Сэдна: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
катэгорыя
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 33: Радок 33:
* [http://www.astronet.ru:8100/db/msg/1197993 СЭДНА — першая плянэта з унутранай часткі воблака Аорта?] — скарочаны пераклад на расейскую мову артыкула пра адкрыцьцё Сэдны
* [http://www.astronet.ru:8100/db/msg/1197993 СЭДНА — першая плянэта з унутранай часткі воблака Аорта?] — скарочаны пераклад на расейскую мову артыкула пра адкрыцьцё Сэдны
* [http://www.nasa.gov/vision/universe/solarsystem/planet_like_body.html Падзел сайта NASA, прысвечаны Сэдне]
* [http://www.nasa.gov/vision/universe/solarsystem/planet_like_body.html Падзел сайта NASA, прысвечаны Сэдне]
* [http://www.spitzer.caltech.edu/Media/releases/ssc2004-05/release.shtml Прэс-рэліз NASA аб адкрыцьці Сэдны]
* [https://web.archive.org/web/20070430032321/http://www.spitzer.caltech.edu/Media/releases/ssc2004-05/release.shtml Прэс-рэліз NASA аб адкрыцьці Сэдны]
* [http://www.gps.caltech.edu/~mbrown/ Хатняя старонка адкрывальніка Сэдны Браўна]
* [http://www.gps.caltech.edu/~mbrown/ Хатняя старонка адкрывальніка Сэдны Браўна]
* {{спасылка|url=http://www.astronet.ru/db/msg/1197212|загаловак=Аб Сэдне падрабязней|аўтар=Прохоров М. Е.|мова=en|дата публікацыі=2004}}
* {{спасылка|url=http://www.astronet.ru/db/msg/1197212|загаловак=Аб Сэдне падрабязней|аўтар=Прохоров М. Е.|мова=en|дата публікацыі=2004}}

Вэрсія ад 20:47, 23 жніўня 2021

Сэдна (NASA)

Сэ́дна (Sedna, 2003 VB12) — транснэптунавы аб’ект, названы па імені эскімоскай багіні марскіх зьвяроў Сэдны.

Быў адкрыты 14 лістапада 2003 году амэрыканскімі назіральнікамі Майклам Браўнам, Трухільё й Рабіновічам.

Характарыстыкі арбіты

Паводле зьвестак, атрыманых у сакавіку 2004 году, Сэдна знаходзіцца на адлегласьці 89,5 а. а. ад Сонца, г. зн. яна ў два разы далей, чым Плютон. Вялікая паўвось арбіты Сэдны складае a = 509,1 а. а., а сама арбіта вельмі выцягнутая, яе эксцэнтрысытэт e = 0,8506. Пэрыгелій арбіты складае, адпаведна, 76,1 а. а., Сэдна мінуе яго ў 2076 г., а афэлій складае 942 а. а. Абарот вакол Сонца Сэдна робіць прыкладна за 11 487 гадоў. Нахіл арбіты складае 11,932°.

Фізычныя характарыстыкі

Назіраньні абсэрваторыі ў Чылі сьведчаць, што Сэдна зьяўляецца адным з самых чырвоных аб’ектаў у Сонечнай сыстэме, амаль такім жа чырвоным, як і Марс. Яе альбеда большае за 0,2.

Дыямэтар ацэньваецца ў межах ад 1180 да 1800 км, што складае прыкладна тры чвэрці ад памеру Плютона. Такія памеры не дазваляюць адназначна аддаць Сэдне першынство па велічыні сярод аб’ектаў поясу Койпэра. Самым блізкім да яе паводле памеру зьяўляецца Аркус (2004 DW).

У красавіку 2004 было высьветлена, што Сэдна ня мае спадарожнікаў.

Клясыфікацыя

Першаадкрывальнікі Сэдны сьцьвярджаюць, што яна зьяўляецца першым аб’ектам аблокі Оорта, які назіраўся. Паколькі яе афэлій істотна далей, чым у вядомых аб’ектаў поясу Койпэра.

Іншыя дасьледнікі прылічаюць яе да поясу Койпэра і лічаць, што яго вонкавая мяжа шырэй, чым меркавалася.

Першаадкрывальнік Сэдны Майкл Браўн прыводзіць тры вэрсіі таго, як Сэдна магла апынуцца на сваёй арбіце: гравітацыйны ўплыў неадкрытай транснэптунавай плянэты, аднакратнае прыбліжэньне зоркі на адлегласьць парадку 500 а. а. ад Сонца альбо фармаваньне Сонечнай сыстэмы ў зорнай навале. Апошнюю вэрсію навуковец лічыць найболей верагоднай. Праўда, пакуль ня будуць адкрытыя іншыя аб’екты з падобнымі арбітамі, ні адну з гіпотэз пацьвердзіць немагчыма.

Адкрыцьцё Сэдны ажывіла дыскусію аб тым, якія аб’екты Сонечнай сыстэмы можна лічыць плянэтамі. Вядомы фантаст і папулярызатар навукі Айзэк Азімаў прапанаваў тэрмін «мезаплянэты» для аб’ектаў меншых за Мэркурый, але большых за Цэрэру.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Сэднасховішча мультымэдыйных матэрыялаў