Уладзімер Ленін: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія (бальшавiк — бальшавiцкi), выпраўленьне спасылак
Няма апісаньня зьменаў
Радок 2: Радок 2:
{{Палітык
{{Палітык
|імя = Уладзімер Ульянаў (Ленін)
|імя = Уладзімер Ульянаў (Ленін)
|выява = Bundesarchiv Bild 183-71043-0003, Wladimir Iljitsch Lenin.jpg
|выява = Vladimir Lenin.jpg
|памер = 250px
|памер = 250px
|подпіс_пад_выявай = Уладзімер Ільліч Ленін
|подпіс_пад_выявай = Уладзімер Ільліч Ленін

Вэрсія ад 16:53, 26 кастрычніка 2020

Уладзімер Ульянаў (Ленін)
Уладзімер Ільліч Ленін
Уладзімер Ільліч Ленін
Першы кіраўнік Савецкай дзяржавы
1917 — 1923
Наступнік: Аляксей Рыкаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 22 красавіка 1870(1870-04-22)[1][2][3][…]
Сымбірск
Памёр: 21 студзеня 1924(1924-01-21)[4][5][1][…] (53 гады)
Сядзіба Горкі, РСФСР
Партыя: РСДРП, потым РКП (б)
Сужэнец: Надзея Крупская
Каханка — Інэса Арманд[6][7]
Бацька: Ульянаў Ільля Мікалаевіч
Маці: Ульянава Марыя Аляксандраўна
Адукацыя: вышэйшая
Узнагароды:

Уладзі́мер Ільлі́ч Улья́наў, больш вядомы пад псэўданімам Ле́нін (па-расейску: Владимир Ильич Ленин; 22 красавіка 1870 — 21 студзеня 1924) — расейскі камуністычны тэарэтык, арганізатар і кіраўнік кастрычніцкага перавароту ў Расеі, першы кіраўнік Савецкай дзяржавы.

Біяграфія

Уладзімер Ульянаў нарадзіўся ў Сымбірску ў сям’і работніка сфэры адукацыі. Паводле этнічнага паходжаньня Ўльянаў меў расейскія, калмыцкія, нямецкія, швэдзкія, габрэйскія карані. Ён быў пахрышчаны ў праваслаўе.

У раньнім веку Ўльянаў перажыў дзьве буйныя трагедыі. Першаю стала сьмерць бацькі ў 1886 годзе.

У траўні 1887 году брат Уладзімера Ўльянава Аляксандар быў павешаны за ўдзел у арганізацыі замаху на цара Аляксандра III. Ягоная сястра была трапіла пад хатні арышт у маёнтку Ўльянавых у вёсцы Какушкіна за 40 км ад Казані. Усё гэта радыкалізавала Леніна ад самых малдых гадоў. У савецкай ідэалягічнай міталёгіі гэты эпізод прадстаўляўся як вызначальны для будучай дзейнасьці Леніна.

Уладзімер Ульянаў таксама ўцягваўся ў актыўнасьць марксысцкіх груповак. За ўдзел у пратэстах ён быў выключаны з Казанскага ўнівэрсытэту і працягнуў навучаньне самастойна, у 1891 годзе атрымаўшы ліцэнзію на адвакацкую дзейнасьць. За гэты час ён вывучыў некалькі замежных моваў, пераклаў на расейскую мову Маніфэст Камуністычнай партыі. Таксама Ленін стаўся аўтарам некалькіх тэарэтычных працаў па філязофіі марксізму.

Арыштанцкі фатаздымак Леніна

Пэўны час Ульянаў працаваў у Самары. У 1893 ён пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе ўсё больш і больш актыўна займаўся рэвалюцыйнай прапагандай і тэарэтызаваньнямі на марксысцкія тэмы. 7 сьнежня 1895 году ён быў арыштаваны і зьняволены на 14 месяцаў, пасьля чаго сасланы ў вёску Шушанскае ў Сыбіры.

У ліпені 1898 году Ленін пабраўся шлюбам з Надзеяй Крупскай, таксама сацыялісткай. У красавіку 1899 году ён апублікаваў сваю кнігу «Разьвіцьцё капіталізму ў Расеі». У 1900 годзе тэрмін ссылкі скончыўся, і Ленін пачаў шмат вандраваць па Расеі і замежжы. Пэўны час ён жыў у Цюрыху, Жэнэве, Мюнхэне, Празе, Вене, Манчэстэры і Лёндане. Ульянаў актыўна займаўся публіцыстыкай, прыкладна ў гэты час ён упершыню выкарыстаў псэўданім «Ленін».

Ленін быў актыўным сябрам Расейскай Сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). У 1903 годзе пасьля расколу партыі, які быў часткова інсьпіраваны ленінавым памфлетам «Што рабіць?», ён узначаліў фракцыю бальшавікоў.

У 1906 г. Ульянаў быў браны ў прэзыдыюм РСДРП. У 1907 ён дзеля бясьпекі пераехаў у Фінляндыю, працягваў шмат вандраваць і ўдзельнічаць у агульнаэўрапейскіх лявацкіх сходках.

1914—1917 гг.

Падчас Першай сусьветнае вайны адбыўся раскол эўрапейскіх левых з-за таго, што некаторыя марксысцкія партыі (у прыватнасьці, у Нямеччыне) актыўна падтрымалі свае ўрады ў вайне.

Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 году ў Расеі і зрынаньня цара Мікалая II, Леніну, які ў той час знаходзіўся ў ізаляванай ад вайны Швайцарыі, было патрэбна тэрмінова вернуцца ў Расею. Зацікаўлены ў дэстабілізацыі свайго ворага-Расеі, нямецкі ўрад дазволіў Ульянаву на цягніку праехаць праз усю Нямеччыну, а пасьля караблём пераехаць у Швэцыю, а адтуль пры дапамозе швэдзкіх камуністаў — у Пертаґрад.

16 красавіка 1917 г. Ленін прыбыў у сталіцу Расеі і ўзначаліў бальшавіцкія сілы апублікаваўшы свае Красавіцкія тэзы, дзе заклікаў да бязьлітаснай барацьбы супраць расейскага Часовага ўраду.

Пасьля паразы бальшавіцкага паўстаньня ў ліпені, Ленін зноў зьбег у Фінляндыю, дзе выдаў сваю працу «Дзяржава і рэвалюцыя», у якой на базе цытатаў і ўласных інтэрпрэтацыяў працаў Маркса і Энґельса заклікаў да стварэньня формы кіраваньня грамадзтвам на аснове рабочых і сялянскіх радаў («саветаў»).

У кастрычніку Ленін вернуўся ў Петраґрад і ўзначаліў бальшавіцкі кастрычніцкі пераварот. Падзеньне Зімовага палацу ў ноч з 7 на 8 лістапада адзначыла сабой пачатак больш як 70-гадовага савецкага рэжыму ў Расеі.

На чале савецкай дзяржавы

8 лістапада 1917 году Ленін быў абраны старшынём Савету народных дэпутатаў. Бальшавіцкі ўрад абвесьціў пляны па электрыфікацыі Расеі, пераадоленьню дыскрымінацыі жанчынаў і масавай непісьменнасьці.

Адной зь першых задачаў для савецкага ўраду было сканчэньне вайны. Пэўная частка бальшавіцкіх кіраўнікоў (Бухарын) выступала за працяг вайны супраць Нямеччыны, хтосьці (Троцкі) выступаў за канцэпцыю «ані міра, ані вайны»: спыненьне баявых дзеяньняў і вяртаньне ўсіх захопленых тэрыторыяў. Аднак, Ленін настаяў на падпісаньні Берасьцейскай мірнай дамовы, паводле якой Расея выходзіла з вайны і губляла буйныя тэрыторыі на Захадзе. Падпісаньне гэтага міру дадало аргумэнтаў тым, хто абвінавачваў бальшавікоў у прадстаўленьні нямецкіх інтарэсаў.

Пасьля паразы бальшавікоў на выбарах ува Ўстаноўчы сход Расеі, Чырвоная гвардыя расстраляла першую сэсію новаабранага сходу. Гэтым пачалося актыўнае гвалтоўнае выцісканьне альтэрнатўыных бальшавікам сілаў з палітычнай арэны.

Бальшавікі сфармавалі кааліцыйны ўрад з Партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянэраў. Аднак, урад распаўся пасьля таго, як СР не падтрымалі Берасьцейскі мір і далучыліся да апазыцыі бальшавікам. Бальшавікі распачалі масавыя рэпрэсіі, для чаго, у прыватнасьці, была створаная ЧК.

Файл:Vladimir Lenin and Joseph Stalin, 1919.jpg
Уладзімер Ленін і Ёсіф Сталін у 1919 годзе

Замах

14 студзеня 1918 году пасьля публічнага выступу на Леніна быў зьдзейсьнены першы замах. 30 жніўня 1918 году Фані Каплан, сябра партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, зрабіла другі замах на Леніна, цяжка яго параніўшы. Ленін аправіўся пасьля ранаў, але яго здароўе было істотна падарванае.

Грамадзянская вайна ў Расеі

У адказ на разгортваючуюся масавую антыбальшавіцкую барацьбу, «чырвоныя» пачалі сэрыю масавых рэпрэсіяў, вядомую як Чырвоны тэрор. Дзясяткі тысячаў сапраўдных ці імаверных ворагаў бальшавіцкага рэжыму былі расстраляныя альбо адпраўленыя ў канцэнтрацыйныя лягеры. Акрамя таго, у сельскіх рэгіёнах пачала разгортвацца палітыка Ваеннага камунізму, пры якой у сялянаў дзеля забесьпячэньня бальшавіцкіх атрадаў гвалтоўна канфіскоўвалася харчаваньне, быдла, пры чым людзі пакідаліся на галодную сьмерць. Ленін быў галоўным інсьпіратарам тэрарыстычнай палітыкі чырвонага ўраду.

Нягледзячы на падтрымку белага руху з замежжа, чырвоным атрымалася перамагчы ў крывавай грамадзянскай вайне.

Ленінская зьнешняя палітыка

У сакавіку 1919 году Ленін стаў ініцыятарам стварэньня так званага Камуністычнага інтэрнацыяналу, праз заснаваньне якога бальшавікі і іх прыхільнікі ў замежжы адмежаваліся ад агульнага сацыялістычнага руху.

Ленін дэкляраваў сваю прыхільнасьць да нацыянальнай аўтаноміі і абвяшчаў пра канец нацыянальнага прыгнёту і наданьне нацыянальнай незалежнасьці прыгнечаным нацыям.

Апошні фатаздымак Леніна

НЭП

Голад, дрэннае эканамічнае становішча і масавая незадаволенасьць, выкліканыя бальшавіцкай палітыкай «Ваеннага камунізму» і грамадзянскай вайною, прымусіла ленінскі ўрад у 1921 годзе да пераходу да «Новае эканамічнай палітыкі», пры якой дазваляліся пэўныя элемэнты рынкавай эканомікі.

Канец жыцьця

Здароўе Леніна было моцна падарванае рэвалюцыяй і замахамі на яго жыцьцё. Мэдычныя тэхналёгіі таго часу не дазвалялі выцягнуць кулю зь яго шыі. У траўні 1922 Ленін меў першы ўдар, ён стаў напалову паралізаваны і ня змог далей выконваць свае абавязкі па кіраваньню краінай. У сьнежні таго ж году адбыўся другі ўдар, і Ленін цалкам адыйшоў ад актыўнай палітычнай дзейнасьці. Трэці ўдар Ленін меў у сакавіку 1923 г., пасьля чаго да канца жыцьця застаўся нямым і цалкам паралізаваным.

Ленін памёр 24 студзеня 1924 году.

Пасьля сьмерці

Праз тры дні пасьля сьмерці Леніна, горад Петраґрад быў пераназваны ў яго гонар на Ленінґрад. Зь цела Ўладзімера Ўльянава былі вынятыя вантробы, труп быў забальзамаваны і выстаўлены на сталы паказ у пабудаваным на Чырвонай плошчы маўзалеі, дзе ён знаходзіцца і сёньня.

Стылізаваная выява Леніна
Стылізаваная выява Леніна

Культ Леніна стаўся цэнтрам камуністычнай міталёгіі. За гады камуністычнага рэжыму імём Леніна былі называныя дзясяткі гарадоў, вуліцаў, прадпрыемстваў па ўсяму СССР і краінах сацыялістычнага блёку. Амаль у кожным населеным пункце СССР існаваў помнік Леніну, цэнтральная вуліца і плошча былі названыя ў гонар Леніна. Плынь марксізму, заснаваная Ленінам, атрымала найменьне «Марксізм-ленінізм», існавалі цэлыя інстытуты вывучэньня ленінскай ідэалёгіі, пры тым, што самі працы Леніна жорстка цэнзураваліся.

Пасьля падзеньня камунізму, ува Ўсходняй Эўропе большасьць помнікаў Леніну былі зрынутыя, вуліцы пераназваныя назад. Аднак, на постсавецкай прасторы дагэтуль шмат ленінскіх помнікаў і назваў. Ленінґрад быў у 1991 годзе пераназваны назад на Санкт-Пецярбург, аднак Ленінградзкая вобласьць і горад Ульянаўск (былы Сімбірск) захавалі свае савецкія назвы.

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ а б в г Vladimir Iljitš Uljanov // Eesti biograafiline andmebaas ISIK (эст.)
  2. ^ а б Wladimir Iljitsch Lenin // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ а б Kuznetsov S. V(ladimir) I(l’ich) Lenin [Ul’yanov] // Lenin [Ul’yanov, V(ladimir) I(l’ich)] (анг.) // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — ISBN 978-1-884446-05-4doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T050309
  4. ^ а б Ленин Владимир Ильич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1973. — Т. 14 : Куна — Ломами. — С. 294—300.
  5. ^ а б Resis A. Vladimir Lenin // Encyclopædia Britannica (анг.)
  6. ^ Арманд Инесса — биография возлюбленной В.И.Ленина
  7. ^ Инесса Арманд - Доклад на тему

Вонкавыя спасылкі

Уладзімер Ленінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў