Дзяньніца: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне літаратура, вонкавыя спасылкі, шаблён:газэта
Метка: рэдактар вікітэксту-2017
д →‎Літаратура: кірылічная „і“
Радок 37: Радок 37:


== Літаратура ==
== Літаратура ==
* {{Кніга|аўтар =[[Сьцяпан Александровіч]].|частка = |загаловак =Гiсторыя i сучаснасць: Літ.-крыт.арт. (Першая беларуская савецкая.)|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца =[[Менск]]|выдавецтва =[[Беларусь (выдавецтва)|Беларусь]]|год =1968|том = |старонкі = |старонак =255|сэрыя = |isbn = |наклад =4000}}
* {{Кніга|аўтар =[[Сьцяпан Александровіч]].|частка = |загаловак = Гісторыя і сучаснасць: Літ.-крыт.арт. (Першая беларуская савецкая.)|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца =[[Менск]]|выдавецтва =[[Беларусь (выдавецтва)|Беларусь]]|год =1968|том = |старонкі = |старонак =255|сэрыя = |isbn = |наклад =4000}}
* Говін, С. В. «Дзянніца». {{Літаратура/БелЭн|6}} — С. 142
* Говін, С. В. «Дзянніца». {{Літаратура/БелЭн|6}} — С. 142
* Натальля Калесьнік. «Дзянніца». {{Літаратура/ЭГБ|3}} — С. 237.
* Натальля Калесьнік. «Дзянніца». {{Літаратура/ЭГБ|3}} — С. 237.

Вэрсія ад 00:26, 17 ліпеня 2021

Дзяньніца: Вестка Беларускаго нацыянальнаго камісарыяту
Тып штотыднёвая
Фармат 32 см × 45 см; з № 34 (15 кастрычніка 1918 г.) 35 см × 51 см
Уладальнік Орган Беларускага Нацыянальнага камісарыята
Выдавец Веснік Беларускага Нацыянальнага камісарыята і Маскоўскай Беларускай секцыі РКП(б)
Краіна
Рэдактар Зьміцер Жылуновіч, Янка Нёманскі і Павал Каравайчык[d]
Заснаваная 1 сакавіка 1918
Закрытая 24 лютага 1919
Палітыка грамадзка-палітычная й літаратурная
Мова беларуская
Штаб-кватэра

Петраград, Іванаўская вул., 14;

Масква, Цьвярская, Маманоўск пер., д. 12
Наклад 2500 — 6000

«Дзяньніца» ― беларуская газэта, заснаваная Зьмітром Жылуновічам у Пецярбургу ў 1916 року. Адноўленая ў 1918 року, стала першай савецкай газэтай на беларускай мове.

Мінуўшчына

Дзянніца ўпершыню паўстала ў Петраградзе ў 1916 року, дзе існавала беларуская суполка ўцекачоў з акупаванай кайзэраўскай Нямеччынай тэрыторыі Беларусі. Выдавалася на ўласныя сродкі Зьмітра Жылуновіча. Выходзіла з кастрычніка па сьнежань 1916.[1] [2].

Выхад аднавіўся[3] з 1 сакавіка 1918 як друкаваны орган Белнацкаму. З 6-га нумару 6 красавіка 1918 па 24 лютага 1919 выходзіла ў Маскве. З № 40 выходзіла як весьнік Белнацкаму і маскоўскай беларускай сэкцыі РКП(б)(ru). Агулам выйшла 49 нумароў: 1918 год №№ 1—44; 1919 год №№ 1—5.[4]

Рэдактарамі былі Зьміцер Жылуновіч, Янка Нёманскі, Павал Каравайчык.

Зьмест

Зьмяшчала артыкулы на агульнапалітычную, эканамічную і нацыянальную тэматыку, беларускія літаратурныя творы. Асьвятляла дзейнасьць Белнацкаму, беларускіх арганізацыяў у Расеі, жыцьцё беларускіх уцекачоў, заклікала да змаганьня за вызваленьне акупаванай Нямеччынай тэрыторыі Беларусі.

У 1-м нумары апублікаваная «Дэклярацыя правоў працоўнага і эксплюатаванага народу». У № 8 артыкул «Беларусь як частка Савецкай Фэдэратыўнай Рэспублікі». Друкаваўся тэкст Маніфэсту Часовага рабоча-сялянскага ўраду Беларусі пра абвяшчэньне БССР, пастанова Прэзыдыюма УЦВК(ru) пра прызнаньне незалежнасьці БССР, першыя пастановы беларускага савецкага ўраду і 1-га Усебеларускага зьезду Саветаў.

На старонках газэты з мастацкімі і публіцыстычнымі творамі друкаваліся Якуб Колас, Цішка Гартны, Канстанцыя Буйло, Альбэрт Паўловіч, Фабіян Шантыр[5], Максім Гарэцкі, Аляксей Гурло, Ігнат Дварчанін[6].

Крыніцы і заўвагі

  1. ^ Газеты Беларусі, 1776—1975: Рэтрасп. бібліягр. паказ. / Склад. Л. М. Няхайчык і інш.; Навук. рэд. В. У. Скалабан. — Менск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003. — С. 34 (№ 303). — 322 с. — 700 ас. — ISBN 985-6020-28-X
  2. ^ Беларускі нацыянальны рух у нады Першай Сусветнай вайны Гісторыя Беларусі. Беларуская лічбавая бібліятэка (21 лістапада 2010). Праверана 5 сакавіка 2011 г.
  3. ^ Віталь Скалабан Пасля «Нашай Нівы» Бібліятэка Цэнтру экстрэмальнай журналістыкі. Медиа Эксперт №3, 2004. Праверана 5 сакавіка 2011 г.
  4. ^ Газеты Беларусі, 1776—1975: Рэтрасп. бібліягр. паказ. / Склад. Л. М. Няхайчык і інш.; Навук. рэд. В. У. Скалабан. — Менск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003. — С. 34 (№№ 302). — 322 с. — 700 ас. — ISBN 985-6020-28-X
  5. ^ «Дзянніца». Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал. Праверана 4 сакавіка 2011 г.
  6. ^ «Дзянніца». Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал. Праверана 4 сакавіка 2011 г.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі