Розьніца паміж вэрсіямі «Вяз»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
7 байтаў дададзена ,  2 месяцы таму
д
(выканаў перанос)
 
 
== Экалёгія ==
Натуральныя насаджэньня адносяцца да рэдкіх лясных супольнасьцяў, захаваньня каштоўнага генафонду. У іх засяроджана вялікая колькасьць драўняных рэліктавых расьлін, што існуюць разам з ільмой на нашай плянэце ўжо шмат якія мільёны гадоў. Шэраг гэтых расьлін, а таксама рэдкіх жывёл, якія насяляюць ільмовыя лясы, асабліва вусякоў, занесены ў [[Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь|Чырвоную кнігу]]. Дрэвы служаць месцам размнажэньня рэліктавага [[Дрывасек-тытан|дрывасека-гіганта]] (''[[Titanus giganteus]]'').
 
=== Гаспадарчае значэньне ===
У мінулым стагодзьдзі драўніну лемаў шырока скарысталі як будаўнічы матэрыял, асабліва для пабудоў у вадзе: вырабляюць [[Паля|палі]], у [[Караблебудаваньня|караблебудаваньні]], таксама Ідзе яна на вытворчасьць [[Мэбля|мэблі]] й [[Фанэра|фанэры]].
 
[[Бераст]] і [[шурпаты вяз]] маюць моцную, трывалую, мулкую й пруткую драўніну, якая шануецца для рознага роду вырабаў; драўніна вяза гладкага (''[[Ulmus laevis]]'') трохі горшай якасьці. Віды: [[гладкі вяз]], бераст і шурпаты вяз – часта разводзяцца як прыгожыя паркавыя дрэвы; у культуры існуюць даволі шматлікія садовыя формы іх, што адрозьніваюцца па характары ўзросту, форме кроны, фарбаваньні лісьця (формы зь бела-плямістым лісьцем і іншыя) і г. д. На поўдні ў стэпавай зоне, асабліва бераст і гладкі вяз, маюць вялікае значэньне для штучных лясных насаджэньняў і ахоўных палос, бо яны досыць засухаўстойлівыя й добра растуць на чарназёме.
 
Чыстыя насаджэньні вяза ў Беларусі складаюць больш за 160 га. Асабліва распаўсюджаны гэтыя насаджэньні ў [[Лёзьненскі раён|Лёзьненскім раёне]] — 49 га, а таксама ў [[Аршанскі раён|Аршанскім раёне]] — 15 га, у [[Верхнядзьвінскі раён|Верхнядзьвінскім]] і [[Пастаўскі раён|Пастаўскім]] — па 13 га, у [[Віцебскі раён|Віцебскім]] – 8 га, у [[Глыбоцкі раён|Глыбоцкім]], [[Лепельскі раён|Лепельскім]] і [[Вушацкі раён|Вушацкім]] раёнах — па 6 га чыстых сярэдне векавых дрэвастояў.<ref>{{Артыкул| аўтар =Кучук С. Н., Мотыль М. М., Снигирев Г. С.| загаловак =Перспективы использования рода Ulmus L. (вяз) в зеленом строительстве Беларуси | спасылка =http://hbc.bas-net.by/hbcinfo/books/Kuchuk2012.pdf | мова = | аўтар выданьня = | выданьне =«Интродукция, сохранение и использование биологического разнообразия мировой флоры»; Материалы Международной конференции, посвященной 80-летию Центрального ботанического сада Национальной академии наук Беларуси. (19–22 июня 2012, Минск, Беларусь). В 2 ч.| тып = | месца =[[Менск|Минск]] | выдавецтва = | год =2012| том =Ч. 1 | старонкі =442—445 | isbn = | issn = }}</ref>
Ва ўмовы Беларусі пасьпяхова інтрадукаваныя й пададзеныя ў калекцыі [[Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі|Цэнтральным батанічным садзе]] НАНБ 9 відаў вязаў:
[[Белы вяз|амэрыканскі (ці белы)]]; [[Іржавы вяз|іржавы]]; [[Драбналісты вяз|драбналісты]]; [[Пёрыстагалінкавы вяз|пёрыстагалінкавы]]; [[ільмоўнік]] (прысадзісты вяз); [[бераст]]; [[вяз Сукачова]]; [[Гладкі вяз|гладкі]]; [[голы вяз]] (горная ільма)<ref>{{Кніга|аўтар =Бобореко Е. З., Нестерович Н. Д., Орленок Е. И., Чаховский А. А., Шкутко Н.В.|частка = |загаловак =Древесные растения Центрального ботанического сада АН БССР |арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца =[[Менск|Мінск]] |выдавецтва =[[Навука і тэхніка]] |год =1982 |том = |старонкі =|старонак = 292|сэрыя = |isbn = |наклад = 1050}}</ref><ref>{{Артыкул| аўтар =Клыш, А. С.| загаловак = Распространение насаждений вяза Беларуси. | спасылка = | мова = | аўтар выданьня = | выданьне =Труды Белорусского государственного технологического университета. Сер. 1, Лесное хозяйство | тып =Вып. 16 | месца =[[Менск|Минск]]| выдавецтва =[[Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт]] | год = 2008| том = | старонкі =196, 197| isbn = | issn =2519-402X }}</ref>.
 
== Пашыраныя ў Беларусі віды ==
=== Гладкі вяз ===
3915

зьменаў

Навігацыйнае мэню