Галубцы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
д Робат: аўтафарматаваньне артыкула
Радок 1: Радок 1:
[[Image:Lebensmittel-Kohlroulade1a-Asio.jpg|right|250px]]
[[Выява:Lebensmittel-Kohlroulade1a-Asio.jpg|справа|250пкс]]
'''Галубцы́''' — даўняя традыцыйная страва, вядомая большасьці народаў [[Цэнтральная Эўропа|Цэнтральнай]] і [[Усходняя Эўропа|Усходняй]] [[Эўропа|Эўропы]].
'''Галубцы́''' — даўняя традыцыйная страва, вядомая большасьці народаў [[Цэнтральная Эўропа|Цэнтральнай]] і [[Усходняя Эўропа|Усходняй]] [[Эўропа|Эўропы]].



Вэрсія ад 03:25, 18 верасьня 2008

Галубцы́ — даўняя традыцыйная страва, вядомая большасьці народаў Цэнтральнай і Усходняй Эўропы.

Гатуецца найчасьцей з капуснага лісьця, бланшаванага ў кіпені (або з разабранай заквашанай у цэлых галоўках капусты), начыненага мясным фаршам з адвараным да напаўгатоўнасьці рысам, тушыцца ў соусе. Да зьяўленьня ў нашай кухні рысу (XVII стагодзьдзе) і часта пазьней гатаваліся з бланшаванай грубай ячневай крупы (груца) і нарэзанай на дробныя кавалкі ялавічыны з дадаткам пасераванай цыбулі, грыбоў і прыпраў. Хуткія або “лянівыя” галубцы не начыняюць, а робяць з нашаткаванага капуснага лісьця, зьмяшанага з фаршам. Заміж капусты даўней выкарыстоўвалася і іншая зеляніна (напрыклад, лісьце хрэну). У Беларусі, Польшчы, Летуве робяць і галубцы з тоўчанай варанай бульбы. Галубцы з вінаграднага лісьця, вядомыя ў Міжземнамор'і, на Блізкім Усходзе, на Каўказе называюцца “далма”.


Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа»