Казімер Камейша: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
+Пачатак
 
W (гутаркі | унёсак)
 
Радок 15: Радок 15:
|Дэбют =
|Дэбют =
|Значныя творы = зборнік «Пярэймы дня» (1988)
|Значныя творы = зборнік «Пярэймы дня» (1988)
|Прэміі = [[Прэмія Куляшова]] (1989), «[[Залаты купідон]]» (2010)
|Прэміі = [[Прэмія Куляшова]] (1989), «[[Залаты Купідон]]» (2010)
|Узнагароды =
|Узнагароды =
|Подпіс =
|Подпіс =
Радок 27: Радок 27:
'''Казі́мер Віке́нцьевіч Каме́йша''' (нар. 1943, в. Малыя Навікі, цяпер [[Стаўпецкі раён]], [[Менская вобласьць]], [[Беларусь]]) — беларускі паэт.
'''Казі́мер Віке́нцьевіч Каме́йша''' (нар. 1943, в. Малыя Навікі, цяпер [[Стаўпецкі раён]], [[Менская вобласьць]], [[Беларусь]]) — беларускі паэт.


Ляўрэат [[Прэмія Куляшова|прэміі Куляшова]] (1989) за зборнік «Пярэймы дня» і прэміі «[[Залаты купідон]]» (2010).
Ляўрэат [[Прэмія Куляшова|прэміі Куляшова]] (1989) за зборнік «Пярэймы дня» і прэміі «[[Залаты Купідон]]» (2010).


== Жыцьцяпіс ==
== Жыцьцяпіс ==

Цяперашняя вэрсія на 22:33, 5 лютага 2021

Казімер Камейша
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 4 сьнежня 1943
в. Малыя Навікі, Генэральная акруга Беларусь, Райхскамісарыят Остлянд, Нямецкая дзяржава
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці журналіст
Гады творчасьці з 1959-га
Жанр паэзія
Мова беларуская
Значныя творы зборнік «Пярэймы дня» (1988)
Прэміі Прэмія Куляшова (1989), «Залаты Купідон» (2010)
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com

Казі́мер Віке́нцьевіч Каме́йша (нар. 1943, в. Малыя Навікі, цяпер Стаўпецкі раён, Менская вобласьць, Беларусь) — беларускі паэт.

Ляўрэат прэміі Куляшова (1989) за зборнік «Пярэймы дня» і прэміі «Залаты Купідон» (2010).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1959 году 16-гадовым юнаком пачаў друкавацца ў пэрыядычных выданьнях. У 1963—1966 гадах служыў у Савецкім войску. У 1967—1968 гадах працаваў літаратурным супрацоўнікам у Валожынскай раённай газэце «Працоўная слава». З 1968 году — старэйшы рэдактар на Беларускім радыё. У 1970 годзе скончыў завочнае беларускае аддзяленьне Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1979—1981 гадах працаваў у часопісе «Полымя». У 1981—1988 гадах — у часопісе «Вясёлка». У 1988—2005 гадах — у часопісе «Маладосьць». З 2005 году — у часопісе «Вожык»[1].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар лірычных паэмаў і вершаваных зборнікаў для дзяцей. Шэраг яго вершаў паклалі на музыку[1]. Апявае ў творчасьці высакародзтва, працу і сяброўства. Перакладае з польскай, расейскай і ўкраінскай моваў. Выдаў 9 зборнікаў вершаў: «Мэмбрана» (1972), «Тут мае вёсны прычалены» (1977), «Сябрына» (1978), «Плёс» (1982), «Галоўная вярства» (1985), «Пярэймы дня» (1988), «Кубак блакіту» (1993) і «Лінія лёсу» (1996). Аўтар 6 кніжак для дзяцей: «Гаёўка» (1975), «Бусьлянка» (1985), «Дзятлава кузьня» (1987), «Дзень добры, шафёр» (1988), «Гарцунок» (1991) і «Дожджыкава лічылка» (1998)[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 4 сьнежня 2013. — № 228 (27593). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Камейша // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — С. 511. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0279-2