Карэл Ванек: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Артаграфія
 
Радок 44: Радок 44:
Ванек напісаў раман на падставе ўласнага горкага досьведу. У разьдзеле «На працы» ён прызнаецца чытачу: «Я быў таксама ў Расеі і жыў у палоне ў так званай палоннай працоўнай роце…» Кніга дае магчымасьць паглядзець на [[Расейская імпэрыя|Расею]] тых гадоў, на падзеі ў сьвеце зь нечаканага пункту гледжаньня — вачыма [[Аўстра-Вугоршчына|аўстрыйскага]] ваеннапалоннага. Ладная частка раману прысьвечаная падзеям на тэрыторыі Беларусі, куды [[Ёзэф Швэйк|Швэйка]] перавезьлі для працы на абарону. У кнізе згаданыя прыгоды палонных у [[Віцебск]]у, [[Маладэчна|Маладэчне]], [[Будслаў|Будславе]] ды іншых мястэчках і вёсках Беларусі<ref>{{Спасылка|аўтар = Алесь Высоцкі.|прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |суаўтары = |дата публікацыі = 12 студзеня 2014|url = http://www.rh.by/by/261/10/8209/|загаловак = Як салдат Швейк у Будславе чыгунку будаваў|фармат = |назва праекту = |выдавец = Рэгіянальная газэта|дата = 24 студзеня 2014|мова = |камэнтар = }}</ref>.

У 1931—1932 гг. у беларускім перакладзе выдадзена эпапея «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка» (у 6 т.) аўтарства Яраслава Гашэка і Карэла Ванэка. 1-ы том перакладаў [[Міхась Зарэцкі]] (1931), 2-і — [[Кандрат Крапіва]], 3-і — [[Максім Лужанін]], 4-ы — [[Лукаш Калюга]] (1932), 5-ы — [[Тодар Кляшторны]] са [[Зьмітрок Астапенка|Зьмітраком Астапенкам]], 6-ы — [[Кузьма Чорны]].
У 1931—1932 гг. у беларускім перакладзе выдадзена эпапэя «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка» (у 6 т.) аўтарства Яраслава Гашэка і Карэла Ванэка. 1-ы том перакладаў [[Міхась Зарэцкі]] (1931), 2-і — [[Кандрат Крапіва]], 3-і — [[Максім Лужанін]], 4-ы — [[Лукаш Калюга]] (1932), 5-ы — [[Тодар Кляшторны]] са [[Зьмітрок Астапенка|Зьмітраком Астапенкам]], 6-ы — [[Кузьма Чорны]].

== Глядзіце таксама ==
== Глядзіце таксама ==

Цяперашняя вэрсія на 15:35, 20 лістапада 2021

Карэл Ванек
Karel Vaněk
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 17 сакавіка 1887
Шварцкастэлец, Аўстра-Вугоршчына
Памёр 18 ліпеня 1933
Прага, Чэхаславаччына
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, журналіст, фэльетаніст
Жанр проза, публіцыстыка
Мова чэская

Ка́рэл Ва́нек (па-чэску: Karel Vaněk); 17 сакавіка 1887, Шварцкастэлец, Аўстра-Вугоршчына — 18 ліпеня 1933, Прага, Чэхаславаччына) — чэскі пісьменьнік, фэльетаніст, журналіст. Аўтар раману «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў расейскім палоне» (Osudy dobrého vojáka Švejka v ruském zajetí, 1923).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карэл Ванек нарадзіўся ў 1887 у месьце Чэрны Костэлец (па-нямецку: Шварцкастэлец), што знаходзіцца за 30 кілямэтраў ад Прагі, у сям’і колавага майстра Ёзэфа Ванека, пяты сын зь сямі дзяцей.

У часе Першай сусьветнай вайны быў на расейскім фронце, пасьля трапіў у палон. Па вяртаньні на радзіму працаваў у пэрыядычным друку, апублікаваў шэраг кароткіх апавяданьняў і эсэ.

Па сьмерці Яраслава Гашака на просьбу выдаўца скончыў чацьвертую частку раману «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка», а пасьля напісаў пятую і шостую часткі — пра лёс Швэйка ў расейскім палоне.

Сканаў у 1933 у Празе ад сухотаў.

«Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў расейскім палоне»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ванек напісаў раман на падставе ўласнага горкага досьведу. У разьдзеле «На працы» ён прызнаецца чытачу: «Я быў таксама ў Расеі і жыў у палоне ў так званай палоннай працоўнай роце…» Кніга дае магчымасьць паглядзець на Расею тых гадоў, на падзеі ў сьвеце зь нечаканага пункту гледжаньня — вачыма аўстрыйскага ваеннапалоннага. Ладная частка раману прысьвечаная падзеям на тэрыторыі Беларусі, куды Швэйка перавезьлі для працы на абарону. У кнізе згаданыя прыгоды палонных у Віцебску, Маладэчне, Будславе ды іншых мястэчках і вёсках Беларусі[1].

У 1931—1932 гг. у беларускім перакладзе выдадзена эпапэя «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка» (у 6 т.) аўтарства Яраслава Гашэка і Карэла Ванэка. 1-ы том перакладаў Міхась Зарэцкі (1931), 2-і — Кандрат Крапіва, 3-і — Максім Лужанін, 4-ы — Лукаш Калюга (1932), 5-ы — Тодар Кляшторны са Зьмітраком Астапенкам, 6-ы — Кузьма Чорны.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Алесь Высоцкі. (12 студзеня 2014) Як салдат Швейк у Будславе чыгунку будаваў. Рэгіянальная газэта. Праверана 24 студзеня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]