Дзяньніца: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д кірылічная «с»
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
Радок 20: Радок 20:

== Мінуўшчына ==
== Мінуўшчына ==
{{Асноўны артыкул|Дзяньніца (1916)}}
[[Дзяньніца (1916)|Дзянніца]] ўпершыню паўстала ў [[Петраград]]зе ў 1916 року, дзе існавала беларуская суполка ўцекачоў з акупаванай [[Кайзэраўская Нямеччына|кайзэраўскай Нямеччынай]] тэрыторыі Беларусі. Выдавалася на ўласныя сродкі [[Зьміцер Жылуновіч|Зьмітра Жылуновіча]]. Выходзіла з кастрычніка па сьнежань 1916.<ref>{{Кніга|аўтар =|частка = |загаловак =Газеты Беларусі, 1776—1975: Рэтрасп. бібліягр. паказ.|арыгінал = |спасылка =https://bukvica.org/w/images/a/a7/Gazety_Belarusi_1776-1975.pdf|адказны =Склад. Л. М. Няхайчык і інш.; Навук. рэд. [[Віталь Скалабан|В. У. Скалабан]]|выданьне = |месца =[[Менск]] |выдавецтва =[[Нацыянальная кніжная палата Беларусі]] |год =2003|том = |старонкі =34 (№ 303)|старонак =322|сэрыя = |isbn =985-6020-28-X|наклад =700}}</ref><ref>{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |суаўтары = |дата публікацыі = 21 лістапада 2010|url = http://www.library.by/portalus/modules/belarus/show_archives.php?subaction=showfull&id=1290345142&archive=1290362895&start_from=&ucat=8&|загаловак = Беларускі нацыянальны рух у нады Першай Сусветнай вайны|фармат = |назва праекту = Гісторыя Беларусі|выдавец = Беларуская лічбавая бібліятэка|дата = 5 сакавіка 2011 |мова = |камэнтар =}}</ref>.

Вэрсія ад 16:27, 8 сакавіка 2022

Дзяньніца: Вестка Беларускаго нацыянальнаго камісарыяту
Тып штотыднёвая
Фармат 32 см × 45 см; з № 34 (15 кастрычніка 1918 г.) 35 см × 51 см
Уладальнік Орган Беларускага Нацыянальнага камісарыята
Выдавец Веснік Беларускага Нацыянальнага камісарыята і Маскоўскай Беларускай секцыі РКП(б)
Краіна
Рэдактар Зьміцер Жылуновіч, Янка Нёманскі і Павал Каравайчык[d]
Заснаваная 1 сакавіка 1918
Закрытая 24 лютага 1919
Палітыка грамадзка-палітычная й літаратурная
Мова беларуская
Штаб-кватэра

Петраград, Іванаўская вул., 14;

Масква, Цьвярская, Маманоўск пер., д. 12
Наклад 2500 — 6000

«Дзяньніца» ― беларуская газэта, заснаваная Зьмітром Жылуновічам у Пецярбургу ў 1916 року. Адноўленая ў 1918 року, стала першай савецкай газэтай на беларускай мове.

Мінуўшчына

Асноўны артыкул: Дзяньніца (1916)

Дзянніца ўпершыню паўстала ў Петраградзе ў 1916 року, дзе існавала беларуская суполка ўцекачоў з акупаванай кайзэраўскай Нямеччынай тэрыторыі Беларусі. Выдавалася на ўласныя сродкі Зьмітра Жылуновіча. Выходзіла з кастрычніка па сьнежань 1916.[1][2].

Выхад аднавіўся[3] з 1 сакавіка 1918 як друкаваны орган Белнацкаму. З 6-га нумару 6 красавіка 1918 па 24 лютага 1919 выходзіла ў Маскве. З № 40 выходзіла як весьнік Белнацкаму і маскоўскай беларускай сэкцыі РКП(б)(ru). Агулам выйшла 49 нумароў: 1918 год №№ 1—44; 1919 год №№ 1—5.[4]

Рэдактарамі былі Зьміцер Жылуновіч, Янка Нёманскі, Павал Каравайчык.

Зьмест

Зьмяшчала артыкулы на агульнапалітычную, эканамічную і нацыянальную тэматыку, беларускія літаратурныя творы. Асьвятляла дзейнасьць Белнацкаму, беларускіх арганізацыяў у Расеі, жыцьцё беларускіх уцекачоў, заклікала да змаганьня за вызваленьне акупаванай Нямеччынай тэрыторыі Беларусі.

У 1-м нумары апублікаваная «Дэклярацыя правоў працоўнага і эксплюатаванага народу». У № 8 артыкул «Беларусь як частка Савецкай Фэдэратыўнай Рэспублікі». Друкаваўся тэкст Маніфэсту Часовага рабоча-сялянскага ўраду Беларусі пра абвяшчэньне БССР, пастанова Прэзыдыюма УЦВК(ru) пра прызнаньне незалежнасьці БССР, першыя пастановы беларускага савецкага ўраду і 1-га Ўсебеларускага зьезду Саветаў.

На старонках газэты з мастацкімі і публіцыстычнымі творамі друкаваліся Якуб Колас, Цішка Гартны, Канстанцыя Буйло, Альбэрт Паўловіч, Фабіян Шантыр[5], Максім Гарэцкі, Аляксей Гурло, Ігнат Дварчанін[6].

Крыніцы і заўвагі

  1. ^ Газеты Беларусі, 1776—1975: Рэтрасп. бібліягр. паказ. / Склад. Л. М. Няхайчык і інш.; Навук. рэд. В. У. Скалабан. — Менск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003. — С. 34 (№ 303). — 322 с. — 700 ас. — ISBN 985-6020-28-X
  2. ^ Беларускі нацыянальны рух у нады Першай Сусветнай вайны Гісторыя Беларусі. Беларуская лічбавая бібліятэка (21 лістапада 2010). Праверана 5 сакавіка 2011 г.
  3. ^ Віталь Скалабан Пасля «Нашай Нівы» Бібліятэка Цэнтру экстрэмальнай журналістыкі. Медиа Эксперт №3, 2004. Праверана 5 сакавіка 2011 г.
  4. ^ Газеты Беларусі, 1776—1975: Рэтрасп. бібліягр. паказ. / Склад. Л. М. Няхайчык і інш.; Навук. рэд. В. У. Скалабан. — Менск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003. — С. 34 (№№ 302). — 322 с. — 700 ас. — ISBN 985-6020-28-X
  5. ^ «Дзянніца». Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал. Праверана 4 сакавіка 2011 г.
  6. ^ «Дзянніца». Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал. Праверана 4 сакавіка 2011 г.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі