Ірак: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: szl:Irak
д робат дадаў: jv:Irak
Радок 166: Радок 166:
[[iu:ᐃᕉᒃ/irak]]
[[iu:ᐃᕉᒃ/irak]]
[[ja:イラク]]
[[ja:イラク]]
[[jv:Irak]]
[[ka:ერაყი]]
[[ka:ერაყი]]
[[kk:Ирақ]]
[[kk:Ирақ]]

Вэрсія ад 02:21, 3 чэрвеня 2008

Ірак
جمهورية العراق
Сьцяг Іраку Герб Іраку
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: الله أكبر
Месцазнаходжаньне Іраку
Афіцыйная мова арабская, курдская
Сталіца Багдад
Найбуйнейшы горад Багдад
Форма кіраваньня дэмакратыя
Джалал Талабані
 Науры аль-Малікі
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
58-е месца ў сьвеце
438 317 км²
1,1%
Насельніцтва
 • агульнае (2006)
 • шчыльнасьць
40-е месца ў сьвеце
26 783 383
66/км²
СУП
 • агульны (2006)
 • на душу насельніцтва
40 месца ў сьвеце
89,8 млрд.$
2 900 $
Валюта Ірацкі дынар (IQD)
Часавы пас
 • улетку
AST (UTC+3)
+3
Незалежнасьць
ад Вялікабрытаніі
3 кастрычніка 1932
Аўтамабільны знак IRQ
Дамэн верхняга ўзроўню .iq
Тэлефонны код +964


Ірак, Рэспубліка Ірак (па-арабску: العراق, Al-Irak; Рэспубліка Ірак, الجمهورية العراقية, Al-Dżumhurijjat ul-Irakijja) – арабская краіна на Блізкім Усходзе, мяжуе з Турцыяй, Іранам, Кувэйтам, Саудаўскай Арабіяй, Ярданіяй і Сырыяй. Мае выхад да Пэрсыдзкай затокі. Сталіцай і самым вялікім горадам краіны зьяўляецца Багдад.

Мае вялікія радовішчы нафты і прыроднага газу, зьяўляецца ўдзельнікам ОПЭК.

У выніку вайсковай агрэсіі Злучаных Штатаў у сакавіку 2003 года Ірак страціў дзяржаўны сувэрэнітэт, эканоміка зруйнавана. Былы прэзыдэнт Садам Хусэйн быў зьвергнуты і пакараны на шыбеніцы. Нестабільная сытуацыя са штодзённымі тэрарыстычнымі актамі застаецца і да нашых дзён.


Гісторыя

Палітыка

Адміністрацыйны падзел

Ірак падзелены на 18 правінцый (мухафазаў):

З якіх тры паўночна-усходнія правінцыі: Сулейманія, Дахук і Арбіл утвараюць Курдзкую аўтаномію.

Геаграфія

Тэрыторыя краіны дзеліцца на чатыры галоўныя геаграфічна-кліматычныя зоны. Цэнтральная і паўднёвая частка краіны знаходзіцца ў Мэсапатамскай нізіне. Гэта самая засвоеная і заселеная частка Іраку. На паўднёвым захадзе знаходзіцца паўпустэльня і ўзвышша Аль-Джазіра. На захадзе і паўднёвым захадзе так сама пустэльны ўзвышаны абшар, які злучаны з Сырыйскай пустэльняй, а на паўднёвым усходзе з пустэльняй Ан-Нафуд. Паўночная і паўночна-усходняя частка Іраку складае горскую правінцыю Курдыстан, з самай высокай гарой краіны Буз-догх (3 674 м).

Тэрыторыя краіны перасякаюць дзьве вялікія ракі: Ефрат і Тыгр, якія перад упадзеньнем ў Пэрсыдзкую затоку злучаюцца ў раку Шат аль-Араб. На абодвух рэках здараюцца значныя павадкі (звычайна з сакавіка да траўня), калі сток вады павялічваецца ў 40 разоў.

У пустэльнях сустракаюцца невялікія вадаёмы. На поўдні існуюць мелкія азёры, і невялікія балоты. Да 90-х г.г. у месцы злучэньня Эфрата і Тыгра існавала 20 тыс км² азёраў, балот якія у выніку асушэньня зьніклі на 95%.

Эканоміка

Самым вялікім натуральным багацьцем Іраку зьяўляецца нафта і прыродны газ. У канцы 80-х г.г ХХ стагоддзя, на ўзроўню здабычы нафты Ірак займаў другое месца сярод блізкаўсходніх краінаў. Грошы, якія краіна атрымлівала ад продажу нафты ішлі на развіцьцё іншых галінаў эканомікі.

Акрамя нафты і газу, Ірак мае вялікія радовішчы серы, фасфатаў і каляровых мэталаў.

У сельскай гаспадарцы працуе каля 13% насельніцтва, прыносячы так сама каля 13% нацыянальнага прадукту краіны. Але з-за таго, што краіна ня можа забясьпечыць сябе прадуктамі харчаваньня, сельскагаспадарчая прадукцыя – гэта асноўны экспартны тавар для Іраку.

Асноўныя сельскагаспарадарчыя культуры Іраку гэта: фінікі, бавоўна, рыс, пшаніца, проса. У навакольлі вялікіх гарадоў разьвіваецца вырошчваньне гародніны. Ірак, разам з Эгіптам належыць на асноўных сусьветным вытворцаў фінікаў. Самыя вялікія плантацыі фінікавых пальмаў знаходзяцца ў далінах Тыгра і Ефрату.

Дэмаграфія

У ліпені 2006 агульная колькасьць насельніцтва Іраку дасягнула 26 783 383 чалавекі.

74% іракцаўарабы; курды складаюць 22 - 24 %%, асырыйцы, ірацкія туркмэны і іншыя – 5%. Ад 25 000 да 60 000 Маршскіх арабаў жывуць у паўднёвым Іраку.

Арабская і курдзкая мовы зьяўляюцца дзяржаўнымі. Асырыйская і туркмэнская мовы – маюць афіцыйны статут у месцах кампактнага пражываньня асырыйцаў і іракскіх туркмэнаў. Ангельская мова самая распаўсюджаная з эўрапейскіх моў.

Рэлігія

Рэлігійны склад насельніцтва краіны наступны:

Мусульманская абшчына дзеліцца наступным чынам:

Культура

Спорт

Вонкавыя спасылкі

Іраксховішча мультымэдыйных матэрыялаў