Страйк (2020): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
WWBM (гутаркі | унёсак)
Rescuing 0 sources and tagging 1 as dead.) #IABot (v2.0.8.5
Радок 1: Радок 1:
'''Страйк 2020''' — забастоўка, арганізаваная беларускімі студэнтамі 9 верасьня 2020 году, каб патрабаваць ад урада Беларусі выкананьня народнага ўльтыматуму 2020 году. У першы дзень забастоўкі ва ўсіх буйных гарадах [[Беларусь|Беларусі]] на вуліцы выйшла больш за 10 тысячаў студэнтаў<ref>[https://www.thestandnews.com/іnternatіonal/%E7%99%BD%E7%BE%85%E6%96%AF%E5%A4%A7%E5%AD%B8%E7%94%9F%E9%96%8B%E5%AD%B8%E6%97%A5%E5%92%8C%E5%B9%B3%E7%A4%BA%E5%A8%81%E5%8F%8D%E7%9B%A7%E5%8D%A1%E7%94%B3%E7%A7%91-%E8%AD%A6%E6%9A%B4%E5%8A%9B%E9%80%AE%E6%8D%95/ Студэнты пачалі забастоўку супраць палітыкі Лукашэнка] (кіт.) The Stand News</ref>.
'''Страйк 2020''' — забастоўка, арганізаваная беларускімі студэнтамі 9 верасьня 2020 году, каб патрабаваць ад урада Беларусі выкананьня народнага ўльтыматуму 2020 году. У першы дзень забастоўкі ва ўсіх буйных гарадах [[Беларусь|Беларусі]] на вуліцы выйшла больш за 10 тысячаў студэнтаў<ref>[https://www.thestandnews.com/іnternatіonal/%E7%99%BD%E7%BE%85%E6%96%AF%E5%A4%A7%E5%AD%B8%E7%94%9F%E9%96%8B%E5%AD%B8%E6%97%A5%E5%92%8C%E5%B9%B3%E7%A4%BA%E5%A8%81%E5%8F%8D%E7%9B%A7%E5%8D%A1%E7%94%B3%E7%A7%91-%E8%AD%A6%E6%9A%B4%E5%8A%9B%E9%80%AE%E6%8D%95/ Студэнты пачалі забастоўку супраць палітыкі Лукашэнка]{{Недаступная спасылка|date=January 2022 |bot=InternetArchiveBot |fix-attempted=yes }} (кіт.) The Stand News</ref>.


== Ход падзеяў ==
== Ход падзеяў ==

Вэрсія ад 18:07, 10 студзеня 2022

Страйк 2020 — забастоўка, арганізаваная беларускімі студэнтамі 9 верасьня 2020 году, каб патрабаваць ад урада Беларусі выкананьня народнага ўльтыматуму 2020 году. У першы дзень забастоўкі ва ўсіх буйных гарадах Беларусі на вуліцы выйшла больш за 10 тысячаў студэнтаў[1].

Ход падзеяў

Яшчэ да верасьня, мноства студэнтаў беларускіх ВНУ адкрыта заклікалі пачаць страйк у дзень пачатку школьных заняткаў, 1 верасьня. Каля менскіх ВНУ студэнты прайшлі з бчб-сьцягамі, а таксама зьбіралі подпісы за адстаўку Аляксандара Лукашэнка. На месца дэманстрацыі прыбыла міліцыя, прымусіла студэнтаў спыніць збор подпісаў і арыштавала частку ўдзельнікаў[2].

2 верасьня ў сталіцы прайшла дэманстрацыя студэнтаў. Частка дэманстрантаў сабраліся каля плошчы Перамогі, пасьля чаго на плошчу прыбыў атрад АМАП і разагнаў дэманстрацыю. АМАП разагнаў натоўп мітынгуючых студэнтаў, многіх з тых, хто сабраўся, жорстка хапалі й арыштоўвалі. Некаторыя пратэстоўцы ўставалі перад міліцэйскімі на калені, каб адпусьцілі студэнтаў. Студэнты таксама спрабавалі перакрыць уваходы ў некалькі карпусоў унівэрсытэтаў, каб не даць міліцыі ўвайсьці. Пазьней МУС абвясьціла аб арышце мноства студэнтаў, аднак не паведаміла дакладную колькасьць.

Каля ўваходаў у менскія інстытуты сабраліся студэнты й гучна выкрыквалі лёзунгі. Частка студэнтаў прайшла праз цэнтар гораду да будынка Міністэрства адукацыі, выкрыквалі лёзунгі «Лукашэнка, сыходзь», трымалі плякаты з заклікамі вызваліць палітвязьняў.

Міліцыя ўстанавіла загароды й запатрабавала, каб дэманстранты разышліся. Потым міліцыя арыштавала дзясяткі студэнтаў, якія не разышліся[3]. Сьведкі сьцьвярджаюць, што супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі студэнтаў з ужываньнем залішняе сілы[4].

Крыніцы