Піліп (апостал): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎top: выпраўленьне спасылак
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 33: Радок 33:
Згаданы ў [[Дзеі Апосталаў|Дзеях апосталаў]] [[Піліп Дыякан]] альбо Піліп Эвангеліст — іншая асоба, цёзка апостала Піліпа. Існуе гнастычны апокрыф — [[Эвангельле паводле Піліпа]] (створаны ў III—IV стагодзьдзях), а таксама апакрыфічны тэкст [[Дзеі Піліпа]].
Згаданы ў [[Дзеі Апосталаў|Дзеях апосталаў]] [[Піліп Дыякан]] альбо Піліп Эвангеліст — іншая асоба, цёзка апостала Піліпа. Існуе гнастычны апокрыф — [[Эвангельле паводле Піліпа]] (створаны ў III—IV стагодзьдзях), а таксама апакрыфічны тэкст [[Дзеі Піліпа]].


Пасьля Ўшэсьця Госпада апостал Піліп, паводле паданьня, прапаведаваў Слова Божае ў [[Галілея|Галілеі]], суправаджаючы пропаведзь цудамі. Так, ён уваскрэсіў немаўля, якога несла на руках няўцешная маці. Прапаведуючы Эвангельле ў [[Грэцыя|Грэцыі]], ён уваскрэсіў аднаго памерлага. Прапаведуючы Хрыста ў [[Гераполь Сырыйскі|Гераполі Сырыйскім]], апостал Піліп выклікаў моцны гнеў у народзе, пагражалі нават пабіць яго камянямі, і па патрабаваньні натоўпу ўваскрэсіў мёртвага, якога несьлі на насілках у пахавальным шэсьці.<ref>[http://days.pravoslavie.ru/Life/life2535.htm Апостол Филипп. Православный церковный календарь {{ref-ru}}]</ref><ref>[http://pravoslavie.name/index.php?download/saints/Nov/14/life01.html Житие святого Апостола Филиппа {{ref-ru}}]</ref>.
Пасьля Ўшэсьця Госпада апостал Піліп, паводле паданьня, прапаведаваў Слова Божае ў [[Галілея|Галілеі]], суправаджаючы пропаведзь цудамі. Так, ён уваскрэсіў немаўля, якога несла на руках няўцешная маці. Прапаведуючы Эвангельле ў [[Грэцыя|Грэцыі]], ён уваскрэсіў аднаго памерлага. Прапаведуючы Хрыста ў [[Гераполь Сырыйскі|Гераполі Сырыйскім]], апостал Піліп выклікаў моцны гнеў у народзе, пагражалі нават пабіць яго камянямі, і па патрабаваньні натоўпу ўваскрэсіў мёртвага, якога несьлі на насілках у пахавальным шэсьці.<ref>[http://days.pravoslavie.ru/Life/life2535.htm Апостол Филипп. Православный церковный календарь {{ref-ru}}]</ref><ref>[https://web.archive.org/web/20160914171645/http://pravoslavie.name/index.php?download%2Fsaints%2FNov%2F14%2Flife01.html Житие святого Апостола Филиппа {{ref-ru}}]</ref>.


=== Сьмерць і пахаваньне ===
=== Сьмерць і пахаваньне ===

Вэрсія ад 17:20, 23 студзеня 2021

Апостал Піліп
Апостал Піліп, Рубэнс
Апостал Піліп
Сьвяты
Нарадзіўся 6 да н. э.; г. Бітсаіда, Галілея, Рымская імпэрыя
Памёр каля 81[1]; Гераполіс, Анатолія, Рымская імпэрыя
Шануецца хрысьціянскімі цэрквамі
У ліку апосталаў
Дзень памяці 3 траўня (заходнія цэрквы)
27 лістапада (усходнія цэрквы)
Атрыбуты лацінскі Т-абразны крыж
Падзьвіжніцтва апостальская пропаведзь

Апостал Піліп, таксама Філіп (па-грэцку: Φίλιππος, Philippos) — адзін з дванаццаці апосталаў, вучняў Ісуса Хрыста.

Жыцьцяпіс

Згаданы ў сьпісах апосталаў у Эвангельлі паводле Мацьвея (10:3), паводле Марка (03:18), паводле Лукі (06:14), а таксама ў Дзеях Апосталаў (01:13).

Эвангельле паводле Яна паведамляе, што Піліп быў родам зь Бітсаіды, з аднаго гораду з Андрэем і Пятром і закліканы за імі трэцім. Піліп прывёў да Ісуса Натанаіла (Барталамея) (Ян.1 :43-46). На старонках Эвангельля паводле Яна Піліп зьяўляецца яшчэ тройчы: ён гутарыць зь Ісусам пра хлеб для мноства народу (Ян.6 :5-7); прыводзіць да Ісуса Элінаў (элінізіраваць юдэяў) (Ян.12 :20-22); просіць Ісуса на Тайнай вячэры паказаць Айца (Ян.14 :8-9). Яўсевій Кесарыйскі прыводзіць паведамленьне Клімэнта Александрыйскага пра тое, што Піліп быў жанаты й меў дачок, зь якімі быў знакам і Папій. Піліп прапаведаваў Эвангельле ў Скіфіі й Фрыгіі. За прапаведніцкую дзейнасьць быў пакараны (укрыжаваны галавой уніз) у 87 годзе (падчас праўленьня рымскага імпэратара Даміцыяна) у горадзе Гераполісе, у Малой Азіі.

Згаданы ў Дзеях апосталаў Піліп Дыякан альбо Піліп Эвангеліст — іншая асоба, цёзка апостала Піліпа. Існуе гнастычны апокрыф — Эвангельле паводле Піліпа (створаны ў III—IV стагодзьдзях), а таксама апакрыфічны тэкст Дзеі Піліпа.

Пасьля Ўшэсьця Госпада апостал Піліп, паводле паданьня, прапаведаваў Слова Божае ў Галілеі, суправаджаючы пропаведзь цудамі. Так, ён уваскрэсіў немаўля, якога несла на руках няўцешная маці. Прапаведуючы Эвангельле ў Грэцыі, ён уваскрэсіў аднаго памерлага. Прапаведуючы Хрыста ў Гераполі Сырыйскім, апостал Піліп выклікаў моцны гнеў у народзе, пагражалі нават пабіць яго камянямі, і па патрабаваньні натоўпу ўваскрэсіў мёртвага, якога несьлі на насілках у пахавальным шэсьці.[2][3].

Сьмерць і пахаваньне

Паводле паданьня, Піліпа абезгаловілі (па іншай вэрсіі ўкрыжавалі ўніз галавой) па загадзе праконсула Рымскай імпэрыі ў 87-гадовым узросьце[4]. На месцы пакараньня сьмерцю пасьлядоўнікі сьвятога пабудавалі грабніцу васьмікутнай формы і супакоілі там астанкі сьвятога.

У 2011 годзе пры правядзеньні раскопак у Гераполісе (Турцыя, вобласьць Дэнізьлі) сярод руінаў старажытнага храма, італьянскімі археолягамі пад кіраўніцтвам Франчэска Андрыё было выяўленае пахаваньне Сьвятога апостала Піліпа. Пра тое, што дадзеная грабніца сапраўды належыць сьвятому Піліпу, кажа й яе ўладкаваньне, і пісьмёны, знойдзеныя на ёй.[5].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Піліп (апостал)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў