АМАП: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rotondus (гутаркі | унёсак)
Pr12402 (гутаркі | унёсак)
Радок 76: Радок 76:
* [[Спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня]]
* [[Спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня]]
* [[Альфа (спэцпадразьдзяленьне)]]
* [[Альфа (спэцпадразьдзяленьне)]]
* [[Спэцпрызн]]


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Вэрсія ад 20:02, 29 верасьня 2021

Атрад міліцыі асаблівага прызначэньня
наркам. Атрад міліцыі асаблівага прызначэння
Абрэвіятура АМАП
Дата ўтварэньня 3 кастрычніка 1988 (35 гадоў таму)
Тып праваахоўнае
Юрыдычны статус падразьдзяленьне
Мэта забесьпячэньне правапарадку на масавых мерапрыемствах
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Матчына кампанія Управы ўнутраных справаў МУС Беларусі
Колькасьць супрацоўнікаў 1500
Нашыўка АМАП на рукаве. Яе ніколі ня носяць работнікі АМАПу.

Атра́д мілі́цыі асаблі́вага прызначэ́ньня[1][2] (скарочана АМАП, АМОН; з рас. Отряд милиции особого назначения, ОМОН[3]) — спэцыяльнае падразьдзяленьне міліцыі палка патрульна-паставой службы Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь, якое прыцягваецца для разьвязаньня задачаў забесьпячэньня правапарадку, у тым ліку на масавых акцыях і мерапрыемствах, прыгнечаньні масавых беспарадкаў, аховы аб’ектаў, таксама адной з задачаў АМАПа зьяўляецца забесьпячэньне сілавой падтрымкі органаў сьледзтва, унутраных справаў, дзяржаўнай бясьпекі.

У сучаснай Беларусі АМАП часта выкарыстоўваюць як інструмэнт рэпрэсіяў[4]. У лістападзе 2020 году Сьвятлана Ціханоўская абвясьціла пра запуск працэсу міжнароднага прызнаньня структураў АМАП і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі ў зьвязку з учыненымі імі злачынствамі ў час здушэньня пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі[5].

Патрабаваньні пры паступленьні

АМАП затрымлівае удзельнікаў «несанкцыяванага» мерапрыемства на Дзень Волі, 2017 год.

Атрад камплектуецца зь ліку найбольш падрыхтаваных супрацоўнікаў МУС, КДБ, ваеннаслужачых унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь, а таксама асобаў, звольненых у запас з узброеных сіл, унутраных войскаў МУС і пагранічныя службы. Прыймо на службу ў атрад міліцыі асобага прызначэньня ажыцьцяўляецца на дабраахвотнай аснове.

Асноўныя патрабаваньні да кандыдатаў:

  • грамадзянства Рэспублікі Беларусь;
  • узрост да 25 гадоў;
  • наяўнасьць поўнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай ці вышэйшай адукацыі;
  • добрая фізычная падрыхтоўка адсутнасьць судзімасьці і адміністрацыйных спагнаньняў у кандыдата і яго блізкіх сваякоў, а таксама зьвестак у тэрытарыяльных органаў унутраных спраў па месцы жыхарства кандыдата, якія кампрамэтуюць яго;
  • станоўчыя характарыстыкі кандыдата з усіх месцаў яго службы, вучобы і працы;
  • прыдатнасьць па стане здароўя.

Гісторыя

Увосень 1988 году Міністэрства ўнутраных справаў СССР заснавала ў Менску (Беларуская ССР) 1-ы атрад міліцыі асаблівага прызначэньня (АМАП). У абласных цэнтрах ўтварылі роты і ўзводы АМАПу. Дагэтуль існавалі ўзводы апэратыўнага рэагаваньня, якія ўваходзілі ў склад падразьдзяленьняў патульна-паставой службы[6].

Праспект Незалежнасьці ў Менску, перакрыты АМАП, 25 сакавіка 2017 г.

Ва УУС Менску зь лютага 1995 г. таксама пачаў дзейнічаць атрад міліцыі асобага прызначэньня, які дысьлякаваўся ў Мачулішчах. Узімку 2002 г., з улікам набліжанасьці да сталіцы, рэгіянальны АМАП быў перададзены ў падразьдзяленьне ГУУС Менскага гарвыканкаму. У 2005 годзе АМАПы ў абласных цэнтрах пераўтварылі ў спэцыяльныя роты хуткага рэагаваньня (СРХР), якія ў хуткім часе перайменавалі ў падразьдзяленьні міліцыі спэцыяльнага прызначэньня (ПМСП)[6].

У Менскай вобласьці праводзілася вялікая колькасьць масавых мерапрыемстваў, а забесьпячэньне правапарадку на 9 гадоў стала абавязкам асабовага склада тэрытарыяльных падразьдзяленьняў унутраных спраў — участковых інспэктараў, апэратыўнікаў, супрацоўнікаў іншых службаў. Для прафіляктычных мерапрыемстваў з прыцягненьнем супрацоўнікаў ПМСП даводзілася зьвяртацца па дапамогу ў ГУУС Менскага гарвыканкаму, таму зьявілася неабходнасьць адраджэньня абласнога АМАПу. 17 студзеня 2011 г. быў падпісаны адпаведны загад аб стварэньні падразьдзяленьня АМАП Менскага аблвыканкаму. Камандзірам атрада прызначылі Мікалая Максімовіча. У ліпені 2012 году міністар унутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч падпісаў загад аб вяртаньні назвы АМАП для абласных ПМСП[6].

На запыт «Свабоды» ў 2014 годзе пасьля публікацыі сайту газэты «Салідарнасьць» пра тое, што ў беларускім АМАПе працаўладковаюцца былыя супрацоўнікі ўкраінскага «Бэркуту», прэсавы сакратар МУС Канстанцін Шалкевіч адказаў адмоўна, бо «МУС не камэнтуе нізкаякасныя сачыненьні на вольную тэму, разьмешчаныя ў інтэрнэце»[7]. 16 лістапада 2018 году ў Віцебску ўсталявалі помнік АМАПу.

Тым ня менш у 2020 годзе былі апазнаныя экс-супрацоўнікі расфармаванага «Бэркуту» ў шэрагах АМАПу[8]. Выданьне «Новы час» працягнула журналісцкі цыкл расьсьледаваньняў і ў 2021 годзе, выявіў яшчэ больш такіх пэрсаналіяў[9].

Міжнародныя санкцыі

Супрацоўнікі АМАПу неаднаразова траплялі пад міжнародныя санкцыі. Так, 2 кастрычніка 2020 году Эўрапейскі Зьвяз ўнёс у свой санкцыйны сьпіс Дзьмітрыя Балабу, Леаніда Жураўскага, Міхаіла Дамарнацкага, Максіма Міховіча — камандзіраў адпаведна менскага, віцебскага, гомельскага і берасьцейскага АМАПу[10]. Гэтыя ж супрацоўнікі былі ўключаныя ў санкцыйныя сьпісы Вялікабрытаніі[11], Канады[12] і Швайцарыі[13]. ЗША ўнесьлі Дзьмітрыя Балабу ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў 2 кастрычніка[14], а 23 сьнежня пад амэрыканскія санкцыі патрапіў і менскі АМАП[15].

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ Нэлі Зігуля. Заадно выратавалі ад пажару // Зьвязда : газэта. — 24 лістапада 2016. — № 227 (28337). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Наведваньне атрада міліцыі асаблівага прызначэньня ГУУС Менскага гарвыканкаму // Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь, 30 сьнежня 2020 г. Праверана 15 жніўня 2021 г.
  3. ^ Сокалаў-Воюш С. АМОН, Радыё Свабода, 15 студзеня 2013 г.
  4. ^ Беларусь: Репрессии на День Воли— Human Rights Watch
  5. ^ Сьвятлана Ціханоўская запускае працэс прызнаньня ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі, Радыё Свабода, 20 лістапада 2020 р.
  6. ^ а б в АМАПу вярнулі «брэнд» // Газэта «Наша ніва», 15 жніўня 2012 г. Праверана 15 жніўня 2021 г.
  7. ^ Алег Грузьдзіловіч. (2014-06-06) МУС не камэнтуе зьвесткі пра ўладкаваньне беркутаўцаў у АМАП (бел.). Радыё СвабодаПраверана 2021-03-07 г. Архіўная копія ад 2021-03-07 г.
  8. ^ Дзяніс Івашын. (2020-12-02) Спецрасследаванне: што абараняе «Беркут» у Беларусі. Частка І (бел.). Новы часПраверана 2020-12-03 г. Архіўная копія ад 2020-12-03 г.
  9. ^ Дзяніс Івашын. Спецрасследаванне: каго ці што абараняе «Беркут» у Беларусі. Частка III  (бел.) // Новы час. — № 8 (716). — С. 6, 19.
  10. ^ Council Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I
  11. ^ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
  12. ^ Belarus sanctions (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2020-10-15). Праверана 2021-09-19 г.
  13. ^ Searching for subjects of sanctions
  14. ^ Treasury Sanctions Belarus Officials for Undermining Democracy (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён] (2020-10-02). Праверана 2021-09-19 г.
  15. ^ Treasury Sanctions Additional Belarusian Regime Actors for Undermining Democracy (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён] (2020-12-23). Праверана 2021-09-19 г.

Вонкавыя спасылкі