Дамінік Грушаўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблён-картка
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 39: Радок 39:


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://nunciature.catholic.by/by/nunciature.htm Інфармацыя на афіцыйным сайце Апостальскае нунцыятуры ў Беларусі]
* [https://web.archive.org/web/20081219125740/http://nunciature.catholic.by/by/nunciature.htm Інфармацыя на афіцыйным сайце Апостальскае нунцыятуры ў Беларусі]
* [http://www.catholic-hierarchy.org/bishop/bhrus.html Інфармацыя на сайце «Каталіцкая герархія»]
* [http://www.catholic-hierarchy.org/bishop/bhrus.html Інфармацыя на сайце «Каталіцкая герархія»]
* [http://krynica.info/be/2016/07/28/pamjor-byly-apostalski-nuncyjj-u-belarusi-daminik-grushouski Інфармацыя пра сьмерць на сайце «Крыніца.info»]
* [http://krynica.info/be/2016/07/28/pamjor-byly-apostalski-nuncyjj-u-belarusi-daminik-grushouski Інфармацыя пра сьмерць на сайце «Крыніца.info»]

Вэрсія ад 08:23, 23 студзеня 2021

Дамінік Грушаўскі
Адукацыя
Дзейнасьцькаталіцкі сьвятар, архібіскуп, нунцы, каталіцкі біскуп
Нарадзіўся1 чэрвеня 1926(1926-06-01)[1]
Памёр27 ліпеня 2016(2016-07-27) (90 гадоў)


Узнагароды
Ľudovít Štúr Order 1st class ордэн «За заслугі перад Італьянскай рэспублікай»
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дамінік Грушаўскі (па-славацку: Dominik Hrušovský; 1 чэрвеня 1926, Вялікая Маня, раён Новэ Замкі, Нітранскі край, Славаччына — 27 ліпеня 2016, Нітра, Славаччына) — рымска-каталіцкі й славацкі грамадзка-культурны дзеяч.

Дзяцінства й адукацыя

Сын Томаша й Марыі Гудэцавай, брат Яна, Бэнэдыкта й Эмануэля. У 1932—1937 гадах навучаўся ў пачатковай школе, у 1937—1938 гадах у гімназіі ў Златых Мораўцах, у 1938—1945 гадах у гімназіі ў Шуранах. У 1945 годзе паступіў на Рымска-каталіцкі кірыла-мяфодзеўскі факультэт у Славацкім унівэрсытэце. У 1946 годзе накіраваны навучацца ў Рым, дзе навучаўся ў Папескім калегіюме сьв. Яна Непамука, Папескім Лятэранскім унівэрсытэце. У 1946—1947 гадах вывучаў філязофію, у 1947—1951 гадах тэалёгію. 19 чэрвеня 1951 году атрымаў ступень доктара тэалёгіі. У 1954—1955 гадах скончыў 5-ы факультэт тэалягічнага факультэту.

Ксёндз

Стаў сьвятаром 23 сьнежня 1950 у Рыме. Празь немагчымасьць вярнуцца ў Славаччыну служыў у паўночнаіталійскай дыяцэзіі Бэлюна, напачатку як каплян у парафіі П’евэ дзі Альпага (кастрычнік 1951-сьнежань 1953), пасьля як пробашч парафіі Гойма дзі Цольда (сьнежань 1953 — жнівень 1955). Ад 1955 прафэсар Папескае рэгіянальнае духоўнае сэмінарыі ў Вітэрбе, выкладаў філязофію (1955—1959) і дагматыку (19591962).

У 19471962 быў адным з заснавальнікаў славацкае службы Радыё Ватыкану. У 19621966 кіраўнік Славацкай каталіцкай місіі ў Парыжы ў якасьці адміністратара славакаў Парыскае архідыяцэзіі. На францускім радыё штотыдзень выпускаў перадачы, у якіх знаёміў славакаў з культурнымі й рэлігійнымі асаблівасьцямі краіны. У 19661992 супрацоўнічаў з Славацкім таварыствам сьвятых Кірыла й Мяфодзя ў Рыме. У ліпені 1966-сакавіку 1973 рэдактар часопісу «Hlasy z Ríma». 1 сакавіка 1973-31 сьнежня 1992 старшыня таварыства. 17 чэрвеня 1975-31 сьнежня 1992 апостальскі адміністратар славакаў замежжа. 8 лістапада 1981 сустракаў у таварыстве папы Яна Паўла ІІ, які прыехаў сюды, каб наведаць адзін з цэнтраў шанаваньня Кірыла й Мяфодзя — патронаў Эўропы. 18 сьнежня 1982 менаваны на біскупа Тубіі, высьвечаны на біскупа 6 студзеня 1983 у Базыліцы сьв. Пятра ў Рыме. Увесь гэты час ізноў супрацоўнічаў на Радыё Ватыкану.

У 1992 вярнуўся ў Славаччыну. 24 верасьня 1992 прызначаны дапаможным біскупам Браціслаўска-Трнаўскае архідыяцэзіі, 17 сьнежня 1992 яе генэральным вікарыем. У 1993-27 ліпеня 1995 генэральны сакратар Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Славаччыны, да 15 красавіка 1996 выконваў функцыі старшыні камісіі Канфэрэнцыі па справах славацкае дыяспары. У 19951996 сябар Папескае рады па духоўных справах мігрантаў і ўцекачоў.

15 красавіка 1996 прызначаны апостальскім нунцыем у Беларусь, даверчыя граматы ўручыў 22 траўня 1996. 28 ліпеня 2001 пакінуў гэтую пасаду.

Пераклаў шмат рэлігійных тэкстаў на славацкую мову. Друкаваўся ў часопісах: «Diakonia-Slovenský kňaz», «Hlasy z Ríma», «Jednota», «Kanadský Slovák», «Katolícke noviny», «Magnifikat», «Most», «Slovák v Amerike», «Slovenské hlasy z Ríma», «Verbum».

Узнагароды

Папярэднік
Ота Вюст
Тытулярныя біскупы Тубіі
1982—2016
Наступнік
?
Папярэднік
Агастына Маркета
Апостальскія нунцыі ў Беларусі
1996—2001
Наступнік
Іван Юркавіч

Вонкавыя спасылкі

  1. ^ Evidence zájmových osob StB