Пагоня (1992): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д кірылічная «с»
д +Катэгорыя:Зьніклі ў 2001 годзе; ± 2 катэгорыі з дапамогай HotCat
Радок 20: Радок 20:
}}
}}
{{Іншыя значэньні|Пагоня (неадназначнасьць)}}
{{Іншыя значэньні|Пагоня (неадназначнасьць)}}
'''Пагоня''' — [[беларуская мова|беларускамоўная]] незалежная газэта, якая выдавалася ад 25 сакавіка 1992 да 12 лістапада 2001 году ў [[Горадня|Горадні]].<ref name="svab">«[http://www.svaboda.org/content/transcript/1888886.html Гародня, вуліца Дамініканская, 1. Газэта „Пагоня“]», ''[[Радыё Свабода]]''</ref>
'''„Паго́ня“''' — [[беларуская мова|беларускамоўная]] незалежная газэта, якая выдавалася ад 25 сакавіка 1992 да 12 лістапада 2001 году ў [[Горадня|Горадні]].<ref name="svab">«[http://www.svaboda.org/content/transcript/1888886.html Гародня, вуліца Дамініканская, 1. Газэта „Пагоня“]», ''[[Радыё Свабода]]''</ref>


Першы нумар выйшаў 25 сакавіка 1992, на [[Дзень Волі]]: выдаў яго [[Сяргей Астраўцоў]]. З 1993 году газэта пачала выходзіць рэгулярна па пятніцах з пазнакаю: «''Рэгіянальны агляд: Беласток-Горадня-Вільня''».
Першы нумар выйшаў 25 сакавіка 1992, на [[Дзень Волі]]: выдаў яго [[Сяргей Астраўцоў]]. З 1993 году газэта пачала выходзіць рэгулярна па пятніцах з пазнакаю: «''Рэгіянальны агляд: Беласток-Горадня-Вільня''».
Радок 42: Радок 42:
* [http://www.pahonia.org Сайт газэты]
* [http://www.pahonia.org Сайт газэты]


[[Катэгорыя:Беларускія газэты]]
[[Катэгорыя:Газэты на беларускай мове]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1992 годзе]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1992 годзе]]
[[Катэгорыя:Горадня]]
[[Катэгорыя:Гарадзенскія газэты]]
[[Катэгорыя:Зьніклі ў 2001 годзе]]

Вэрсія ад 23:51, 16 ліпеня 2021

Пагоня
Тып прыватная
Выдавец Сяргей Астраўцоў
Галоўны рэдактар Мікола Маркевіч (з 1995 г.)
Заснаваная 25 сакавіка 1992 (32 гады таму)
Закрытая 12 лістапада 2001 (22 гады таму)
Мова Беларуская
Штаб-кватэра Горадня, Беларусь
Наклад 7—14 тысячаў асобнікаў
Афіцыйны сайт www.pahonia.org

„Паго́ня“ — беларускамоўная незалежная газэта, якая выдавалася ад 25 сакавіка 1992 да 12 лістапада 2001 году ў Горадні.[1]

Першы нумар выйшаў 25 сакавіка 1992, на Дзень Волі: выдаў яго Сяргей Астраўцоў. З 1993 году газэта пачала выходзіць рэгулярна па пятніцах з пазнакаю: «Рэгіянальны агляд: Беласток-Горадня-Вільня».

Пад час прэзыдэнцкіх выбараў 1994 актыўна падтрымала Зянона Пазьняка, востра крытыкавала Лукашэнку. Першая зь беларускіх СМІ зьмясьціла (бязь белых плямаў) антыкарупцыйны даклад Сяргея Антончыка.

У 1995 быў прызначаны новы галоўны рэдактар — Мікола Маркевіч, журналіст і дэпутат ВС 12-га скліканьня ад БНФ. Наклад «Пагоні» вырас да 10 000 асобнікаў. Газэта друкуе ананімны працяг «Лукі Мудзішчава» і вытрымкі з інтэрвію Лукашэнкі нямецкай газэце «Гандэльсблат».

Улетку 1996 наклад газэты дасягнуў 14 000 асобнікаў. З падзагалоўка «заходнебеларуская грамадзка-палітычная газэта» было выключана першае слова.

Зь лета 1997 выходзіць два разы на тыдзень. З 1998 выдаваўся дадатак «Маю Права». Зь лета 1999 газэта ізноў пачала выдавацца раз на тыдзень, наклад зьнізіўся да 7 тысячаў асобнікаў.

12 лістапада 2001 газэта спыніла існаваньне згодна рашэньню судзьдзі Вышэйшага Гаспадарчага суду РБ Валерыя Жандарава. Галоўны рэдактар Мікола Маркевіч і журналіст газэты Павал Мажэйка былі асуджаны за «паклёп на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь з абвінавачаньнем яго ў зьдзяйсьненьні асабліва цяжкіх злачынстваў».

Газэта існуе дасюль у электронным выглядзе.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі