Ханіяра: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: gl:Honiara
д робат дадаў: pms:Honiara
Радок 79: Радок 79:
[[oc:Honiara]]
[[oc:Honiara]]
[[pl:Honiara]]
[[pl:Honiara]]
[[pms:Honiara]]
[[pt:Honiara]]
[[pt:Honiara]]
[[ro:Honiara]]
[[ro:Honiara]]

Вэрсія ад 11:35, 31 жніўня 2008

Шаблён:Горад

Ханіяра (па-ангельску: Honiara) – сталіца Саламонавых выспаў, адначасова зьяўляецца сталіцай правінцыі Гуадалканал. Колькасьць насельніцтва налічвае 54,6 тыс. чалавек. Сталічны статус горад атрымаў у 1976 годзе, калі Саламонавыя выспы атрымалі аўтаномію, а ў 1978 годзе горад стаў сталіцай незалежнай краіны.

Ханіяра зьяўляецца партовым горадам, які знаходзіцца на ўзьбярэжжы выспы Гуадалканал, на якой акрамя шырокай узьбярэжнай нізіны, знаходзіцца самая высокая кропка Саламонавых выспаў – гара Маракамбуру (2 330 м).

Клімат у горадзе субэкватарыяльны, сьпякотны і вільготны. Тэмпэратура на працягу года амаль не зьмяняецца і вагаецца вакол +25°С. Сьпякотны і вільготны сэзон цягнецца са студзеня да красавіка, калі на Саламонавых выспах пануюць паўночна-заходнія мусоны. З красавіка да лістапада надвор’е сухое і больш прахалоднае, дзякуючы паўднёва-усходнім пасатам. Ападкаў выпадае каля 2250 мм у год.

Насельніцтва горада складаецца ў асноўным з мэлянэзійцаў. Афіцыйнай мовай зьяўляецца ангельская, але жыхары размаўляюць на піджын інгліш – мясцовым дыялекце ангельскай мовы.

Вонкавыя спасылкі

Ханіярасховішча мультымэдыйных матэрыялаў