Ніна Мацяш: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
скасаваньне ананімных рэдагаваньняў
Радок 53: Радок 53:
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Мацяш, Ніна}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Мацяш, Ніна}}
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне]]
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары]]
[[Катэгорыя:Беларускія літаратаркі]]
[[Катэгорыя:Беларускія перакладчыкі]]
[[Катэгорыя:Беларускія перакладчыкі]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Белаазёрску]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Белаазёрску]]

Вэрсія ад 18:49, 4 жніўня 2020

Ніна Мацяш
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 20 верасьня 1943
Нівы, Бярозаўскі раён, Берасьцейская вобласьць, БССР
Памерла 19 сьнежня 2008 (66 гадоў)
Белаазёрск, Беларусь
Пахаваная
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка
Гады творчасьці 1962—2008
Кірунак паэзія
Мова беларуская
Дэбют газэта «Маяк камунізма» і «Во славу Родины» (1962)
Прэміі прэмія Саюзу Пісьменьнікаў Беларусі імя А.Куляшова (1984) за «Паэму жніва», прэмія Ўсебеларускага фэстывалю моладзі, прысьвечанага 50-годзьдзю ЛКСМБ (1970) за вершы аб моладзі, Міжнародная літаратурная прэмія імя Рыгора Скаварады (Украіна, 2008)
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com
Творы на сайце Kamunikat.org

Ніна Мацяш (20 верасьня 1943, Нівы, Бярозаўскі раён — 19 сьнежня 2008, Белаазёрск) — беларуская паэтка і перакладчыца.

Біяграфія

Скончыла факультэт францускай мовы Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту замежных моваў. Цяжка хварэла. Выкладала нямецкую мову ў Белаазёрскай прафэсійна-тэхнічнай вучэльні ў 1973—1977 гадах. З 1971 сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР.

Творчасьць

Дэбютавала вершам у 1962 г. Аўтарка збораў вершаў «Агонь», «Удзячнасьць», «Ральля суровая», «Прыручэньне вясны», «Поўны келіх» ды казак «Два браты і сякера», «Казка пра суседзяў, зьмяю і мядзьведзя».

Перакладала зь нямецкай, польскай, францускай. На беларускую пераклала творы пра камісара Мэгрэ, а таксама «Маленькага прынца» Сэнт-Экзюпэры, навэлі Гі дэ Мапасана.

Грамадзка-асьветніцкая дзейнасьць

На пачатку перабудовы дзякуючы найперш намаганьням Ніны Мацяш у Белаазёрску была створаная культурна-асьветніцкя арганізацыя «Агмень». Ніна Мацяш наладжвала для яе ўдзельнікаў шматлюдныя вечарыны, знаёміла белаазёрцаў зь вядомымі творчымі асобамі.

Зьяўлялася старшынём Берасьцейскага аддзяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 2006 году і да сваёй сьмерці.

Вонкавыя спасылкі