Розьніца паміж вэрсіямі «Бруге (футбольны клюб)»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Club_Brugge_KV?oldid=970843089
д (абнаўленьне зьвестак)
(крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Club_Brugge_KV?oldid=970843089)
|socks3 = C6E2E1
}}
«'''Бруге«Бру́ге»'''» ({{мова-nl|Club Brugge Koninklijke Voetbalvereniging}}) — [[Бэльгія|бэльгійскі]] футбольны клюб з гораду [[Бруге]]. 1516-разовы [[Чэмпіянат Бэльгіі па футболе|чэмпіён Бэльгіі]] (1920, 1973, 1976, 1977, 1978, 1980, 1988, 1990, 1992, 1996, 1998, 2003, 2005, 2016, 2018, 2020). 11-разовы ўладальнік [[Кубак Бэльгіі па футболе|кубка Бэльгіі]] (1968, 1970, 1977, 1986, 1991, 1995, 1996, 2002, 2004, 2007, 2015). Клюб быў заснаваны ў 1891 годзе, зьяўляецца адным з найстарэйшых футбольных клюбаў [[Бэльгія|Бэльгіі]], а таксама адным з двух агульнапрызнаных грандаў нацыянальнага першынства. «Бруге» ёсьць адзіным бэльгійскі клюбам, які ўдзельнічаў у фінале самага прэстыжнага эўрапейскага клюбнага турніру, то бок [[Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў|Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў]].
 
Акрамя гэтага клюбу ў горадзе Бруге ёсьць яшчэ адзін футбольны клюб «[[Сэркль Бруге]]», аднак сусед не настолькі знакаміты й тытулаваны. Сваёй першай перамогі ў нацыянальным першынстве «Бруге» дамогся толькі ў [[Чэмпіянат Бэльгіі па футболе 1919—1920 гадоў|сэзоне 1919—1920 гадоў]], у першым чэмпіянаце пасьля [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]], а да гэтага клюб пяць разоў станавіўся срэбраным прызэрам бэльгійскага чэмпіянату. Аднак залатыя годы для клюбу надыйшлі толькі праз 50 гадоў. У сярэдзіне 1970-х гадоў «Бруге» ўзначаліў [[Эрнст Гапэль]], які на працягу 3 сэзонаў запар прыводзіў клюб да чэмпіёнства. Пад кіраўніцтвам таго ж трэнэра клюб праводзіў самыя ўдалыя эўрапейскія кампаніі ў сваёй гісторыі. Менавіта тады «Бруге» выйшаў у фіналы [[КубакЛіга чэмпіёнаў УЭФА|Кубка чэмпіёнаў]] і [[КубакЛіга Эўропы УЭФА|Кубка УЭФА]], але да расчараваньня сваіх прыхільнікаў абодва разы саступаў аднаму й таму ж суперніку — «[[Лівэрпул (футбольны клюб)|Лівэрпулу]]».
 
== Гісторыя ==
Першы клюб у [[Бруге]] быў створаны студэнтамі каталіцкай і нэўтральнай школамі. Дэвізам новаствораннага клюбу сталася выслоўе ''«mens sana in corpore sano»'', што перакладецца з лацінскае мовы як «здаровы розум у здаровым целе». Аднак 13 лістапада 1891 году клюб быў перайменаваны ў «Бругшэ», і менавіта гэтая дата лічыцца асноўнай датай стварэньня клюбу.
 
У 1892 годзе ў клюбе была ўсталяваная афіцыйная дошка дзеля кантролю за ўсімі апэрацыямі і рашэньнямі каманды. У 1895 годзе быў заснаваны нацыянальны спартовы зьвяз [[лёгкая атлетыка|лёгкай атлетыцы]], папярэднік пазьнейшай нацыянальнай футбольнай асацыяцыі. «Бруге» стаў адным з заснавальнікам гэтае арганізацыі, і, такім чынам, удзельнічаў у першым у гісторыі чэмпіянаце, зарганізаваным у сэзоне 1895—1896 гадоў<ref>Henshaw, Richard (1979). [https://archive.org/details/encyclopediaofwo0000hens_z1k7 «The Encyclopedia of World Soccer»]. Washington, D.C.: New Republic Books. — С. 75. — ISBN 0-915220-34-2.</ref>. Матэрыяльныя цяжкасьці ў наступным годзе прымусілі клюб пакінуць арганізацыю, аднак, неўзабаве пасьля гэтага футбольны клюб пад францускім назовам «Бружуа» быў створаны самастойнымі чальцамі клюбу. Абодва клюбы ўз’ядналіся ў 1897 годзе пад францускай назвай, а нідэрляндзкая назва, якая выкарыстоўваецца на сёньня, не выкарыстоўвался клюбам да 1972 году<ref name="UEFA">[https://pt.uefa.com/uefaeuropaleague/news/newsid=2219383.html «Ten claims to fame: Club Brugge»]. UEFA.</ref>.
 
У 1914 годзе «Бружуа» выйшаў у свой першы фінал [[Кубак Бэльгіі па футболе|кубка Бэльгіі]], але саступіў тамака зь лікам 2:1 клюбу «[[Юніён Сэн-Жылюаз Брусэль|Юніён Сэн-Жылюаз]]». Праз шэсьць гадоў клюб здабыў свой першы ў гісторыі трафэй, атрымаўшы перамогу ў першым дывізіёне краіны ў [[Чэмпіянат Бэльгіі па футболе 1919—1920 гадоў|сэзоне 1919—1920 гадоў]]<ref name="RSSSF">[http://www.rsssf.com/tablesb/belghist.html «Belgium — Final Tables 1895–2008»]. RSSSF.</ref>. Менавіта дзякуючы гэтае перамоге клюбу было дазволена дадаць на назвы пазнаку каралеўскага клюбу, які захоўваецца ў клюбе да сёньняшніх часоў<ref name="UEFA"/>. Аднак, праз восем гадоў клюб апусьціўся ў другі бэльгійскі дывізіён упершыню ў сваёй гісторыі пасьля плэй-оф на вылет з эліты<ref name="RSSSF"/>. Наступныя часы пасьля паніжэньня ў 1928 годзе складваліся ня вельмі ўдала для клюбу. Большуюю частку 1940-х і 1950-х гадоў клюб правёў у другім дывізіёне айчыннага першынства<ref name="UEFA"/>.
 
Паводле вынікаў [[Чэмпіянат Бэльгіі па футболе 1958—1959 гадоў|сэзону 1958—1959 гадоў]] «Бружуа» зарабіў павышэньне ў першы дывізіён і з гэтага часу больш з эліты не выбываў<ref name="UEFA"/>. У 1968 годзе клюб здабыў свой першы кубак Бэльгіі, згудяўшы ў фінале ўнічыю з клюбам «[[Бээрсхат Антвэрпэн|Бээрсхат]]», але перагуляўшы суперніка ў сэрыі пасьляматчавых панальці зь лікам 7:6.
 
Найбольшы посьпех у клюбе пазьней атрымаў легендарны аўстрыйскі трэнэр [[Эрнст Гапэль]], калі ён прывёў клюб да трох чэмпіёнскіх тытулаў з 1975 па 1978 гады, а таксама атрымаўшы перамогу ў кубку краіны ў 1977 годзе<ref>[https://www.90min.com/posts/6428613-ernst-happel-the-weird-man-who-conquered-european-football-and-helped-shape-the-modern-game «Ernst Happel: The 'Weird Man' Who Conquered European Football and Helped Shape the Modern Game»]. 90 Min.</ref>. Гапэль, таксама, прасунуў «Бруге» ў першы ў гісторыі клюбу фінал эўрапейскага клюбнага спаборніцтва, дайшоўшы да фіналу [[Фінал Кубка УЭФА 1976 году|Кубка УЭФА 1976 году]]. На той час фіналу гэтага эўракубка праходзілі ў фармаце дзьвюх гульняў, паводле вынікаў якіх, бэльгійскі клюб саступіў ангельскаму гранду «[[Лівэрпул (футбольны клюб)|Лівэрпулу]]» з сукупным лікам 3:4<ref>Wood, Chris. [http://www.lfchistory.net/Articles/Article/602 «Great matches: Liverpool beat Bruges over two legs»]. LFC History.</ref>. Праз два гады «Бруге» зноўку сустрэўся зь «Лівэрпулам» у фінале эўрапейскага кубку, але гэтым разам у фінале [[Фінал Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў 1978 году|Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў 1978 году]], які праходзіўся на лёнданскіх стадыёне «[[Ўэмблі]]». «Бруге», такім чынам, стаў першым бэльгійскім клюбам, які дасягняў фіналу самага элітнага клюбнага першынства Эўропы. «Бруге» зноўку саступіў ангельскаму клюбу, які атрымаў перамогу дзякуючы адзінаму трапнаму стрэлу зоркі лівэрпульскага клюбу [[Кені Далгліш]]а. «Лівэрпул» у выніку здабыў свой другі Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў і трэці эўрапейскі трафэй запар<ref>[http://www.liverpoolfc.tv/history/timeline/1970-1995/wembley-glory-as-reds-beat-bruges «Wembley glory as Reds beat Bruges»]. Liverpool F.C. </ref>. Пасьля гэтага фіналу Гапэль пакінуў «Бруге» і ачоліў [[Зборная Нідэрляндаў па футболе|зборную Нідэрляндаў]]<ref>[https://news.google.com/newspapers?nid=GGgVawPscysC&dat=19780626&printsec=frontpage&hl=en «2 goal Kempes sinks the Dutch»]. Glasgow Herald.</ref>.
 
25 лістапада 1992 году гулец Бруге [[Даніель Амакачы]] стаў першым аўтарам голу клюбу ў [[Ліга чэмпіёнаў УЭФА|Лізе чэмпіёнаў]], дзякуючы чаму бэльгійскі клюб атрымаў перамогу над маскоўскім [[ЦСКА Масква (футбольны клюб)|ЦСКА]] зь лікам 1:0<ref>[https://www.goal.com/en/news/89/africa/2008/11/26/983126/amokachi-relives-historic-champions-league-strike «Amokachi Relives Historic Champions League Strike»]. Goal.</ref>.
 
== Сувязі з «Гвадаляхарай» ==
32 367

зьменаў

Навігацыйнае мэню