Інфармацыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎top: кірылічная «с»
Радок 14: Радок 14:


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
* [http://plato.stanford.edu/entries/information-semantic/ Сэмантычныя канцэпцыі інфармацыі]. Stanford Encyclopedia of Philosophy. {{ref-en}}
* [http://plato.stanford.edu/entries/information-semantic/ Сэмантычныя канцэпцыі інфармацыі]. Stanford Encyclopedia of Philosophy. {{ref-en}}
* [http://www2.sims.berkeley.edu/research/projects/how-much-info-2003/index.htm How Much Information? 2003]. University of California at Berkeley. {{ref-en}}
* [http://www2.sims.berkeley.edu/research/projects/how-much-info-2003/index.htm How Much Information? 2003]. University of California at Berkeley. {{ref-en}}

Вэрсія ад 00:12, 24 сакавіка 2021

Слова «Wikipedia» (бел. Вікіпэдыя) у ASCII-кодзе, прадстаўленае ў двайковым кодзе — сыстэме зьлічэньня, якая найбольш часта выкарыстоўваецца для кадаваньня тэкставай інфармацыі для кампутара

Інфарма́цыя (па-лацінску: informatio) — агульнанавуковы панятак, які зьвязаны з аб’ектыўнымі ўласьцівасьцямі матэрыі й ейным адлюстраваньнем у чалавечай сьвядомасьці. У сучаснай навуцы разглядаюцца два віды інфармацыі.

Аб’ектыўная (першасная) інфармацыя ёсьць уласьцівасьць матэрыяльных аб’ектаў і зьяваў ці працэсаў спараджаць разнастайнасьць станаў, якія пры дапамозе ўзаемадзеяньняў перадаюцца іншым аб’ектам і захоўваюцца ў іхняй структуры. Суб’ектыўная (сэмантычная альбо другасная) інфармацыя ёсьць сэнсавым ўтрыманьнем аб’ектыўнай інфармацыі аб аб’ектах і працэсах матэрыяльнага сьвету, сфармаванае сьвядомасьцю чалавека з дапамогай сэнсавых вобразаў (словаў, выяваў і адчуваньняў) і зафіксаванае на якім-небудзь матэрыяльным носьбіце. У побытавым сэнсе інфармацыя ёсьць зьвесткі аб навакольным сьвеце й праходзячых у ім працэсах, успрыманыя чалавекам або спэцыяльным прыстасаваньнем.

У цяперашні час ня існуе адзінага вызначэньня інфармацыі як навуковага тэрміну. З пункту гледжаньня розных абласьцей ведаў, дадзены панятак апісваецца сваім спэцыфічным наборам прыкметаў. Паводле канцэпцыі Шэнана, інфармацыя — гэта зьнятая нявызначанасьць, г. зн. зьвесткі, якія павінны зьняць у той ці іншай ступені існуючую ў спажыўца да іхняга атрыманьня нявызначанасьць, пашырыць ягонае разуменьне аб’екта карыснымі зьвесткамі.

Інфармацыя памяншае нявызначанасьць. Нявызначанасьць падзеі вымяраецца ейнай верагоднасьцю ўзьнікненьня й зваротна прапарцыйна гэтаму. Чым больш няпэўная падзея, тым больш інфармацыі патрабуецца для ліквідацыі нявызначанасьці гэтай падзеі. Біт уяўляе сабой тыповы блёк інфармацыі, але могуць быць выкарыстаныя й іншыя адзінкі, як то нат.

Канцэпцыя, што інфармацыя зьяўляецца паведамленьнем, мае розныя значэньні ў розных кантэкстах[1]. Такім чынам, панятак інфармацыі становіцца цесна зьвязаным з паняткамі абмежаваньняў, сувязі, кіраваньня, зьвестак, формы, адукацыі, ведаў, сэнсу, разуменьня, псыхічных раздражняльнікаў, мадэляў, успрыманьня, уяўленьня й энтрапіі.

Крыніцы

  1. ^ Luciano Floridi (2010). «Information — A Very Short Introduction». Oxford University Press. ISBN 0-19-160954-4.

Вонкавыя спасылкі