Вінцэсь Каратынскі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rotondus (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне, шаблён
Радок 38: Радок 38:


Перакладаў на польскую мову творы [[Аляксандар Пушкін|А. Пушкіна]], М. Лермантава, Г. Гейне і інш. Пакінуў шмат біяграфічных нататкаў пра Адама Міцкевіча, гістарычна-краязнаўчых нататкаў пра [[Наваградак]] і Наваградчыну.
Перакладаў на польскую мову творы [[Аляксандар Пушкін|А. Пушкіна]], М. Лермантава, Г. Гейне і інш. Пакінуў шмат біяграфічных нататкаў пра Адама Міцкевіча, гістарычна-краязнаўчых нататкаў пра [[Наваградак]] і Наваградчыну.

На беларускую мову яго творы перакладалі [[Раіса Баравікова]], [[Рыгор Барадулін]], [[Пятро Бітэль]], [[Уладзімер Мархель]], [[Генадзь Тумаш]].


== Бібліяграфія ==
== Бібліяграфія ==
Радок 47: Радок 49:


{{Накід:Пісьменьнік}}
{{Накід:Пісьменьнік}}
{{Бібліяінфармацыя}}


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Каратынскі, Вінцэсь}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Каратынскі, Вінцэсь}}

Вэрсія ад 12:59, 21 сьнежня 2020

Вінцэсь Каратынскі
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Вінцэнт Аляксандравіч Каратынскі
Нарадзіўся 15 чэрвеня 1831
вёска Селішча, Наваградзкі павет, Гарадзенская губэрня, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя
Памёр 7 лютага 1891
Варшава, Прывісьлінскі край, Расейская імпэрыя
Пахаваны
Дзеці Бруна Вінцэнт Каратынскі[d], Людвік Станіслаў Каратынскі[d] і Уладыслаў Райнальд Каратынскі[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Журналіст
Гады творчасьці 1851—1867
Жанр Паэзія
Мовы Беларуская, польская
Значныя творы Паэма «Таміла» (1858)
Подпіс Выява аўтографу

Вінцэнт Аляксандравіч Каратынскі (1831; в. Селішча, цяпер Карэліцкі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь — 1891; Варшава, цяпер Польшча) — беларускі пісьменьнік і перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і былога прыгоннага селяніна Аляксандра Каратая, бацька атрымаў вольную ад свайго пана Яна Залескага, верагодна, на просьбу Марка Татароўскага, апекуна Юзафаты з Далідовічаў — шляхцянкі зь якой Аляксандар Каратай хацеў ажаніцца. Калі ў Аляксандра зь Юзафатай было ўжо трое сыноў — Вінцэсь, Ян і Міхал, ён утапіўся ў Нёмане, а празь нейкі час Юзафата выйшла замуж за свайго былога апекуна. Адукацыю В. Каратынскі набыў самавукам, пад наглядам мясцовага арганіста. Навучыў чытаць і пісаць малодшых братоў. Працаваў хатнім настаўнікам. У 1850—1862 гадах быў сакратаром У. Сыракомлі. За кароткі час самавукам атрымаў выдатную адукацыю, апроч беларускай і польскай, валодаў расейскай, чэскай, францускай і нямецкай мовамі, троху ведаў з латыні. Граў на скрыпцы. Разам з расейскім пісьменьнікам М. Лясковым падарожнічаў па Літве (Беларусі). Супрацоўнічаў з польскімі газэтамі і часопісамі, друкаваў артыкулы тэматычна зьвязаныя зь беларускім краем.

Дэбютаваў у друку ў 1856 годзе. Аўтар зборнік паэзіі «Чым хата багата, тым рада» (па-польску, 1857), паэмы «Таміла» (па-польску, 1858), таксама В. Каратынскаму прыпісваюць ананімныя антыцарскія творы «Гутарка старога дзеда» і «Гутарка суседзяў». Зь беларускамоўных твораў захаваліся вершы «Уставайма, братцы, за дзела, за дзела», «Далі бог-то, Арцём…», «Туга на чужой старане». У 1994 годзе выйшаў збонік твораў.

Перакладаў на польскую мову творы А. Пушкіна, М. Лермантава, Г. Гейне і інш. Пакінуў шмат біяграфічных нататкаў пра Адама Міцкевіча, гістарычна-краязнаўчых нататкаў пра Наваградак і Наваградчыну.

На беларускую мову яго творы перакладалі Раіса Баравікова, Рыгор Барадулін, Пятро Бітэль, Уладзімер Мархель, Генадзь Тумаш.

Бібліяграфія

  • Каратынскі В. Творы / Уклад., прадм. і камент. У. Мархеля. 2-е выд., дап. Мн., 1994.

Літаратура

  • Мальдзіс А. Вінцэсь Каратынскі // Мальдзіс А. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе. Мн., 1969. С. 64—74.
  • Каратынскі В. Творы / Уклад., прадм. і камент. У. Мархеля. 2-е выд., дап. Мн., 1994.