Санкт-Паўлі Гамбург: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д абнаўленьне зьвестак
Dymitr (гутаркі | унёсак)
 
Радок 8: Радок 8:
|Умяшчальнасьць = 29 063
|Умяшчальнасьць = 29 063
|Прэзыдэнт =
|Прэзыдэнт =
|Чэмпіянат = [[Бундэсьліга 2]]
|Чэмпіянат = {{Папярэдні футбольны сэзон Нямеччыны|СанктПаўліЛіга}}
|Сэзон = [[Чэмпіянат Нямеччыны па футболе 2018—2019 гадоў|2018—2019]]
|Сэзон = {{Папярэдні футбольны сэзон Нямеччыны|ПапярэдніСэзон}}
|Месца = 9 месца
|Месца = {{Папярэдні футбольны сэзон Нямеччыны|СанктПаўлі}}
|Сайт =
|Сайт =
|Прыналежнасьць = Нямецкія
|Прыналежнасьць = Нямецкія

Цяперашняя вэрсія на 09:06, 2 ліпеня 2021

Санкт-Паўлі
Поўная назва Fußball-Club St. Pauli von 1910 e.V.
Заснаваны 15 траўня 1910
Горад Гамбург, Нямеччына
Стадыён Мілернтор
Умяшчальнасьць: 29 063
Прэзыдэнт Оке Гётліх[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга 2
 · 2022—2023 5 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fcstpauli.com (ням.)​ (анг.)

«Санкт-Паўлі» (па-нямецку: St. Pauli) — нямецкі футбольны клюб з гораду Гамбургу. Заснаваны ў 1910 годзе. Нягледзячы на тое, што ў клюбу пакуль вельмі сьціплыя дасягненьні, разьмяшчае шматлікай фанацкай падтрымкай — пераважна левых палітычных поглядаў, як на радзіме, так і ва ўсім сьвеце. Футбольны клюб уваходзіць у склад аднайменнага спортклюбу. Апроч футбольнай каманды, у складзе клюбу ёсьць сэкцыі: рэгбі, боўлінгу, боксу, вэляспорту, настольнага тэнісу, амэрыканскага футболу, шахмат і іншых. Такім чынам, спартовае грамадзтва налічвае 8000 удзельнікаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў заснаваны 15 траўня 1910 году, аднак сапраўды самастойнай каманда стала ў 1924 годзе, калі адкалолася ад спартовага таварыства «Hamburg-St. Pauli Turnverein 1862» («Гімнастычнае таварыства Гамбург-Санкт-Паўлі 1862»). Непасрэдна да 1945 году «Піраты» ўяўлялі «каманду-ліфт», якая са зьменным посьпехам выступала, то ў першай, то ў другой лігах. Чыньнікам такой нестабільнасьці была адсутнасьць трэнэра. Першыя два сэзоны пасьля канчатка вайны (1945/1946 і 1946/1947) клюб правёў у Гарадзкой лізе Гамбургу. Наступныя 16 сэзонаў — па 1963 год выступалі ў дывізіёне «Обэрліга Норд». З 1963 па 1974 год — у Рэгіянальлізе Норд, з 1974 па 1977 год — у новаўтворанай Другой Бундэсьлізе Норд. У сэзоне 1977/1978 каманда выйшла ў Першую Бундэсьлігу, але заняла 18 месца, і зноў панізілася ў клясе. Пасьля дэбютнага сэзону, каманда яшчэ 6 разоў выступала ў эліце, самы працяглы пэрыяд — з 1988 па 1991 год. Самае «важкае» дасягненьне — 10 месца ў сэзоне 1988/1989.

У 2006 годзе Санкт-Паўлі ў Кубку Нямеччыны дашлі да паўфіналу. У 2007 годзе вярнуліся ў другі дывізіён, дзе правялі два сэзоны, і, па выніках сэзону 2009/2010 ізноў забясьпечылі сабе пуцёўку ў эліту нямецкага футболу.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Санкт-Паўлі Гамбургсховішча мультымэдыйных матэрыялаў