Генадзь Шыманоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Новая старонка: '''Генадзь Шыманоўскі''' (1891, ваколіцы Слуцка - ?) - беларускі палітык Другой Рэчы Пас...
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 16:51, 5 верасьня 2008

Генадзь Шыманоўскі (1891, ваколіцы Слуцка - ?) - беларускі палітык Другой Рэчы Паспалітай, пасол польскага Сэйму III, IV i V скліканьня (1930-1939).

Навучаўся ў Маскве на эканаміста. У 1924 годзе працаваў у Хрэсьціянскім Банку ў Клецку. Пасьля выконваў абавязкі дырэктара Хрэсьціянскага Народнага Банку ў Нясьвіжы. З 1927 году зьвязаны з самакіраваньнем у Наваградку.

У 1930 годзе вылучаўся ад Беспартыйнага Блёку Супрацы з Урадам, у выніку чаго атрымаў мандант пасла з акругі Наваградак. У 1935 і 1938 гадох ізноў абраны да сэйму, гэтым разам у акрузе Баранавічы. Пад час сэйму IV скліканьня выконываў функцыі сакратара Камісыі Прамыслова-Гандлёвай.

Творы

  • Gienadiusz Szymanowski, Dwanaście lat - wspomnienia z lat 1927-1939, Торунь 1998, wyd. Adam Marszałek, ss. 312

Вонкавыя спасылкі

Рэцэнзія Мірановіча пра ўспаміны Шыманоўскага