Другая балканская вайна: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
катэгорыя
Радок 64: Радок 64:
[[Катэгорыя:Другая балканская вайна]]
[[Катэгорыя:Другая балканская вайна]]


[[be:Другая балканская вайна]]
[[bg:Междусъюзническа война]]
[[bg:Междусъюзническа война]]
[[bs:Drugi balkanski rat]]
[[bs:Drugi balkanski rat]]

Вэрсія ад 01:42, 12 чэрвеня 2008

Другая балканская вайна, Міжсаюзьніцкая вайна (па-баўгарску: Междусъюзническа война, па-сэрбску: Други балкански рат, па-грэцку: Β΄ Βαλκανικός Πόλεμος) — хуткацечная вайна 29 чэрвеня29 ліпеня 1913 году (іншы варыянт даты заканчэньня – 10 жніўня 1913 году) за разьдзел Македоніі, пачатая і прайграная Баўгарыяй. Яе вялі між сабою Баўгарыя з аднаго боку і Сэрбія, Чарнагорыя, Грэцыя, Румынія, Турэччына – з другога, 29.6—10.8.1913. Баўгарыя фактычна пачала гэтую вайну і панесла паразу. Галоўнай прычынай вайны быў канфлікт Сэрбіі і Баўгарыі з-за падзелу тэрыторыяў, адабраных у Турэччыны ў часе 1-й балканскай вайны. Баўгарскія кіроўныя колы спадзяваліся нечаканым нападам на сэрбаў дайсьці да Скопле і Велеса, і заняць, такім чынам, моцную пазыцыю на наступных перамовах па статусе Македоніі. Удзел Румыніі і Турэччыны быў выкліканы тэрытарыяльнымі прэтэнзіямі Румыніі і імкненьнем Турэччыны да рэваншу за паразу ў папярэдняй вайне.

Тэрытарыяльныя зьмяненьні пасьля дзьвюх балканскіх войнаў.
 

Сілы бакоў

Сэрбія

Тры арміі, два асобныя аддзелы.

Чарнагорыя

Адна дывізія ўвайшла ў склад сэрб. 1А, адна дывізія з паловай засталася ў Скопле (галоўная кватэра сэрбскага камандаваньня) як рэзэрва.

Грэцыя

Каля 90—100 тыс. чал. (7 дывізіяў).

Румынія

350 тыс. чал. пасьля мабілізацыі.

Турэччына

200—250 тыс. чал.

Баўгарыя

Пяць арміяў. Супраць сэрбаў — 4А (ген. Ковачаў, 5 дывізіяў), 1А, 3А, 5А. Супраць грэкаў — 2А (ген. Іванаў, ~32—35 тыс. штыкоў).

Падзеі

Пры канцы чэрвеня 1913 праціўнікі завершылі канцэнтрацыю сваіх войскаў. 29.6.1913 баўгарскі галоўнакамандуючы ген. Саваў раптоўна даў загад баўг. войскам наступаць, як запэўніваў потым — паводле асабістага загаду цара Фэрдынанда.

Баявыя дзеяньні між баўгарамі і сэрбамі

30.6.1913 баўг. 4А нечакана ўдарыла па пазыцыях сэрбскіх войскаў у кірунку Іштыба і Крывалака. Ужо ў першы дзень баўг. наступу сэрб. 1А з істотнай падтрымкай артылерыі дала моцны адпор, затрымала баўг. сілы каля Оўча-Поля і пасьля зацятай бітвы (2.7—10.7.1913) адкінула баўгараў да Царава-Сяла, ды прымусіла да агульнага адступленьня баўг. войскі.

Баўг. 1А, 3А, 5А дзейнічалі супраць сэрбаў (пачынаючы з 2.7—3.7.1913) малаактыўна і хутка адступілі на баўгарскія абшары.

Баявыя дзеяньні між баўгарамі і грэкамі

Баўг. 2А перайшла дэмаркацыйную лінію 30.6.1913, але тэмп яе наступу запаволіўся ўжо 1.7.1913. Грэкі перайшлі ў наступ асноўнымі сіламі (7 дывізіяў) 2.7.1913. 3—4.7.1913 адбыліся зацятыя баі пад Кількішам (Кукушам), баўг. войскі былі адкінутыя, пачалі адступаць у кірунку старой баўг. мяжы. Грэцкія войскі ўзялі Белашыцкую пазыцыю (6—7.7.1913), Струміцу (8.7.1913), Ветрынскую пазыцыю (10.7.1913), канчаткова выбілі баўг. войскі з заходняга берагу р. Струмы. Грэцкі флёт заняў Кавалу (11.7.1913), грэцкія войскі — Сэрэс (11.7.1913), Драму (14.7.1913).

Уступленьне ў вайну Румыніі і Турэччыны

Скарыстаўшыся цяжкім становішчам баўг. войскаў пасьля паразы ад сэрбаў і практычнай адсутнасьцю войска ў межах Баўгарыі па-за Македонскім ТВД (за выняткам 4 тыс. чал. ген. Вельчэва ў Адрыянопалі), у вайну супраць Баўгарыі ўступілі Румынія і Турэччына.

Румынія завершыла мабілізацыю 10.7.1913, і ў сяр. ліпеня 1913 румынскія войскі (4 корпусы, 2 кав. дыв.) перайшлі баўг. мяжу і рушылі да Сафіі, дасягнуўшы без баёў лініі ВратцаАрхан'еЗлаціца.

Турэцкі галоўнакамандуючы Ізэт-паша загадаў войскам перайсьці новую мяжу 12.7.1913. Арміі рушылі наперад 21—22.7.1913, 23.7.1913 бяз бою занялі Адрыянопаль, да 31.7.1913 занялі, таксама без баёў, практычна ўсю Усходнюю Тракію.

Перамір'е было абвешчанае 31.7.1913, Бухарэсцкая мірная дамова была падпісана 10.8.1913.

Пасьля падзеяў

Баўгарыя страціла амаль усе тэрытарыяльныя набыткі 1-й балканскай вайны. Сэрбія атрымала амаль усю Македонію, Румынія далучыла Сылістрыю. Турэччына вярнула сабе значную частку сваіх эўрапейскіх земляў па стане да 1912. Параза Баўгарыі пакінула ў яе кіроўных колах імкненьне да рэваншу і ў значнай ступені перадвызначыла ўдзел Баўгарыі ў 1-й сусьв. вайне на баку Цэнтральных дзяржаў Цэнтральных дзяржаў.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі