Касьцёл і калегіюм езуітаў (Бабруйск): розьніца паміж вэрсіямі
д (GR) File renamed: File:Babrujsk, Rynak. Бабруйск, Рынак (1800) (2).jpg → File:Babrujsk, Rynak, Jezuicki. Бабруйск, Рынак, Езуіцкі (1800).jpg name unification by uploader |
Rescuing 0 sources and tagging 1 as dead.) #IABot (v2.0.8 |
||
Радок 80: | Радок 80: | ||
== Вонкавыя спасылкі == |
== Вонкавыя спасылкі == |
||
{{Commons}} |
{{Commons}} |
||
* [http://katolikbk.org/piotrpaval.html Інфармацыя на сайце Рыма-каталіцкае парафіі Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску] |
* [http://katolikbk.org/piotrpaval.html Інфармацыя на сайце Рыма-каталіцкае парафіі Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску]{{Недаступная спасылка|date=January 2021 |bot=InternetArchiveBot |fix-attempted=yes }} |
||
* [http://media.catholic.by/nv/n15/art11.htm Тамара Габрусь. Наша «езуіцкае» барока.] |
* [http://media.catholic.by/nv/n15/art11.htm Тамара Габрусь. Наша «езуіцкае» барока.] |
||
* [http://radzima.org/pub/pomnik.php?ksc=1&nazva_id=mabababr08 Здымкі на Radzima.org] |
* [http://radzima.org/pub/pomnik.php?ksc=1&nazva_id=mabababr08 Здымкі на Radzima.org] |
Вэрсія ад 10:34, 23 студзеня 2021
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл і калегіюм езуітаў
| |
Езуіцкі касьцёл, абмеры 1800 г.
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Бабруйск |
Каардынаты | 53°8′12.72″ пн. ш. 29°14′54.24″ у. д. / 53.1368667° пн. ш. 29.2484° у. д.Каардынаты: 53°8′12.72″ пн. ш. 29°14′54.24″ у. д. / 53.1368667° пн. ш. 29.2484° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл і калегіюм езуітаў | |
Касьцёл і калегіюм езуітаў на Вікісховішчы |
Касьцёл і калегіюм езуітаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Бабруйску. Знаходзіцца ў Старым Месьце (цяпер тэрыторыя фартэцыі), на гістарычным Рынку. Твор архітэктуры барока. Разам з кляштарам быў цэнтрам Бабруйскае езуіцкае рэзыдэнцыі.
Комплекс складаўся з касьцёла, будынка калегіюму і гаспадарчых пабудоваў. У XIX ст. расейскія ўлады часткова зруйнавалі касьцёл і цалкам зьнішчылі калегіюм.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У 1615 годзе староста Пётра Трызна заснаваў у Бабруйску касьцёл. У 1625 годзе касьцёл перадалі езуітам. Сярод архітэктараў былі Уладзіслаў Дзягілевіч (1699—1700), Казімер Мацелякоўскі (1735—1736), Тамаш Жаброўскі (1746), Габрыэль Лянкевіч (1747—1748) і Францішак Карава (1757—1758). Вядома таксама пра ўдзел у будаваньні ў 1732—1747 гадох муляра Якуба Руофа.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год) касьцёл пэўны час працягваў дзейнічаць. Аднак пры будаваньні ў першай палове ХІХ ст. Бабруйскае крэпасьці ўлады Расейскай імпэрыі зачынілі касьцёл і карэнным чынам перабудавалі яго пад цэйхгаўз[1] (зьнішчылі вежы). У 1885 годзе касьцёл дадаткова пацярпеў ад пажару.
Найноўшы час
За савецкім часам у будынку касьцёла была гаўптвахта.
Архітэктура
Помнік архітэктуры барока. Гэта 3-нэфавая базыліка без трансэпту. Над галоўным фасад узвышаліся дзьве вежы, на адной зь якіх быў гадзіньнік з боем, а на другой — матэматычны компас. Вежы падзяліліся на тры ярусы, паміж верхнімі чацьверыкамі зьмяшчаўся фігурны франтон з валютамі. Прэзьбітэрыюм меў паўкруглае завяршэньне, з бакоў вімы месьціліся дзьве сымэтрычныя закрысьціі.
Усярэдзіне нэфы перакрываліся цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі на здвоеных падпружных арках, якім на фасадах адпавядалі здвоеныя пілястры, у чым можна бачыць прыкмету позьняга барока. Пры ўваходзе месьціўся «хор мураваны на 2 філярах з сходамі з абодвух бакоў». Невялікія хоры разьмяшчаліся таксама над закрысьціямі. Галоўны аўтар, які ўлучаў 8 позьнебарочных скульптураў сьвятых (у тым ліку скульптуры сьвятых Ігната, Бергіяша, Ксавэрыя, Станіслава), 6 бакавых аўтароў, амбон і ўсё сакральнае начыньне інтэр’еру былі драўлянымі. Яго зрабілі майстры Язэп Шыла і Антон Марціноўскі. Сьцены ўпрыгожвалі фрэскі, а сярод абразоў знаходзіліся сармацкія данатарскія партрэты караля Жыгімонта Вазы й Пятра Трызны[2].
Крыніцы
- ^ Габрусь Т. Мураваныя харалы. — Менск, 2001. С. 158.
- ^ Габрусь Т. Мураваныя харалы. — Менск, 2001. С. 159.
Літаратура
- Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
Вонкавыя спасылкі
Касьцёл і калегіюм езуітаў (Бабруйск) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў