Аналягавае тэлебачаньне: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
– выдалены файл
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 50: Радок 50:
| 31 сьнежня 2012 || [[Баўгарыя]], [[Італія]], [[Паўднёвая Карэя]]
| 31 сьнежня 2012 || [[Баўгарыя]], [[Італія]], [[Паўднёвая Карэя]]
|-
|-
| 23 ліпеня 2013 || [[Польшча]]<ref>[http://mediabusiness.com.ua/content/view/32545/48/lang,ru В Польше отключают аналоговое ТВ]</ref>
| 23 ліпеня 2013 || [[Польшча]]<ref>[https://web.archive.org/web/20121122112116/http://www.mediabusiness.com.ua/content/view/32545/48/lang,ru/ В Польше отключают аналоговое ТВ]</ref>
|-
|-
| 15 траўня 2015 || [[Беларусь]]<ref>[http://www.interfax.by/article/93255 Аналоговое телевидение будут отключать по графику]</ref>
| 15 траўня 2015 || [[Беларусь]]<ref>[http://www.interfax.by/article/93255 Аналоговое телевидение будут отключать по графику]</ref>

Вэрсія ад 04:07, 23 студзеня 2021

Аналягавае тэлебачаньне — тэлевізійная сыстэма, якая выкарыстоўвае для прыйманьня, вываду і перадачы выяваў і гуку аналягавы электрычны сыгнал. Усе прыймальна-перадавальныя прылады далічбавай эпохі, уключаючы мэханічнае тэлебачаньне, выкарыстоўвалі аналягавыя сыгналы, якія можна перадаваць як па кабелю, так і па радыё. Аналягаве тэлебачаньне да сёньняшняга часу зьяўляецца дамінуючым на этэрных наземных каналах у шматлікіх краінах сьвету.

Спыненьне аналягавага вяшчаньня

Сёньня адбываецца пераход з аналягавага на лічбавае тэлебачаньне. Шматлікія краіны ў сувязі з пабудовай паўнавартасных лічбавых сетак ўжо спынілі або плянуюць у найбліжэйшай будучыні скончыць тэлевяшчаньне ў аналягавых стандартах. Галоўныя складанасьці гэтага пераходу:

  • Працаёмкасьць, вялікія кошты і нерэнтабельнасьць пакрыцьця трансляцыйнымі сыстэмамі маланаселеных тэрыторыяў;
  • Блытаніна з выбарам стандарту лічбавага вяшчаньня, дэзарыентуе як пастаўшчыкоў, так і пакупнікоў новых лічбавых тэлевізараў[1];
  • Нізкая рэклямная даходнасьць лічбавага тэлевяшчаньня на пераходным этапе[2];
  • Інэртнасьць насельніцтва, не жадаючага расставацца са старымі працаздольнымі тэлевізарамі і за свой кошт купляць лічбавыя прыстаўкі[3]. Прымусова пазбавіць тэлебачаньня вялікія масы грамадзян нельга, паколькі яно зьяўляецца органам апавяшчэньня ў надзвычайных сытуацыях і гэта можа выклікаць сацыяльны пратэст.
Дата спыненьня вяшчаньня Краіна
1 верасьня 2006 Люксэмбург
11 сьнежная 2006 Нідэрлянды
1 верасьня 2007 Фінляндыя
25 верасьня 2007 Андора
29 кастрычніка 2007 Швэцыя
27 траўня 2008 Швайцарыя
12 чэрвеня 2009 ЗША
30 чэрвеня 2009 ФРН
31 кастрычніка 2009 Данія
30 лістапада 2009 Нарвэгія
3 красавіка 2010 Гішпанія
31 сьнежня 2010 Славенія
7 чэрвеня 2011 Аўстралія
31 ліпеня 2011 Японія
31 жніўня 2011 Канада
30 лістапада 2011 Бэльгія, Францыя
30 чэрвеня 2012 Чэхія
24 кастрычніка 2012 Ірляндыя, Вялікабрытанія
31 сьнежня 2012 Баўгарыя, Італія, Паўднёвая Карэя
23 ліпеня 2013 Польшча[4]
15 траўня 2015 Беларусь[5]
31 сьнежня 2015 Філіпіны
29 чэрвеня 2016 Бразылія
31 сьнежня 2016 Украіна
2014—2017 Расея
2015—2020 Кітай[6]
2022 Мэксыка[3]

Глядзіце таксама

Крыніцы