Аўстралія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Скасаваньне праўкі 2159008 удзельніка Natebomb337 (гутаркі)
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 44: Радок 44:


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Паводле ацэнак засяленьне аўстралійскага кантэненту чалавекам пачалося каля 65 тысячаў да 70 тысячаў гадоў назад<ref name="Sáenz">Rogelio Sáenz; David G. Embrick; Néstor P. Rodríguez (3 June 2015). [https://books.google.com/books?id=v_bLCQAAQBAJ&pg=PA602 ''«The International Handbook of the Demography of Race and Ethnicity»'']. Springer. — С. 602. — {{ISBN|978-90-481-8891-8}}.</ref>, празь міграцыю людзей з [[Паўднёва-Ўсходняя Азія|Паўднёва-Ўсходняй Азіі]]<ref>Stephen Oppenheimer (2013). [https://books.google.com/books?id=VQQvDwAAQBAJ&pg=PP111 ''«Out of Eden: The Peopling of the World»'']. Little, Brown Book Group. — С. 111. — {{ISBN|978-1-78033-753-1}}.</ref>. Гэтыя першыя жыхары былі продкамі сучасных карэнных аўстралійцаў<ref>[http://australianmuseum.net.au/The-spread-of-people-to-Australia «The spread of people to Australia»]. Australian Museum.</ref>. Тубыльная аўстралійская культура зьяўляецца адной з самых старажытных цывілізацыяў на Зямлі<ref>[https://web.archive.org/web/20130518061422/http://www.australiangeographic.com.au:80/journal/Aboriginal-Australians-the-oldest-culture-on-Earth.htm «Aboriginal Australians the oldest culture on Earth»]. Australian Geographic.</ref>.
Паводле ацэнак засяленьне аўстралійскага кантэненту чалавекам пачалося каля 65 тысячаў да 70 тысячаў гадоў назад<ref name="Sáenz">Rogelio Sáenz; David G. Embrick; Néstor P. Rodríguez (3 June 2015). [https://books.google.com/books?id=v_bLCQAAQBAJ&pg=PA602 ''«The International Handbook of the Demography of Race and Ethnicity»'']. Springer. — С. 602. — {{ISBN|978-90-481-8891-8}}.</ref>, празь міграцыю людзей з [[Паўднёва-Ўсходняя Азія|Паўднёва-Ўсходняй Азіі]]<ref>Stephen Oppenheimer (2013). [https://books.google.com/books?id=VQQvDwAAQBAJ&pg=PP111 ''«Out of Eden: The Peopling of the World»'']. Little, Brown Book Group. — С. 111. — {{ISBN|978-1-78033-753-1}}.</ref>. Гэтыя першыя жыхары былі продкамі сучасных карэнных аўстралійцаў<ref>[http://australianmuseum.net.au/The-spread-of-people-to-Australia «The spread of people to Australia»]. Australian Museum.</ref>. Тубыльная аўстралійская культура зьяўляецца адной з самых старажытных цывілізацыяў на Зямлі<ref>[https://web.archive.org/web/20130518061422/http://www.australiangeographic.com.au/journal/Aboriginal-Australians-the-oldest-culture-on-Earth.htm «Aboriginal Australians the oldest culture on Earth»]. Australian Geographic.</ref>.


Да часу перасяленьня эўрапейцаў большасьць карэнных аўстралійцаў зьяўляліся паляўнічымі і зьбіральнікі са складанай эканомікай і структурай грамадзтва<ref name="Sáenz"/>. Культура тубыльцаў мела вусны характар, а духоўныя каштоўнасьці базаваліся на павазе да зямлі і веры ў [[час сноў]]<ref>Javier A. Galván (2014). [https://books.google.com/books?id=e2RyBAAAQBAJ&pg=PA83 ''«They Do What? A Cultural Encyclopedia of Extraordinary and Exotic Customs from around the World»'']. ABC-CLIO. — С. 83. — {{ISBN|978-1-61069-342-4}}.</ref>. [[Тубыльцы астравоў праліву Торэса]], якія этнічна зьяўляюцца [[мэланэзійцы|мэланэзійцамі]], існавалі за кошт разьвіцьця сэзоннага садаводзтва і рыбнага промыслу<ref>[https://web.archive.org/web/20080710014604/http://dsc.discovery.com/news/2008/07/03/australia-tattoos-art.html ''«Early Aussie Tattoos Match Rock Art»'']. Discovery News.</ref>. Паўночныя берагі Аўстраліі спарадычна наведвалі маракі [[макасарцы]] з поўдня вострава [[Сулавэсі]]<ref>MacKnight, CC (1976). ''«The Voyage to Marege: Macassan Trepangers in Northern Australia»''. Melbourne University Press.</ref>.
Да часу перасяленьня эўрапейцаў большасьць карэнных аўстралійцаў зьяўляліся паляўнічымі і зьбіральнікі са складанай эканомікай і структурай грамадзтва<ref name="Sáenz"/>. Культура тубыльцаў мела вусны характар, а духоўныя каштоўнасьці базаваліся на павазе да зямлі і веры ў [[час сноў]]<ref>Javier A. Galván (2014). [https://books.google.com/books?id=e2RyBAAAQBAJ&pg=PA83 ''«They Do What? A Cultural Encyclopedia of Extraordinary and Exotic Customs from around the World»'']. ABC-CLIO. — С. 83. — {{ISBN|978-1-61069-342-4}}.</ref>. [[Тубыльцы астравоў праліву Торэса]], якія этнічна зьяўляюцца [[мэланэзійцы|мэланэзійцамі]], існавалі за кошт разьвіцьця сэзоннага садаводзтва і рыбнага промыслу<ref>[https://web.archive.org/web/20080710014604/http://dsc.discovery.com/news/2008/07/03/australia-tattoos-art.html ''«Early Aussie Tattoos Match Rock Art»'']. Discovery News.</ref>. Паўночныя берагі Аўстраліі спарадычна наведвалі маракі [[макасарцы]] з поўдня вострава [[Сулавэсі]]<ref>MacKnight, CC (1976). ''«The Voyage to Marege: Macassan Trepangers in Northern Australia»''. Melbourne University Press.</ref>.

Вэрсія ад 04:47, 23 студзеня 2021

Аўстралія
Commonwealth of Australia
Сьцяг Аўстраліі Герб Аўстраліі
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Advance Australia Fair»
Месцазнаходжаньне Аўстраліі
Афіцыйная мова няма, ангельская (дэ-факта)
Сталіца Канбэра
Найбуйнейшы горад Сыднэй
Форма кіраваньня канстытуцыйная манархія
Лізавета II
Пітэр Косгроўв
Тоні Эбат
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
6-е месца ў сьвеце
7 617 930 км²
1
Насельніцтва
 • агульнае (2012)
 • шчыльнасьць
51-е месца ў сьвеце
23 838 500
2,8/км²
СУП
 • агульны (2011)
 • на душу насельніцтва
19 месца ў сьвеце
$1137 млрд
$47 608
Валюта Аўстралійскі даляр (AUD)
Часавы пас
 • улетку
UTC+8 да UTC+10,5 (UTC+8 да +10,5)
+8 да +11,5 (UTC+8 да +11,5)
Незалежнасьць
— ад Вялікабрытаніі

1 студзеня 1901
Аўтамабільны знак AUS
Дамэн верхняга ўзроўню .au
Тэлефонны код +61
Мапа Аўстраліі
Мапа Аўстраліі

Аўстралі́йскі Зьвяз (па-ангельску: Commonwealth of Australia), Аўстра́лія (па-ангельску: Australia, ад лац. austrālis — «паўднёвы») — дзяржава ў Паўднёвым паўшар’і, чалец Садружнасьці нацыяў. Сталіцай дзяржавы зьяўляецца горад Канбэра. Разьмешчана на мацерыку Аўстралія, высьпе Тасманія і некалькіх іншых выспах Індыйскага і Ціхага акіянаў. Шостая паводле плошчы дзяржава сьвету, адзіная дзяржава, якая займае цэлы мацярык. На поўнач ад Аўстралійскага Саюзу разьмешчаныя Ўсходні Тымор, Інданэзія і Папуа — Новая Гвінэя, да паўночнага ўсходу — Вануату, Новая Каледонія і Саламонавы выспы, на паўднёвы ўсход — Новая Зэляндыя. Найкарацейшую адлегласьць паміж галоўнай выспай Папуа — Новай Гвінэяй і матэрыковай часткай Аўстралійскага Саюзу складае ўсяго 145 км, а адлегласьць ад аўстралійскай выспы Боігу да Папуа — новай Гвінэі — усяго 5 кілямэтраў.

Назва

Назва «Аўстралія» паходзіць ад назвы «Terra Australis», якую ўжывалі эўрапейцы да XVIII стагодзьдзя. Гэты лацінскі выраз азначае: terra — «зямля», australis — «паўднёвая».

Гісторыя

Паводле ацэнак засяленьне аўстралійскага кантэненту чалавекам пачалося каля 65 тысячаў да 70 тысячаў гадоў назад[1], празь міграцыю людзей з Паўднёва-Ўсходняй Азіі[2]. Гэтыя першыя жыхары былі продкамі сучасных карэнных аўстралійцаў[3]. Тубыльная аўстралійская культура зьяўляецца адной з самых старажытных цывілізацыяў на Зямлі[4].

Да часу перасяленьня эўрапейцаў большасьць карэнных аўстралійцаў зьяўляліся паляўнічымі і зьбіральнікі са складанай эканомікай і структурай грамадзтва[1]. Культура тубыльцаў мела вусны характар, а духоўныя каштоўнасьці базаваліся на павазе да зямлі і веры ў час сноў[5]. Тубыльцы астравоў праліву Торэса, якія этнічна зьяўляюцца мэланэзійцамі, існавалі за кошт разьвіцьця сэзоннага садаводзтва і рыбнага промыслу[6]. Паўночныя берагі Аўстраліі спарадычна наведвалі маракі макасарцы з поўдня вострава Сулавэсі[7].

Ангельскі дасьледчык Джэймз Кук склаў першую мапу ўсходняга ўзьбярэжжа Аўстраліі.

Для эўрапейцаў першапачаткова Аўстралію адкрылі партугальцы, якія ў гэтыя гады будавалі свае гандлёвыя базы ў Індыі, Паўднёвай Азіі і Кітаі. Аўстралія іх не зацікавіла, таму што была незаселеная, і мела неспрыяльныя для эўрапейцаў кліматычныя ўмовы. Першым жа датаваным зьяўленьнем эўрапейцаў на аўстралійскім мацерыку ў 1606 годзе ёсьць прыбыцьцё нідэрляндцаў[8]. Першым карабелем і экіпажам, які падыйшоў да берагу зьяўляецца карабель «Дэйфкен» на чале з капітанам Вілемам Янсзоонам[9]. Ён падыйшоў да берага да паўвострава Кейп-Ёрк на пачатку 1606 году, і высадзіўся 26 лютага на рацэ Пэнэфатэр недалёка ад сучаснага гораду Ўэйпа. Нідэрляндцы дасьледвалі ўсё заходняе і паўночнае ўзьбярэжжы і назвалі кантынэнт «Новай Галяндыяй», але не зрабілі спробы стварыць нейкія паселішчы. Ўільям Дампір, ангельскі дасьледчык, высадзіўся на паўночна-заходнім узьбярэжжы Новай Галяндыі ў 1688 годзе і зноўку ў 1699 годзе на зваротным шляху[10]. У 1770 годзе Джэймз Кук зьдзейсьніў падарожжа ўздоўж усходняга ўзьбярэжжа, пазначыўшы яго на мапе, і назваўшы яго Новым Паўднёвым Ўэйлзам. Гэтая тэрыторыя была аб’яўленая ім валоданьнямі Вялікабрытаніі[11].

З прычыны страты сваіх амэрыканскіх калёніяў у 1783 годзе брытанскі ўрад накіраваў флёт «Першы флёт», пад камандаваньнем капітана Артура Філіпа, каб заснаваць новую калёнію ў Новым Паўднёвым Ўэйлзе. У 1787 годзе на кантынэнт прыбылі першыя брытанскія караблі з арыштантамі з Ангельшчыны, Шатляндыі і Ўэйлзу, большасьць зь іх у выніку заставаліся ў Аўстраліі. Першае паселішча пад назовам Порт-Джэксан было створанае ў Сыднэйскай бухце, а 26 студзеня 1788 году, дзень афіцыйнага ўзьняцьця сьцягу над горадам лічыцца нацыянальным сьвятам Аўстраліі[12][13]. Брытанскае паселішча было заснаванае і на востраве Тасманія ў 1803 годзе, яно стала асобнай калёніяй у 1825 годзе. Вялікабрытанія афіцыйна зацьвердзіла свой сувэрэнітэт над заходняй часткай Заходняй Аўстраліі ў 1828 годзе. Асобныя калёніі былі ўтвораныя з частак Новага Паўднёвага Ўэйлзу, як то Паўднёвая Аўстралія ў 1836 годзе, Вікторыя ў 1851 годзе, і Кўінзлэнд ў 1859 годзе. Рэгіён Паўночная тэрыторыя была заснаваная ў 1911 годзе, як асобная частка вылучаная з Паўднёвай Аўстраліі. Паўднёвая Аўстралія была заснавана як «вольная правінцыя», то бок сюды не высылаліся прысуджанья да зьняволеньня з мэтраполіі. Вікторыя і Заходняя Аўстралія таксама першапачаткова былі «вольнымі правінцыямі», аднак пазьней прымал нявольнікаў[14]. Зь цягам часу празь ціск збоку пасяленцаў высылка зьняволеных была забаронена, а апошні такі карабель з арыштантамі прыбыў да кантынэнту ў 1848 годзе[15].

Карэннае насельніцтва, паводле ацэнак, складала ад 750 тысячаў да 1 млн чалавек у 1788 годзе[16], зьнізіўшыся за часам перасяленьня эўрапейцаў, галоўным чынам, празь інфэкцыйныя захворваньні[17]. Іншыя загінулі ў выніку канфліктаў з пасяленцамі[18]. Палітыка ангельскага ўрады скіраваная на асыміляцыю тубыльцаў, пачынаючы з «Акту аб абароне тубыльцаў» 1869 году, прывяла да разбурэньня сацыяльных сувязяў унутры грамадзтва карэнных жыхароў і , магчыма, спрыяла зьніжэньню колькасьці карэннага насельніцтва[19].

Унутраныя вобласьці кантынэнта заставаліся недасьледаваныя да пачатку ХІХ стагодзьдзя. Большасьць дасьледчыкаў, якія кіраваліся ў глыб аўстралійскіх пустэльняў не вярталіся. Нават у нашы дні гэта застаецца адным з самых складаных месцаў на Зямлі.

Палітыка

Аўстралія зьяўляецца ўдзельнікам Брытанскай Садружнасьці Нацыяў, захоўвае ў дзяржаўных дакумэнтах назву дамініён. Палітычная будова краіны фармальна зьяўляецца фэдэрацыйная канстытуцыйная манархія, зь дзьвюхпалатным парлямэнтам. Канстытуцыя краіны была прынятая ў 1900 годзе, згодна зь ёй кіраўніком дзяржавы зьяўляецца каралева Аўстраліі (цяпер Элізабэта ІІ), якая ажыцьцяўляе сваю ўладу праз губэрнатара. Тытул каралевы Аўстраліі быў дадзены брытанскай каралеве ў 1971 годзе аўстралійскім парлямэнтам.

Практычна кіраўніком Аўстраліі зьяўляецца губэрнатар Пітэр Косгроўв і прэм’ер-міністар Аўстраліі Тоні Эбат. Заканадаўчая ўлада належыць дзьвюхпалатнаму парлямэнту, дэпутаты якога выбіраюцца на ўсеагульных выбарах: Сэнат на шасьцігадовы тэрмін, налічвае 76 сэнатараў (па 12 прадстаўнікоў ад кожнага штату і па два прадстаўнікі ад Паўночнай тэрыторыі і Аўстралійскай сталічнай акругі) і Палата Прадстаўнікоў з трохгадовым тэрмінам дзеяньня, якая налічвае 150 дэпутатаў, якія выбіраюцца прапарцыянальна колькасьці насельніцтва.

Выканаўчая ўлада належыць ураду, які фармальна кіруецца губэрнатарам, але фактычна падпарадкоўваецца прэм’ер-міністру. Прэм’ер-міністар назначаецца ад імя каралевы губэрнатарам.

Права выбаршчыка маюць усе грамадзяне, пачынаючы з 18 гадоў. Галасаваць павінны ўсе грамадзяне, штраф за ня ўдзел у выбарах складае 50 аўстралійскіх даляраў.

Судовая ўлада ў краіне належыць Вышэйшаму Фэдэральнаму Суду (гаспадарчыя справы) і Аўстралійскі Нацыянальны Суд.

Кожны аўстралійскі штат мае сваю канстытуцыю, дзьвюхпалатны парлямэнт (за выключэньнем Куінслэнду, дзе існуе аднапалатны парлямэнт) і ўрад, на чале якога стаіць губэрнатар, які па прапанове аўстралійскага парлямэнту назначаецца брытанскай каралевай. Штаты дзеляцца на графствы, акругі і гарады.

Геаграфія

Аўстралія гэта шостая па велічыні краіна ў сьвеце. Самая высокая шчыльнасьць насельніцтва знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны. Аўстралійскі кантынэнт зьяўляецца самым плоскім з астатніх, зь сярэдняй вышынёй 330,9 м над узроўнем мора.

Плошча Аўстралійскага мацерыка складае 7 617 930 км². Паўночнае і ўсходняе ўзьбярэжжа Аўстраліі выходзіць у Арафурскае, Каралавае, Тасманава, і Тыморскае моры; заходняе і паўднёвае ў Індыйскі акіян. Недалёка ад Аўстраліі знаходзяцца вялікія выспы: Новая Гвінэя і Тасманія. Уздоўж паўночна-ўсходняга ўзьбярэжжа Аўстраліі цягнецца самы вялікі ў сьвеце каралавы рыф — Вялікі бар’ерны рыф.

Аўстралія выцягнутая з захаду на ўсход на 4000 км, а з поўначы на поўдзень на 3128 км. Даўжыня берагавой лініі складае 34 218 км.

Большую частку паверхні краіны займаюць пустэльні і паўпустэльні. Самымі вялікімі пустэльнямі зьяўляюцца Вялікая Пяшчаная пустэльня, Вялікая пустэльня Вікторыя. Іншыя пустыні — Пустыня Сымпсана, Тырары. На ўсходзе ад пустэльні Вікторыя знаходзіцца паўпустэльня Вялікі Артэзіянскі Басэйн. На ўсходзе мацерыка знаходзяцца невысокія горы Вялікі Вадападзельны хрыбет, з самым высокім пунткам — гара Касьцюшка (2228 м). Найніжэйшы пункт Аўстраліі — возера Эйр (15 мэтраў ніжэй за ўзровень мора).

Адміністрацыйны падзел

Аўстралія складаецца з шасьці штатаў і двух мацерыковых тэрыторыяў:

  1. Тэрыторыя фэдэральнай сталіцы (мацерыковая тэрыторыя)
  2. Новы Паўднёвы Ўэйлз
  3. Вікторыя
  4. Кўінзлэнд
  5. Паўднёвая Аўстралія
  6. Заходняя Аўстралія
  7. Тасманія
  8. Паўночная тэрыторыя (мацерыковая тэрыторыя)

Эканоміка

Грашовая адзінка — аўстралійскі даляр (1 аўстр. дал. = 0,75 дал. ЗША.)

Аўстралія — высокаразьвітая індустрыяльна-аграрная краіна. Эканамічнае разьвіцьцё характарызуецца стабільнасьцю і ўстойлівасьцю. ВУП складае каля 800 млрд аўстр. дал., узровень інфляцыі — каля 3%, беспрацоўе — каля 6%. Уліковая стаўка — каля 6%.

Ключавая роля ў эканоміцы належыць перапрацоўчай, горназдабыўной і сельскагаспадарчай галінам, у значнай ступені арыентаваным на зьнешнія рынкі. Галоўныя галіны перапрацоўчай прамысловасьці: машынабудаваньне і мэталаапрацоўка, харчовая, хімічная і нафтаперапрацоўчая, чорная і каляровая мэталюргія, выдавецка-паліграфічная. Горназдабыўная прамысловасьць абапіраецца на запасы разнастайных карысных выкапняў і мае вядучую ролю ў фармаваньні экспарту краіны: вугаль, прыродны газ, уранавыя, жалезныя, полімэталічныя руды, баксыты, сьвінец, медзь, каштоўныя мэталы, дыямэнты і д.п. У сельскай гаспадарцы вядучае месца займае жывёлагадоўля. Аўстралія — найбуйнейшы ў сьвеце вытворца і пастаўшчык высакаякаснай поўсьці, а таксама адзін з асноўных экспарцёраў мясамалочных прадуктаў, пшаніцы, цукру. Значная частка аўстралійскага экспарту прыходзіцца на прадукцыю аграрнага сэктара і здабываючай прамысловасьці. У імпарце пераважаюць машыны, абсталяваньне і транспартныя сродкі, тавары шырокага спажываньня, хімічныя тавары, мэдыкамэнты.

Аб’ём замежных інвэстыцый у краіне — каля 980 мільярдаў аўстралійскіх даляраў. Замежны капітал у асноўным засяроджаны ў паслугах і нерухомасьці, прамысловай вытворчасьці і якая здабывае прамысловасьці.

Культура

Рэлігія — больш 70% насельніцтва вызнаюць хрысьціянства.

Нацыянальнае сьвята — Дзень Аўстраліі (26 студзеня). У гэты дзень у 1788 г. было заснавана першае эўрапейскае паселішча.

У краіне існуе абавязковая адукацыю для дзяцей ад 6 да 15 гадоў. Дзейнічаюць 39 унівэрсытэтаў, 35 каледжаў, а таксама 4 інстытуты. Агульная колькасьць студэнтаў ВНУ — звыш 700 тыс.чал. (зь іх замежных студэнтаў — 174 тыс. чал.).

Шырока разьвітыя сродкі масавай інфармацыі. Аўстралія займае адно зь вядучых месцаў у сьвеце па колькасьці пэрыядычных выданьняў на душу насельніцтва.

Дэмаграфія

Насельніцтва краіны налічвае каля 22,6 млн чалавек.

Самымі вялікімі гарадамі Аўстраліі зьяўляюцца:

Прыкладна 63,8% насельніцтва Аўстраліі зьяўляюцца хрысьціянамі, 2,1% — будысты, 1,7% — мусульмане, 0,7 — індусы, 0,4 — юдзеі, 1,2% — мясцовыя веравызнаньні, 30,6% — атэісты. Сярод хрысьціянаў самай вялікай групай зьяўляюцца каталікі (25,8%) і англікане (18,7%).

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ а б Rogelio Sáenz; David G. Embrick; Néstor P. Rodríguez (3 June 2015). «The International Handbook of the Demography of Race and Ethnicity». Springer. — С. 602. — ISBN 978-90-481-8891-8.
  2. ^ Stephen Oppenheimer (2013). «Out of Eden: The Peopling of the World». Little, Brown Book Group. — С. 111. — ISBN 978-1-78033-753-1.
  3. ^ «The spread of people to Australia». Australian Museum.
  4. ^ «Aboriginal Australians the oldest culture on Earth». Australian Geographic.
  5. ^ Javier A. Galván (2014). «They Do What? A Cultural Encyclopedia of Extraordinary and Exotic Customs from around the World». ABC-CLIO. — С. 83. — ISBN 978-1-61069-342-4.
  6. ^ «Early Aussie Tattoos Match Rock Art». Discovery News.
  7. ^ MacKnight, CC (1976). «The Voyage to Marege: Macassan Trepangers in Northern Australia». Melbourne University Press.
  8. ^ Peter Barber; Katherine Barnes; Dr Nigel Erskine (2013). «Mapping Our World: Terra Incognita To Australia. National Library of Australia». — С. 99. — ISBN 978-0-642-27809-8.
  9. ^ Claire Smith; Heather Burke (2007). «Digging It Up Down Under: A Practical Guide to Doing Archaeology in Australia». Springer Science. — С. 47. — ISBN 978-0-387-35263-3.
  10. ^ Marsh, Lindsay (2010). «History of Australia: understanding what makes Australia the place it is today». Greenwood, W.A.: Ready-Ed Publications. — С. 9. — ISBN 978-1-86397-798-2.
  11. ^ Candice Goucher; Linda Walton (2013). «World History: Journeys from Past to Present». Routledge. — С. 427–428. — ISBN 978-1-135-08829-3.
  12. ^ «European discovery and the colonisation of Australia». Australian Government: Culture Portal. Department of the Environment, Water, Heritage and the Arts, Commonwealth of Australia.
  13. ^ Ted Egan (2003). «The Land Downunder». Grice Chapman Publishing. — С. 25–26. — ISBN 978-0-9545726-0-0.
  14. ^ «Convict Records». Public Record office of Victoria.
  15. ^ «1998 Special Article – The State of New South Wales – Timeline of History». Australian Bureau of Statistics.
  16. ^ Briscoe, Gordon; Smith, Len (2002). «The Aboriginal Population Revisited: 70,000 years to the present». Canberra, Australia: Aboriginal History Inc. — С. 12. — ISBN 978-0-9585637-6-5.
  17. ^ «Smallpox Through History». Encarta.
  18. ^ Attwood, Bain; Foster, Stephen Glynn. «Frontier Conflict: The Australian Experience». National Museum of Australia, 2003. — С. 89. — ISBN 9781876944117.
  19. ^ Attwood, Bain (2005). «Telling the truth about Aboriginal history». Crows Nest, New South Wales: Allen & Unwin. ISBN 978-1-74114-577-9.

Вонкавыя спасылкі

Аўстраліясховішча мультымэдыйных матэрыялаў