Гаўя (рака ў Латвіі): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Перанакіроўвае на Ґаўя
 
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:Ergeljuklintis424aug037qg.jpg|міні|Рака Ґаўя бліз Цэсісу]]
#перанакіраваньне [[Ґаўя]]
'''Га́ўя''' ({{мова-lv|Gauja}}, {{мова-et|Koiva}}) — другая па працягласьці рака [[Латвія|Латвіі]] (пасьля [[Даўґава|Даўґавы]]). Даўжыня — 452 км. <ref>Часам дліна ракі падаецца як роўная 460 км. Усё залежыць ад таго, якая рачулка прымаецца за пачатак Ґаўі.</ref>, плошча басэйну — 8900 км², сярэдні расход вады - 78 м³/с, перапад вышыняў — 234 м (0,52 м/км), сярэдняя хуткасьць плыні — 0,2-0,4 м/с.

Сьцякае Ґаўя з [[Відзэмскае ўзвышша|Відзэмскага ўзвышша]] ў [[Цэсіскі раён|Цэсіскім раёне]], а ўпадае ў [[Балтыйскае мора]] блізу [[Царнікава]]. Першапачатковы напрамак плыні – на ўсход, затым на поўнач і захад. Частка ракі ўтварае натуральную мяжу даўжынёй 24 км. паміж Латвіяй і [[Эстонія|Эстоніяй]]. Самыя значныя прытокі ракі: зьлева – [[Амата]] (67 км.), справа – [[Мустыгі]] (Mustjõgi; 84 км.) <ref>Тут зноў розначытаньні. Так, у латыскай вэрсіі артыкулу самым доўгім прытокам названая Тырза (80 км.). Пазначаная тут даўжыня Мустыгі ўзятая з артыкулу ў [http://et.wikipedia.org/wiki/Mustjõgi_(Koiva) Эстонскай Вікіпэдыі]</ref>. Сілкаваньне ракі зьмяшанае. Асноўныя крыніцы: талы [[сьнег]] (35 - 40%), асадкі й падземныя воды.

30% басэйну ракі пакрыта [[лес]]ам, 5% прыпадае на [[балота|балоты]]. У басэйне Ґаўі знаходзіцца каля 860 азёр агульнай плошчай 55 км². У Ґаўі ловяцца [[акунь|акуні]], [[язь|язі]], [[шчупак]]і, [[лешч|ляшчы]], [[плотка|плоткі]], [[галавач]]ы, [[рыбец|рыбцы]], [[мянтуз]]ы.

Дно ракі пясчанае, плыткае (максымальная глыбіня падчас паводкі – 5 м.), але тут сустракаецца шмат [[вір (зьява)|віроў]], якія пераносяць вялікія масы пяску й праз тое досыць часта мяняюць рэльеф дна. Хаця сама Ґаўя зусім не глыбокая, паміж [[Валміера]]й і Мур’яні яна цячэ па старадаўнім яры, што быў утвораны яшчэ ў [[дэвонскі пэрыяд]]. Вышыня адкладаў [[пясчанік]]у на дадзеным этапе сягае 85 м. Гэтыя мясьціны зьяўляюцца сапраўднай прынадай для турыстаў. У верхнім цячэньні рака мае шмат [[парог]]аў, якія зьявіліся праз выхад на паверхню [[даламіт]]у.

На берагох Ґаўі разьмешчаныя вельмі значныя для Латвіі ў гістарычным пляне гарады [[Цэсіс]] і [[Сыґулда]], частка ракі таксама працякае праз аднайменны [[Нацыянальны парк Ґаўя|Нацыянальны парк]], слаўны сваімі прыроднымі і культурнымі багацьцямі. Так, побач з ракой на тэрыторыі парку месьціцца знакаміты [[Турайдзкі замак]], пабудова якога была распачатая яшчэ ў [[13 стагодзьдзе|13]] стагодзьдзі.

==Зацемы==
<div style="font-size: 85%">
<references/>
</div>

== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Gauja|выгляд=міні}}

[[Катэгорыя:Рэкі Латвіі]]
[[Катэгорыя:Рэкі Эстоніі]]

[[be:Рака Гаўя]]
[[cs:Gauja]]
[[de:Gauja]]
[[en:Gauja]]
[[et:Koiva]]
[[fi:Gauja]]
[[fr:Gauja]]
[[it:Gauja]]
[[ja:ガウヤ川]]
[[lt:Gauja]]
[[lv:Gauja]]
[[nl:Gauja]]
[[nn:Gauja]]
[[pl:Gauja]]
[[ru:Гауя]]
[[uk:Гауя (річка)]]

Вэрсія ад 15:27, 13 ліпеня 2008

Рака Ґаўя бліз Цэсісу

Га́ўя (па-латыску: Gauja, па-эстонску: Koiva) — другая па працягласьці рака Латвіі (пасьля Даўґавы). Даўжыня — 452 км. [1], плошча басэйну — 8900 км², сярэдні расход вады - 78 м³/с, перапад вышыняў — 234 м (0,52 м/км), сярэдняя хуткасьць плыні — 0,2-0,4 м/с.

Сьцякае Ґаўя з Відзэмскага ўзвышша ў Цэсіскім раёне, а ўпадае ў Балтыйскае мора блізу Царнікава. Першапачатковы напрамак плыні – на ўсход, затым на поўнач і захад. Частка ракі ўтварае натуральную мяжу даўжынёй 24 км. паміж Латвіяй і Эстоніяй. Самыя значныя прытокі ракі: зьлева – Амата (67 км.), справа – Мустыгі (Mustjõgi; 84 км.) [2]. Сілкаваньне ракі зьмяшанае. Асноўныя крыніцы: талы сьнег (35 - 40%), асадкі й падземныя воды.

30% басэйну ракі пакрыта лесам, 5% прыпадае на балоты. У басэйне Ґаўі знаходзіцца каля 860 азёр агульнай плошчай 55 км². У Ґаўі ловяцца акуні, язі, шчупакі, ляшчы, плоткі, галавачы, рыбцы, мянтузы.

Дно ракі пясчанае, плыткае (максымальная глыбіня падчас паводкі – 5 м.), але тут сустракаецца шмат віроў, якія пераносяць вялікія масы пяску й праз тое досыць часта мяняюць рэльеф дна. Хаця сама Ґаўя зусім не глыбокая, паміж Валміерай і Мур’яні яна цячэ па старадаўнім яры, што быў утвораны яшчэ ў дэвонскі пэрыяд. Вышыня адкладаў пясчаніку на дадзеным этапе сягае 85 м. Гэтыя мясьціны зьяўляюцца сапраўднай прынадай для турыстаў. У верхнім цячэньні рака мае шмат парогаў, якія зьявіліся праз выхад на паверхню даламіту.

На берагох Ґаўі разьмешчаныя вельмі значныя для Латвіі ў гістарычным пляне гарады Цэсіс і Сыґулда, частка ракі таксама працякае праз аднайменны Нацыянальны парк, слаўны сваімі прыроднымі і культурнымі багацьцямі. Так, побач з ракой на тэрыторыі парку месьціцца знакаміты Турайдзкі замак, пабудова якога была распачатая яшчэ ў 13 стагодзьдзі.

Зацемы

  1. ^ Часам дліна ракі падаецца як роўная 460 км. Усё залежыць ад таго, якая рачулка прымаецца за пачатак Ґаўі.
  2. ^ Тут зноў розначытаньні. Так, у латыскай вэрсіі артыкулу самым доўгім прытокам названая Тырза (80 км.). Пазначаная тут даўжыня Мустыгі ўзятая з артыкулу ў Эстонскай Вікіпэдыі

Вонкавыя спасылкі

Гаўя (рака ў Латвіі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў