Васіль Давыдзенка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Іншыя значэньні|Давыдзенка}} {{Пісьменьнік}} Васіль Давыдзенка ({{ДН|3|6|1933}},...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 16:47, 14 лютага 2021

Васіль Давыдзенка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 3 чэрвеня 1933(1933-06-03)
Памёр 27 верасьня 1987(1987-09-27) (54 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці анколяг, пісьменьнік

Васіль Давыдзенка (3 чэрвеня 1933, в. Нежыхаў Брагінскі раён - 27 верасьня 1987) — беларускі мэдык і пісьменьнік.

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасьля заканчэньня Менскай мэдыцынскай навучальні ў 1953 годзе працаваў лябарантам на катэдры ядзернай фізыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Адначасова вучыўся ў вячэрняй сярэдняй школе №3 у Менску. У 1955-1957 гадах служыў у Савецкай Арміі. Скончыў лячэбны факультэт Менскага мэдыцынскага інстытуту ў 1963 годзе. Працаваў лекарам-анколягам у менскай клініцы №1, а ў 1965-1987 гадах - у навукова-дасьледчым Інстытуце анкалёгіі і мэдыцынскай радыялёгіі Міністэрства аховы здароўя БССР.

Творчасьць

Друкавацца пачаў у час вучобы ў шматтыражцы інстытуту. Аўтар кніг аповесьцей і апавяданьняў «Жывыя струны» (1978), «Свае і чужыя дарогі» (1983).

Крыніцы

Літаратура