Аўрам Грант: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: hu:Avram Grant
д The file Image:AvramGrantcrop.jpg has been replaced by Image:Avram_Grant_Chelsea_close.jpg by administrator commons:User:Yonatanh: ''the former image is going to be deleted as its origins are unclear''. ''[[m:User:CommonsDelinker|Trans
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:AvramGrantcrop.jpg|thumb|Аўрам Грант]]
[[Выява:Avram_Grant_Chelsea_close.jpg|thumb|Аўрам Грант]]
'''Аўраам «Аўрам» Грант''' ({{мова-he| אַבְרָהָם "אַבְרָם" גְרַנט}}, ангел. ''Avram Grant'') — галоўны трэнэр футбольнага клюба ангельскай прэм'ер-лігі «[[Чэлсі (футбольны клюб)|Чэлсі]]» (Лёндан).
'''Аўраам «Аўрам» Грант''' ({{мова-he| אַבְרָהָם "אַבְרָם" גְרַנט}}, ангел. ''Avram Grant'') — галоўны трэнэр футбольнага клюба ангельскай прэм'ер-лігі «[[Чэлсі (футбольны клюб)|Чэлсі]]» (Лёндан).



Вэрсія ад 02:32, 26 траўня 2008

Аўрам Грант

Аўраам «Аўрам» Грант (па-габрэйску: אַבְרָהָם "אַבְרָם" גְרַנט, ангел. Avram Grant) — галоўны трэнэр футбольнага клюба ангельскай прэм'ер-лігі «Чэлсі» (Лёндан).

Біяграфія

Нарадзіўся 6 траўня 1955 у Пэтах-Тыква, Ізраіль. Прызначаны трэнэрам «Чэлсі» 20 верасьня 2007.

У ліпені 2007 года Аўрам Грант прыйшоў у «Чэлсі» на пасаду дырэктара па футболе. Да гэтага ён выконваў тыя жа абавязкі ў «Портсмуце».

У верасьні 2007, пасьля сыходу Жазэ Маўрынью, Грант стаў галоўным трэнэрам каманды. Стыў Кларк застаўся памагатым трэнэра.

Да прыходу на «Фрэттан Парк» Грант трэніраваў зборную Ізраілю, і ледзь было не вывяў яе на Чэмпіянат Сьвету 2006 года. Пад кіраўніцтвам Гранта зборная Ізраілю ні разу не прайгравала, нават у складаных адборачных матчах з Францыяй і Швайцарыяй.

52-летні адмысловец пачаў сваю трэнэрскую кар'еру ў «Хапаэле», які гуляе ў яго родным горадзе Пэтах-Тыква, і вывяў клюб на другое месца ў лізе ў сэзоне 1990/91, чаго ніхто не чакаў. Таксама ён два раза перамог з «Хапаэлем» у Кубку Інтэртота.

Пасьля гэтага ён выйграў ізраільскую лігу з «Макабі» у свой першы сэзон, адарваўшыся ад найблізкага прасьледавальніка ў табліцы на 13 ачкоў. «Макабі» тады дайшоў да фіналу Кубка Ізраілю, але ня змог перамагчы.

Кубак яны выйгралі ў 1994 годзе, а ў 1995 зноў сталі чэмпіёнамі, пасьля чаго Грант вырашыў перайсьці ў каманду галоўнага канкурэнта «Макабі» — «Хапаэль» з Хайфы, але зь імі заняў толькі чацьвёртае месца.

У 1997 Грант вярнуўся ў Тэль-Авіў, і зноў перамог у Кубку Інтэртота ў 1999. У 2000 году ён стаў трэнэрам «Макабі» з Хайфы.

Менавіта тамака Грант дамогся свайго найбольшага посьпеху ў клюбным футболе. За два года ён двойчы перамог у чэмпіянаце, а ў 2002 годзе выйграў Кубак Інтэртота, што было своеасаблівым суцяшэньнем за прайграны кубак краіны ў тым жа годзе.

Да дасягненьняў Гранта можна аднесьці разьвіцьцё талентаў Ёсы Бэнаюна і Айэгбэні Якубу, і посьпех нацыянальнай зборнай Ізраілю.

У зборную Грант прыйшоў у ўзросьце 46 гадоў, і стаў самым маладым трэнэрам ізраільцян за ўсю гісторыю. Ён дамогся са зборнай узрушаючых вынікаў, і стаў самым пасьпяховым яе трэнэрам.

З Ізраілем ён правёў 33 матчу, зь іх выйграў 14, унічыю згуляў 13 і прайграў 6.

У чэрвені 2006 года Грант прыйшоў у «Портсмут», дзе працаваў разам з Гары Рэднапам, пакуль не атрымаў прапанову ад Чэлсі.

Вонкавыя спасылкі

Шаблён:Накід:Футбаліст