Васіль Захарка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Новая старонка: {{Артаграфія}}{{Накід}} [[Выява:Mahilka zaharki.jpg|thumb|400px|Магіла Вамля Захаркі на Альшанскіх могілках, ...
 
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
{{Артаграфія}}{{Накід}}
{{Артаграфія}}{{Накід}}


[[Выява:Mahilka zaharki.jpg|thumb|400px|Магіла Вамля Захаркі на Альшанскіх могілках, Прага]]
[[Выява:Mahilka zaharki.jpg|thumb|400px|Магіла Васіля Захаркі на Альшанскіх могілках, Прага]]
'''Васіль Іванавіч Захарка''' ([[1 красавіка]] [[1877]] -) беларускі палітычны дзеяч, другі [[прэзыдэнт БНР]].
'''Васіль Іванавіч Захарка''' ([[1 красавіка]] [[1877]] -) беларускі палітычны дзеяч, другі [[прэзыдэнт БНР]].



Вэрсія ад 13:17, 13 чэрвеня 2008

Файл:Mahilka zaharki.jpg
Магіла Васіля Захаркі на Альшанскіх могілках, Прага

Васіль Іванавіч Захарка (1 красавіка 1877 -) беларускі палітычны дзеяч, другі прэзыдэнт БНР.

Нарадзіўся на Гарадзеньшчыне ў беднай сялянкай сям’і. У 16 год стаўся сіратою, разам з двума баратамі й сястрою. У 1895 – здаў іспыт на царкоўнапрыхадскога настаўніка. Працаваў у царкоўнапрыхадской школцы. Потым працаваў пісарам.

Вайсковая служба

15 кастрычніка 1898 на вайсковай службе. Вытрымлівае іспыт на “Заўрад ваеннага чыноўніка”, потым іспыт па праграме ваенна-юнкерскай вучэльні. У 1902 звольніўся з войска афіцэрам запасу. Працаваў сакратаром губэрнатарскага ўпраўленьня, пасьля сакратаром бурмістра гораду Пултуску. Належаў да Беларускай Сацыялістычнай Грамады.

Зноў пакліканы да войска 10 сьнежня 1904 з выбухам руска-японскай вайны. Служыў да 1917 году. У 1906 – калежкім рэгістратарам, у 1909 – губэрнскім сакратаром. У 1912 – у чыне калежскага сакратара, у 1915 – тытулярным саветнікам.

Займаў становішчы: 1906 – справавод брыгады, 1914 – памочнік начальніка аправізацыі арміі паўночна-заходняга фронту, у 1916 – загадчык канцэлярыі штабу 10-й арміі. У красавіку 1917 – намесьнік старшыні вярхоўнага суду штабу 10-й арміі.

Прымаў актыўны ўдзел у з’едзе беларускіх вайскоўцаў Заходняга фронту 22 кастрычніка 1917 году ў Менску. У створанай Цэнтральнай Беларускай Вайсковай Радзе займаў пасаду сакратара.

На І Усебеларускім Кангрэсе Захарка абраны сябрам Рады З’езду. Пад час разгону Кангрэсу арыштаваны зь іншымі сябрамі Рады (Канстанцін Езавітаў, Язэп Мамонька) бальшавікамі.

У сувязі з наступам немцаў на Менск, арыштаваныя здолялі вызваліцца з турмы ў ночы на 19 лютага 1918. 21 лютага 1918 у Менску створаны Народны Сакратарыят Беларусі. Язэп Варонка- старшыня, Захарка – скарбнік.

Пасьля 25 сакавіка Захарка займае розныя міністэрскія пасады ў кіраўніцтве БНР. Пасьля перайменаваньня ў кастрычніку 1918 Народнага Сакратарыяту ў Раду Народных Міністраў, Захарку прызначаюць Міністрам фінансаў. Яго дэлегуюць на розныя далікатныя місыі. У сувязі з наступам бальшавікоў Урад БНР пераяджае ў Вільню, а потым у Гародню. Адтуль 3 сакавіка 1919 ад Рады Міністраў Захарка разам з Антонам Луцкевічам дасылае ноту пратэсту польскаму ураду з-за пачатку польскай ўсеагульнай мабалізацыі ў Вільні й ноту пратэсту супраць пачатку выбараў у польскі Сойм і далучэньня Аўгустоўскага павету да Польшчы. Нота накіраваная прадстаўнікам ЗША, Вялікай Брытаніі, Францыі ды Італіі ў Спаа. На Парыскую канфэрэнцыю Антон Луцкевіч і Захарка выслалі мемарыял у справе прызнаньня Беларусі й яе дзяржаўных праваў на этнічных беларускіх землях.

Напрыканцы сакавіка 1920 Урад БНР выехаў у Бэрлін, дзе ужо была дыпляматычная місыя БНР. Тут Захарка спаўняе функцыі заступніка Рады Міністраў у адсутнасьць Луцкевіча.

2 чэрвеня 1920 прызначаны старшынёю Надзвычайнай Беларускай Дыпляматчнай Місыі БНР. Спрабуе весьці перамовы з бальшавікамі, якія аднак няўдала.

Уцякае з польскай вязьніцы ў Летуву, празь нейкі час пакідае разам з Крэчэўскім Коўна за прэтэнзый летувісаў на Вільню. Пераяджае ў Прагу.