Лісабон: розьніца паміж вэрсіямі
Выява Image:LSB.png замененая на Image:Crest_of_Lisboa.png карыстальнікам CommonsDelinker. Прычына: File renamed: Criterion 2 (meaningless or ambiguous name). |
gallery added |
||
Радок 77: | Радок 77: | ||
Лісабон мае міжземнаморскі клімат. Ён адносіцца да гарадоў Эўропы з самымі цёплымі зімамі, зь сярэдняй тэмпэратурай 15 °C на працягу дня і 8 °C у начны час са сьнежня па люты. Тыповы летні сэзон доўжыцца каля чатырох месяцаў, з чэрвеня па верасень, хоць і ў красавіку тэмпэратура часам дасягае каля 25 °C. |
Лісабон мае міжземнаморскі клімат. Ён адносіцца да гарадоў Эўропы з самымі цёплымі зімамі, зь сярэдняй тэмпэратурай 15 °C на працягу дня і 8 °C у начны час са сьнежня па люты. Тыповы летні сэзон доўжыцца каля чатырох месяцаў, з чэрвеня па верасень, хоць і ў красавіку тэмпэратура часам дасягае каля 25 °C. |
||
<br><gallery class=center caption="Лісабон - Lisboa"> |
|||
Lissabon-vom Meer-08-2011-gje.jpg |
|||
Lissabon-Largo das Portas do Sol-48-Alfama-2011-gje.jpg |
|||
Lissabon-244-Mann am Fenster-Azulejos-2011-gje.jpg |
|||
Lissabon-Strassenbahn-12-Rua de Augusto Rosa-Se-2011-gje.jpg |
|||
Lissabon-Praca Camoes-02-2011-gje.jpg |
|||
Lissabon-Arco da Rua Augusta-04-Blick zur Praca do Comercio-2011-gje.jpg |
|||
Lissabon-Alfama-06-Festschmuck fuer San Antonio-2011-gje.jpg |
|||
Lissabon-Sao Roque-32-Kapelle-2011-gje.jpg |
|||
</gallery> |
|||
== Геаграфія == |
== Геаграфія == |
Вэрсія ад 19:28, 14 студзеня 2021
Лісабон | |||||
парт. Lisboa | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 205 да н. э. | ||||
Краіна: | Партугалія | ||||
Мэр: | Фэрнанду Мэдына | ||||
Плошча: | 84,8 км² | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 545 245 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 6429,78 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+0 | ||||
Паштовы індэкс: | 1000–1900 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 38°42′28.951″ пн. ш. 9°8′20.458″ з. д. / 38.70804194° пн. ш. 9.13901611° з. д.Каардынаты: 38°42′28.951″ пн. ш. 9°8′20.458″ з. д. / 38.70804194° пн. ш. 9.13901611° з. д. | ||||
Лісабон | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.cm-lisboa.pt/ |
Лісабо́н (па-партугальску: Lisboa) — сталіца і найбуйнейшы горад Партугаліі. Насельніцтва гораду складае 552 700 чалавек, плошча — 100,05 км²[1]. Аднак, у лісабонскую гарадзкую аглямэрацыю, якая распасьціраецца за межы адміністрацыйных межаў гораду, жывуць каля 2,7 мільёнаў чалавек. Такім чынам Лісабон з акругамі зьяўляецца 11-й самай густанаселенай гарадзкой аглямэрацыяй у Эўрапейскім Зьвязе[2]. Гэта самая заходняя сталіца кантынэнтальнай Эўропы. Горад распасьціраецца ўздоўж узьбярэжжа Атлянтычнага акіяну. Празь Лісабон працякае рака Тагус.
Лісабон клясыфікуецца ў якасьці глябальнага гораду альфа-ўзроўню з-за ягонай важнасьці ў сфэрах фінансаў, міжнароднага гандлю, СМІ, забаваў, мастацтва, адукацыі і турызму[3]. Гэта адзін з найважнейшых эканамічных цэнтраў на кантынэнце, у ім наўіраецца рост фінансавага сэктару. Таксама ў горадзе месьціцца адзін з найбуйнейшых кантэйнэрных партоў на Атлянтычным узьбярэжжы Эўропы[4]. Аэрапорт імя Умбэрту Дэлгаду абслугоўвае больш за 20 мільёнаў пасажыраў у год паводле стану на 2015 год[5], а сетка аўтамагістраляў і сыстэма высакахуткасных чыгунак Альфа Пэндулар зьвязваюць галоўныя гарады Партугаліі[6]. Горад зьяўляецца сёмым самым наведвальным горадам у Паўднёвай Эўропе, пасьля Рыму, Барсэлёны, Мадрыду, Атэнаў і Міляну, прымаючы 1,74 млн турыстаў штогод па стане на 2009 год. Лісабон з акругамі робіць найбольшы ўнёсак у эканоміку краіны, чым любы іншы рэгіён у Партугаліі. Гарадзкі СУП складае 96,3 млрд даляраў ЗША[7]. Большасьць штаб-кватэраў транснацыянальных карпарацыяў у краіне разьмешчана менавіта ў Лісабоне[8]. Ён таксама зьяўляецца палітычным цэнтрам краіны, зьяўляючыся местам рэзыдэнцыі ўраду і кіраўніка дзяржавы.
Лісабон зьяўляецца адным з найстарэйшых гарадоў у сьвеце, і адзін з самых старых у Заходняй Эўропе. Ён быў утвораны раней за такія сучасныя эўрапейскія сталіцы, як то Лёндан, Парыж і Рым. У адрозьненьне ад большасьці сталічных гарадоў, статус Лісабону як сталіцы Партугаліі ніколі ня быў пацьверджаны афіцыйна — паводле закону ці ў іншай пісьмовай форме. Ягоны статус як сталіцы краіны сфармаваўся за кошт канстытуцыйнага звычыю.
Лісабон мае міжземнаморскі клімат. Ён адносіцца да гарадоў Эўропы з самымі цёплымі зімамі, зь сярэдняй тэмпэратурай 15 °C на працягу дня і 8 °C у начны час са сьнежня па люты. Тыповы летні сэзон доўжыцца каля чатырох месяцаў, з чэрвеня па верасень, хоць і ў красавіку тэмпэратура часам дасягае каля 25 °C.
Геаграфія
У склад Вялікага Лісабону ўваходзяць у тым ліку Амадора, Келуш, Агуалва-Касэн, Адывэлаш, Лорэш, Сакавэн, Алмада, Барэйру, Сэйшал і Аэйраш.
Крыніцы
- ^ Direção-Geral do Território Archive.is
- ^ Demographia: World Urban Areas. 2017. Demographia.com
- ^ «The World According to GaWC 2010». Globalization and World Cities Research Network
- ^ «Avance del Plan Territorial Sectorial de la Red Intermodal y Logística del Transporte de la Comunidad Autónoma del País Vasco» — Eusko Jaurlaritza — Gobierno Vasco.
- ^ «ANA — Aeroportos de Portugal SA (via noodls) / 18 million: Lisbon Airport reaches new passenger record». Noodls.com.
- ^ Alta Velocidade em Síntese. Rave.pt
- ^ Global city GDP rankings 2008–2025. Pricewaterhouse Coopers.
- ^ «Lisboa é 9ª cidade que mais recebe congressos internacionais» — Agência LUSA
Вонкавыя спасылкі
Лісабон — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |