Ёзуа Кіміх: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д абнаўленьне зьвестак
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.9.2
Радок 12: Радок 12:
|абнаўленьне(зборная) = 14 чэрвеня 2022
|абнаўленьне(зборная) = 14 чэрвеня 2022
}}
}}
'''Ёзуа Ва́льтэр Кі́міх''' ({{мова-de|Joshua Walter Kimmich}}; нарадзіўся 8 лютага 1995 году) — нямецкі футбаліст, абаронца мюнхэнскай «[[Баварыя Мюнхэн|Баварыі]]» і [[Зборная Нямеччыны па футболе|нацыянальнай зборнай Нямеччыны]]. Шырока вядомы праз сваю ўнівэрсальнасьць, добрыя перадачы і стрэлы па браме, накіраванасьць на барацьбу і спартовую агрэсію<ref>[https://web.archive.org/web/20201006024709/https://sportmatch.com/en/germany/bundesliga/item/2253-xavi-praises-kimmich-the-perfect-player-for-fc-barcelona «Sport Match — Xavi praises Kimmich: „The perfect player for FC Barcelona!“»]. Sportmatch.</ref><ref>[https://ligalive.net/en/phenomenal-mourinho-showered-bayern-star-kimmich-with-praise/ «„Phenomenal!“ - Mourinho showered Bayern star Kimmich with praise»]. LigaLIVE.</ref><ref>[https://www.bundesliga.com/en/news/Bundesliga/blmd25n-bayerns-guardiola-full-of-praise-for-serious-player-joshua-kimmich.jsp «Guardiola full of praise for „serious player“ Kimmich»]. Bundesliga.</ref>. Яго часта параўноўваюць з былым капітанам мюнхэнскай «Баварыі» [[Філіп Лям|Філіпам Лямам]], пераемнікам якога гулец час ад часу лічыцца<ref>[https://www.bundesliga.com/en/news/Bundesliga/bayern-munich-kimmich-can-be-second-lahm-says-breitner-muller-thiago-476892.jsp «Bayern Munich legend Paul Breitner on Joshua Kimmich as the next Philipp Lahm, Thomas Müller and Thiago Alacantara»]. Bundesliga.</ref><ref>[https://www.theguardian.com/football/blog/2020/aug/18/how-bayerns-joshua-kimmich-became-the-new-philipp-lahm «How Bayern's Joshua Kimmich became the new Philipp Lahm»]. The Guardian.</ref>.
'''Ёзуа Ва́льтэр Кі́міх''' ({{мова-de|Joshua Walter Kimmich}}; нарадзіўся 8 лютага 1995 году) — нямецкі футбаліст, абаронца мюнхэнскай «[[Баварыя Мюнхэн|Баварыі]]» і [[Зборная Нямеччыны па футболе|нацыянальнай зборнай Нямеччыны]]. Шырока вядомы праз сваю ўнівэрсальнасьць, добрыя перадачы і стрэлы па браме, накіраванасьць на барацьбу і спартовую агрэсію<ref>[https://web.archive.org/web/20201006024709/https://sportmatch.com/en/germany/bundesliga/item/2253-xavi-praises-kimmich-the-perfect-player-for-fc-barcelona «Sport Match — Xavi praises Kimmich: „The perfect player for FC Barcelona!“»]. Sportmatch.</ref><ref>[https://web.archive.org/web/20201006024722/https://ligalive.net/en/phenomenal-mourinho-showered-bayern-star-kimmich-with-praise// «„Phenomenal!“ - Mourinho showered Bayern star Kimmich with praise»]. LigaLIVE.</ref><ref>[https://www.bundesliga.com/en/news/Bundesliga/blmd25n-bayerns-guardiola-full-of-praise-for-serious-player-joshua-kimmich.jsp «Guardiola full of praise for „serious player“ Kimmich»]. Bundesliga.</ref>. Яго часта параўноўваюць з былым капітанам мюнхэнскай «Баварыі» [[Філіп Лям|Філіпам Лямам]], пераемнікам якога гулец час ад часу лічыцца<ref>[https://www.bundesliga.com/en/news/Bundesliga/bayern-munich-kimmich-can-be-second-lahm-says-breitner-muller-thiago-476892.jsp «Bayern Munich legend Paul Breitner on Joshua Kimmich as the next Philipp Lahm, Thomas Müller and Thiago Alacantara»]. Bundesliga.</ref><ref>[https://www.theguardian.com/football/blog/2020/aug/18/how-bayerns-joshua-kimmich-became-the-new-philipp-lahm «How Bayern's Joshua Kimmich became the new Philipp Lahm»]. The Guardian.</ref>.


== Кар’ера ==
== Кар’ера ==

Вэрсія ад 23:35, 14 лістапада 2022

Ёзуа Кіміх
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 лютага 1995(1995-02-08)[1] (29 гадоў)
Рост 177 см[2]
Вага 75 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Баварыя
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013—2015
2015
2015—
РБ Ляйпцыг
Штутгарт
Баварыя
53 (3)
0 (0)
208 (22)
Зборныя
2016— Нямеччына 67 (4)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
17 верасьня 2022.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
14 чэрвеня 2022.

Ёзуа Ва́льтэр Кі́міх (па-нямецку: Joshua Walter Kimmich; нарадзіўся 8 лютага 1995 году) — нямецкі футбаліст, абаронца мюнхэнскай «Баварыі» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Шырока вядомы праз сваю ўнівэрсальнасьць, добрыя перадачы і стрэлы па браме, накіраванасьць на барацьбу і спартовую агрэсію[3][4][5]. Яго часта параўноўваюць з былым капітанам мюнхэнскай «Баварыі» Філіпам Лямам, пераемнікам якога гулец час ад часу лічыцца[6][7].

Кар’ера

Кіміх ёсьць выхаванцам моладзевай акадэміі «Штутгарту». У ліпені 2013 году гулец перайшоў у табар «РБ Ляйпцыгу», склаўшы ўгоду на 2 гады. На той час ляйпцыскі клюб значыўся ў трэцім нямецкім дывізіёне, у рамках якога ён дэбютаваў 28 верасьня таго ж году, выйшаўшы на зьмену ў матчы супраць «Унтэргахінгу» (2:2). Свой першы гол малады футбаліст забіў праз два месяцы 30 лістапада, улучыўшы мяч у браму «Заарбрукену» і дапамогшы клюбу выгуляць супернікаў зь лікам 3:2[8]. Сэзон Кіміх скончыў трывалым гульцом асноўнага складу, а клюб прасунуўся ў Бундэсьлігу 2[9]. Наступны сэзон склаўся дзеля гульца ня менш блага, чымсьці папярэдні, бо спартовец згуляў 29 матчаў за клюб, які, аднак, фінішаваў у некалькіх кроках ад падвышэньня.

Выдатная гульня маладога таленту была запрыкмечаная кіраўнікамі «Баварыі», якая склала з гульцом пагадненьне на пачатку 2015 году. Паводле ўмоваў баварскі клюб выдаткаваў 7 млн эўра за набыцьцё паўабаронцы, але амаль усе грошы атрымаў «Штутгарт», як клюб, які выхаваў спартоўца[10]. Дэбют Кіміха адбыўся 9 жніўня ў матчы першага раўнду Кубка Нямеччыны супраць «Нётынгена». Толькі празь месяц тагачасны трэнэр мюнхэнцаў Пэп Гвардыёля даў магчымасьць гульцю дэбютаваць у матчы Бундэсьлігі, то бок Кіміх зьявіўся на полі ў канчатку сустрэчы з «Аўгсбургам»[11]. Праз чатыры дні Кіміх дэбютаваў у гасьцявым матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Алімпіякоса», і праз тры дні ён упершыню выйшаў у старце ў Бундэсьлізе, згуляўшы 90 хвілінаў матчу супраць «Дармштату-98» (3:0)[12][13]. У выніку па сканчэньні сэзону гулец зьявіўся на полі ў 23 сустрэчах. У наступным гульнявы час футбаліста толькі павялічыўся і ён стаў трывалым гульцом асноўнага складу «Баварыі».

Дасягненьні

«Баварыя»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі