турэцкай вайны (1877-78) герб Жэфаровіча быў пакладзены ў аснову новага дзяржаўнага гербу. Ён апісаны ў Тырноўскай канстытуцыі 1879 году так:

Ар.21 Дзяржаўны герб Баўгарыі - залаты каранаваны леў на цёмна-чырвоным полі. Над полем - княжая карона.

Выгляд і дэталі гербу не былі сапраўды ўсталяваныя адмысловым законам. Таму, некалькі дзесяцігодзьдзяў ён прымаў розныя формы: малая форма; малая форма без гербатрымальнікаў і дэвізу, але з плашчом; вялікая форма з плашчом і сьцягамі; сярэдняя форма з гербатрымальнікамі і дэвізам. Гэтая заблытаная сытуацыя была вырашаная парлямэнтскай камісіяй, сабранай у 1923 годзе. Яна зацьвердзіла сярэднюю форму, якая выкарыстоўвалася як асабісты герб цара Фэрдынанда I і яго сына - Барыса III, але без дынастычных сымбаляў.

У 1944 годзе надышоў новы час для баўгарскай геральдыкі - камуністычная эра. Традыцыйны герб быў заменены эмблемай. Залаты леў быў захаваны, але зьмешчаны на неапраўданае гістарычна авальнае сіняе поле, акружанае пшанічнымі каласамі, перавязанымі стужкай з датай утварэньня рэспублікі; унізе шасьцярэнька, а ўверсе камуністычная зорка. Гэтая эмблема паходзіць ад герба СССР. Пасьля крушэньня аўтарытарнага кіраваньня ў 1989 годзе і некалькіх гадоў спрэчак, герб 1927-1946 гг. быў вернуты з невялікімі зьменамі.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Герб Баўгарыісховішча мультымэдыйных матэрыялаў