Кірыл Коктыш: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Czalex (гутаркі | унёсак)
абнаўленьне зьвестак, выпраўленьне спасылак
Czalex (гутаркі | унёсак)
Радок 46: Радок 46:
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Менску]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Менску]]
[[Катэгорыя:Расейскія прапагандысты]]
[[Катэгорыя:Расейскія прапагандысты]]
[[Катэгорыя:Беларускія прапагандысты]]
[[Катэгорыя:Расейскія палітолягі]]
[[Катэгорыя:Расейскія палітолягі]]
[[Катэгорыя:Беларусы ў Расеі]]
[[Катэгорыя:Беларусы ў Расеі]]

Вэрсія ад 09:16, 5 жніўня 2021

Кірыл Коктыш
Род дзейнасьці прапагандыст, палітычны кансультант
Дата нараджэньня 1968(1968)
Месца нараджэньня Менск, Беларуская ССР, СССР
Месца вучобы
Занятак прапагандыст
Навуковая сфэра паліталёгія
Месца працы
Дзеці 3

Кіры́л Яўге́навіч Ко́ктыш (нар. 1968, Менск, цяпер Беларусь) — расейскі палітычны кансультант, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі родам зь Беларусі[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў Менску ў 1968 годзе[2]. У 1985 і 1986 гадах вучыўся на філялягічным факультэце БДУ[3]. У 1993 годзе скончыў факультэт міжнароднай інфармацыі Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных зносін (МДІМЗ), у 1999 г. — асьпірантуру МДІМЗ па катэдры паліталёгіі.

У 1993—1996 гг. працаваў журналістам інфармацыйнай агенцыі UPI па Беларусі, быў выканаўчым дырэктарам агенцыі «Пармікс» у Менску. Ажыцьцявіў некалькі піар-праектаў, у тым ліку прэс-канфэрэнцыю А. Лукашэнкі ў 1994 годзе[2]. Працаваў галоўным спэцыялістам Аналітычнага цэнтру пры ўрадзе Расеі[4].

Ад 1997 г. — выкладнік катэдры палітычнае тэорыі факультэту паліталёгіі МДІМЗ. Аўтар аналітычных даведак і рэкамэндацыяў для неназваных кліентаў па палітычнай сытуацыі ў Беларусі, ва Ўкраіне і расейскіх рэгіёнах[2].

Дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных зносін, сябра Рады Расейскай асацыяцыі палітычных экспэртаў і кансультантаў.

Прапагандысцкая дзейнасьць

Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году выступаў з крытыкай рэжыму Лукашэнкі, але не пазьней за 2014 год перайшоў на пазыцыі яго абароны. Неаднаразова выступаў з камэнтарамі па міжнароднай і ўнутрыбеларускай палітыцы ў падкантрольных рэжыму Лукашэнкі СМІ.

Займаўся агульнай дыскрэдытацыяй беларускіх дэмакратычных сілаў і краінаў Захада, прапагандай супраць ідэяў дэмакратыі і свабоды ў цэлым[5][6].

Ухваляў зьнешнюю палітыку рэжыма Лукашэнкі і ўдзельнічаў у кампаніі па спробах пазыцыянаваць яго як пасярэдніка падчас расейска-ўкраінскай вайны[7][8].

Выступаў у падтрымку інтэграцыі Беларусі з Расеяй і аўтарытарнымі дзяржавамі Цэнтральнай Азіі[9][10].

Пасьля падзеяў 2020—2021 г. у Беларусі

Пасля масавых мірных пратэстаў, якія адбываліся ў Беларусі напярэдадні і пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і суправаджаліся беспрэцэдэнтным гвалтам сілавых службаў у дачыненьні да грамадзянаў, надалей займаўся дэзынфармацыяй і публічным ачарненьнем праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі[11][12][13], агітацыяй супраць страйкаў[14][15], прапагандысцкай падтрымкай так званага «Ўсебеларускага народнага сходу»[16]. Крытыкаваў уядзеньне санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і дзеяньні міжнароднай супольнасьці па дапамозе беларускаму дэмакратычнаму руху[17][18].

Сям’я

Бацькі пражываюць у Менску.

Жанаты другім шлюбам. Паводле публічных крыніцаў, мае трох дзяцей[19].

Крыніцы

  1. ^ [1]
  2. ^ а б в Кирилл Коктыш: Национальные социокультурные коды сближают народы [Кірыл Коктыш: Нацыянальныя соцыякультурныя коды зьбліжаюць народы] — Афіцыйны сайт Пастаяннага камітэту «Саюзнай дзяржавы», 13.07.2015
  3. ^ [2]
  4. ^ [3]
  5. ^ По ту сторону процедурной демократии [Па той бок працэдурнай дэмакратыі] - Известия, 21.07.2015
  6. ^ К. Коктыш: Демократические стандарты выборов в США потерпели крах [К. Коктыш: Дэмакратычныя стандарты выбараў у ЗША пацярпелі крах] — Беларусь 1, 11.11.2020
  7. ^ Минск стал брокером мирного процесса в Восточно-Европейском регионе — политолог>[4] [Менск стаў брокерам мірнага працэсу ўва Ўсходне-Эўрапейскім рэгіёне — палітоляг] — БелТА, 08.06.2005
  8. ^ Встреча в Минске стала фактическим признанием Европой Лукашенко [Сустрэча ў Менску стала фактычным прызнаньнем Эўропай Лукашэнкі] — БелТА, 27.08.2014
  9. ^ Кирилл Коктыш — о будущем Союзного государства [Кірыл Коктыш — пра будучыню Саюзнай дзяржавы] — СБ. Беларусь сегодня, 04.03.2021
  10. ^ Проживут ли Россия и Беларусь друг без друга? Взгляд политолога [Ці пражывуць Расея і Беларусь адно без аднаго? Погляд палітоляга] — СБ. Беларусь сегодня, 20.08.2020
  11. ^ Критиканство беглой оппозиции — вой от безысходности или бизнес-проект? [Крытыканства зьбеглай апазыцыі — вой ад безвыходнасьці ці бізнэс-праект?] — СБ. Беларусь сегодня, 14.02.2021
  12. ^ Кирилл Коктыш: У белорусского протеста нет экономического запроса, одни эмоции [Кірыл Коктыш: Беларускі пратэст ня мае эканамічнага запыту, адны эмоцыі] — Беларусь 1, 10.09.2020
  13. ^ Эксперты и парламентарии: «стратегический план» оппозиции ударит по каждому белорусу [Экспэрты і парлямэнтарыі, «стратэгічны плян» апазыцыі ўдарыць па кожным беларусе] — СБ. Беларусь сегодня, 03.09.2020
  14. ^ К каким экономическим потерям могут привести призывы к забастовкам, рассказал доцент кафедры политической теории МГИМО Кирилл Коктыш [Да якіх эканамічных стратаў могуць прывесьці заклікі да страйкаў, распавёў дацэнт катэдры палітычнай тэорыі МГІМО Кірыл Коктыш] — Беларусь 1, 09.09.2020
  15. ^ К. Коктыш: Призывы к забастовкам не получили поддержку у белорусов [К. Коктыш: Заклікі да страйкаў не атрымалі падтрымкі ў беларусаў] — Беларусь 1, 07.12.2020
  16. ^ К. Коктыш: «ВНС — это диалог власти и народа» [К. Коктыш: «Усебеларускі народны сход — гэта дыялёг улады і народу»] — Беларусь 1, 08.02.2021
  17. ^ Очередной «акт о демократии» не несет ничего нового, но открывает Беларуси новые возможности [Чарговы «акт аб дэмакратыі» не нясе нічога новага, але адчыняе Беларусі новыя магчымасьці] — СБ. Беларусь сегодня, 20.11.2020
  18. ^ К. Коктыш: Вмешиваясь во внутренние дела Беларуси, Польша преследует свои эгоистичные интересы [К. Коктыш: Умешваючыся ва ўнутраныя справы Беларусі, Польшча перасьледуе свае эгаістычныя інтарэсы] — Беларусь 1, 03.12.2020
  19. ^ Биография Кирилла Коктыша