Кэрлінг: розьніца паміж вэрсіямі
шаблён-картка |
→Вонкавыя спасылкі: Commons |
||
Радок 7: | Радок 7: | ||
== Вонкавыя спасылкі == |
== Вонкавыя спасылкі == |
||
{{commonscat|Curling}} |
|||
* [http://worldcurling.org/ Міжнародная фэдэрацыя кёрлінгу {{ref-en}}] |
* [http://worldcurling.org/ Міжнародная фэдэрацыя кёрлінгу {{ref-en}}] |
||
Вэрсія ад 22:52, 5 верасьня 2021
Падкляса ад | зімовы від спорту, камандны від спорту, лядовы спорт, алімпійскі від спорту |
---|---|
Дата заснаваньня / стварэньня | 1966 |
Кляса спаборніцтваў | мужчынскі кэрлінг, жаночы кэрлінг |
Выканаўчы орган | Сусьветная кэрлінгавая фэдэрацыя |
Краіна паходжаньня | Шатляндыя |
Афіцыйны вэб-сайт | http://www.worldcurling.org |
Практыкуецца | кэрлер |
Выкарыстоўвае | кэрлінгавы камень, кэрлінгавая шчотка, кэрлінгавая пляцоўка, лёд |
Кэ́рлінг (па-ангельску: curling) — зімовы алімпійскі від спорту, гульня на лёдзе паміж дзьвюма камандамі, мэта якой разьмясьціць цяжкую гранітную шайбу (камень) бліжэй да цэлі, чым шайба каманды-суперніка. Па сваім прынцыпе гульня падобная на боўлінг на траве.
У кэрлінг гуляюць дзьве каманды па чатыры гульцы, якія па чарзе кідаюць гладкія адпаліраваныя гранітныя шайбы па ледзяной дарожцы ў напрамку да цэлі, адзначанай на дарожцы канцэнтрычнымі коламі. Два гульцы дапамагаюць накіраваць шайбу ў патрэбную кропку з дапамогай адмысловых шчотак, якімі яны націраюць лёд у напрамку руху шайбы. Гульня дзеліцца на энды, у кожным зь якіх камандам налічваюцца ачкі, у залежнасьці ад таго, колькі сваіх шайбаў апынуліся бліжэй да цэлі, чым бліжэйшая шайба каманды-суперніка. Гульня складаная, як тэхнічна, так і стратэгічна.
Кэрлінг уваходзіць у праграму Алімпійскіх гульняў, пачынаючы з Алімпіяды 1998 году ў Нагана. У 2006 годзе Міжнародны алімпійскі камітэт прыняў рашэньне рэтраспэктыўна прызнаць афіцыйным спаборніцтвы па кэрлінгу, якія праводзіліся ў рамках Міжнароднага спартыўнага тыдню ў 1924. Падчас Алімпіяды 1932 таксама праводзіўся паказальны матч па кэрлінгу паміж камандамі ЗША й Канады.