Электрычны зарад: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
узята з ru.wikipedia.org
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 19:58, 1 чэрвеня 2008

Клясычная электрадынаміка
Магнітныя лініі ў саленоідзе
Электрычнасьць · Магнэтызм

Электры́чны зара́д — колькасная характарыстыка, якая паказвае ступень магчымага ўдзелу цела ў электрамагнітным узаемадзеяньні. Адзінка вымярэньня зарада ў СІкулон, у СГС — адзінка электрычнага зарада СГСЭ. Упершыню электрычны зарад быў уведзены ў законе Кулона ў 1785 годзе.

Носьбітамі электрычнага зарада зьяўляюцца электрычна зараджаныя элемэнтарныя часьціцы, у тым ліку электрон (адзін адмоўны элемэнтарны электрычны зарад) і пратон (адзін дадатны элемэнтарны зарад).

Электрычны зарад замкнёнай сыстэмы[1] захоўваецца ў часе і квантуецца — зьмяняецца порцыямі, кратнымі элемэнтарнаму электрычнаму зараду. Закон захаваньня зарада — адзін з засноўвалых законаў фізыкі.

Зацемкі

  1. ^ Электрычна замкнёная сыстэма — гэта сыстэма, у якой праз абмяжоўвалай яе паверхню ня могуць пранікаць электрычна зараджаныя часьціцы.

Глядзіце таксама