Біржы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Выява Image:Birzai_COA.gif замененая на Image:Birzai_COA.png карыстальнікам CommonsDelinker. Прычына: file renamed or replaced on Commons.
Радок 56: Радок 56:
З 1950 году Біржы — раённы цэнтар [[Летувіская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Летувіскай ССР]].
З 1950 году Біржы — раённы цэнтар [[Летувіская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Летувіскай ССР]].
[[Файл:Birzai.Lietuva.jpg|міні|260пкс|Біржы. XIX стагодзьдзе. Малюнак [[Напалеон Орда|Н. Орды]]]]
[[Файл:Birzai.Lietuva.jpg|міні|260пкс|Біржы. XIX стагодзьдзе. Малюнак [[Напалеон Орда|Н. Орды]]]]

== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}


{{Гарады Летувы}}
{{Гарады Летувы}}

Вэрсія ад 09:01, 3 красавіка 2022

Біржы
лет. Biržai
Біржы
Герб Біржаў
Першыя згадкі: 1455
Горад з: 1589
Краіна: Летува
Павет: Панявескі
Плошча: 16,4 км²
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 10 954 чал.
шчыльнасьць: 667,93 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-41001
Геаграфічныя каардынаты: 56°12′0″ пн. ш. 24°45′0″ у. д. / 56.2° пн. ш. 24.75° у. д. / 56.2; 24.75Каардынаты: 56°12′0″ пн. ш. 24°45′0″ у. д. / 56.2° пн. ш. 24.75° у. д. / 56.2; 24.75
Біржы на мапе Летувы
Біржы
Біржы
Біржы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.birzai.lt/

Бі́ржы (па-летувіску: Biržai) — горад у паўночнай Летуве, разьмяшчаецца на рэках Апашча і Аглуюна і на беразе возера Шырвена. Біржы зьяўляюцца адміністрацыйным цэнтрам Біржаўскага раёну Панявескага павету Летувы. Горад разьмяшчаецца за 201 км на поўнач ад Вільні, недалёка ад мяжы з Латвіяй. Чыгункай (з 1938 году) злучаецца з Панявежам. Насельніцтва гораду налічвае каля 15 тыс. чалавек.

Гісторыя

Першыя згадкі аб горадзе адносяцца да 1455 году, калі Казімер Ягелончык падарыў горад свайму сакратару Рыгору Фрыдконісу. Фрыдконс памёр бязьдзетным і горад перайшоў Радзівілам. Ва ўласнасьці Радзівілаў горад знаходзіўся з 1492 году да сьмерці Багуслава Радзівіла ў 1669 годзе, калі горад перайшоў у нямецкую ўласнасьць, як прыданае дачкі Багуслава. У 1589 годзе Біржы атрымалі магдэбурскае права. Біржы вярнуліся ва ўласнасьць Радзівілаў у другой палове XVIII стагодзьдзя. Горад атрымаў разьвіцьцё дзякуючы таму, што ён знаходзіўся на гандлёвым шляху Рыга — Вільня.

Горад быў значна зруйнаваны падчас паўночнай вайны. У 1701 годзе ў Біржах была заключаная дамова паміж расейскім царом Пятром І і каралём Рэчы Паспалітай Аўгустам Моцным аб сумесных дзеяньнях супраць швэдаў. Пасьля падзелу Рэчы Паспалітай горад у 1794 годзе быў перададзены Тышкевічам.

З 1950 году Біржы — раённы цэнтар Летувіскай ССР.

Біржы. XIX стагодзьдзе. Малюнак Н. Орды