Сэлтык Глазга: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д абнаўленьне зьвестак
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Дасягненьні: абнаўленьне зьвестак
Радок 69: Радок 69:


== Дасягненьні ==
== Дасягненьні ==
* '''[[Прэм’ер-ліга чэмпіянату Шатляндыі па футболе|Чэмпіён Шатляндыі]]''': 50
* '''[[Прэм’ер-ліга чэмпіянату Шатляндыі па футболе|Чэмпіён Шатляндыі]]''': 51
** 1893, 1894, 1896, 1898, 1905, 1906, 1907, 1908, 1909, 1910,
** 1893, 1894, 1896, 1898, 1905, 1906, 1907, 1908, 1909, 1910,
** 1914, 1915, 1916, 1917, 1919, 1922, 1926, 1936, 1938, 1954,
** 1914, 1915, 1916, 1917, 1919, 1922, 1926, 1936, 1938, 1954,
Радок 75: Радок 75:
** 1979, 1981, 1982, 1986, 1988, 1998, 2001, 2002, 2004, 2006,
** 1979, 1981, 1982, 1986, 1988, 1998, 2001, 2002, 2004, 2006,
** 2007, 2008, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019
** 2007, 2008, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019
** 2020
* '''Уладальнікі [[Кубак Шатляндыі па футболе|Кубка Шатляндыі]]''': 39
* '''Уладальнікі [[Кубак Шатляндыі па футболе|Кубка Шатляндыі]]''': 39
** 1892, 1899, 1900, 1904, 1907, 1908, 1911, 1912, 1914, 1923,
** 1892, 1899, 1900, 1904, 1907, 1908, 1911, 1912, 1914, 1923,
Радок 80: Радок 81:
** 1971, 1972, 1974, 1975, 1977, 1980, 1985, 1988, 1989, 1995,
** 1971, 1972, 1974, 1975, 1977, 1980, 1985, 1988, 1989, 1995,
** 2001, 2004, 2005, 2007, 2011, 2013, 2017, 2018, 2019
** 2001, 2004, 2005, 2007, 2011, 2013, 2017, 2018, 2019
* '''Уладальнікі [[Кубак лігі Шатляндыі па футболе|Кубка лігі Шатляндыі]]''': 17
* '''Уладальнікі [[Кубак лігі Шатляндыі па футболе|Кубка лігі Шатляндыі]]''': 19
** 1957, 1958, 1966, 1967, 1968, 1969, 1970, 1975, 1983, 1998,
** 1957, 1958, 1966, 1967, 1968, 1969, 1970, 1975, 1983, 1998,
** 2000, 2001, 2006, 2009, 2015, 2017, 2018
** 2000, 2001, 2006, 2009, 2015, 2017, 2018, 2019, 2020
* '''Пераможца [[Ліга чэмпіёнаў УЭФА|Лігі чэмпіёнаў]]''': 1
* '''Пераможца [[Ліга чэмпіёнаў УЭФА|Лігі чэмпіёнаў]]''': 1
** 1967
** 1967

Вэрсія ад 11:02, 31 ліпеня 2020

Сэлтык
Заснаваны 1887
Горад Глазга, Шатляндыя
Стадыён Сэлтык Парк
Умяшчальнасьць: 60 355
Кіраўнік Дэрмат Дэзманд[d][1] і Ліндсэл Трэйн[d][1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2022—2023 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
celticfc.com (анг.)
celticfc.com/japa… (яп.)

«Сэлтык» (па-ангельску: The Celtic Football Club) ― шатляндзкі футбольны клюб, які месьціца ў Глазга, у раёне Паркгэд. Прадстаўляе шатляндзкую Прэм’ер-лігу. Быў заснаваны ў 1887 годзе, але свой першы матч клюб правёў толькі ў 1888 годзе. «Сэлтык» станавіўся чэмпіёнам Шатляндыі 49 разоў, і 38 разоў перамагаў у Кубку Шатляндыі. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Сэлтык Парк», які зьяўляецца самым вялікім па ўмяшчальнасьці футбольным стадыёнам Шатляндыі. Арэна месьціць 60 832 гледачы. Разам са сваімі галоўнымі супернікамі «Рэйнджарз» складаюць так званую Старую Фірму, якая зьяўляецца адным з самых вядомых спартовых супрацьстаяньняў у сьвеце. Традыцыйна гуляюць у паласатых зялёна-белых кашулях разам зь белымі шортамі й гетрамі.

У 1967 годзе клюб стаў першым брытанскім і адзіным шатляндзкім клюбам, якія перамагалі ў Лізе чэмпіёнаў[2]. У тым сэзоне клюб перамагаў ва ўсіх спаборніцтвах, у якіх прымаў удзел: чэмпіянат Шатляндыі, Кубак Шатляндыі, Кубак лігі Шатляндыі, Ліга чэмпіёнаў і Кубак Глазга. Праз тры сэзоны ў 1970 годзе клюб зноўку трапіў у фінал Лігі чэмпіёнаў, але на гэты раз атрымаў паразу зь лікам 1:2 на карысьць галяндзкага «Фэеноорду».

У 2003 годзе клюб дайшоў да фіналу Кубка УЭФА, але быў перайграны «Порту» зь лікам 2:3. На гэтую гульню з Глазга ў Сэвільлю, дзе праходзіў фінал, зьехаліся каля 80 000 аматараў шатляндзкага клюбу, але ня ўсе змаглі патрапіць на гульню[3]. У красавіку 2008 году клюб налічваў 9 мільёнаў аматараў па ўсім сьвеце, адзін мільён зь якіх знаходзяцца ў Паўночнай Амэрыцы[4].

Заснаваньне й гісторыя

Клюб быў заснаваны пры царкве Сьвятой Марыі ў Глазга ў раёне Кэлтану ірляндзкім сьвятаром братам Ўолфрыдам 6 лістапада ў 1887 годзе. Першапачаткова клюб стварыўся як сродак для збору грошаў для арганізацыі дабрачыннай дзейнасьці, каб дапамагчы дзецям зь бедных сямей. У вялікай ступені брат Ўолфрыд быў шмат у чым натхнёны прыкладам клюбу «Гібэрніян» з Эдынбургу, які быў сфармаваны зь імігрантаў ірляндзкага паходжаньня 13 гадоў таму. Сярод першых гульцоў клюбу сямёра былі з «Гібэрніяну». Назва клюбу была прапанавана братам Ўолфрыдам, каб адлюстраваць ірляндзкае й шатляндзкае паходжаньне клюбу.

28 траўня 1888 году клюб правёў сваю першую гульню супраць каманды «Рэйнджарз» і перамог зь лікам 5:2. Падчас станаўленьня футбалісты «Сэлтыка» гулялі ў белых кашулях зь зялёным каўняром, з выявай чырвонага кельцкага крыжу на грудзёх. У 1903 годзе клюб перайшоў на ўжываньне традыцыйнай формы: паласатыя бела-зялёныя кашулі.

Прэса Сэлтыку

У 1965 годзе «Сэлтык» пачаў друкаваць газэту The Celtic View, якая зьяўляецца найстарэйшым клюбнай футбольным пэрыядычным выданьнем[5].

У 2004 годзе клюб запусьціў уласны лічбавы тэлеканал Celtic TV, які быў даступны ў Вялікабрытаніі праз тэлеканал Setanta Sports па спадарожнікавай і кабэльнай плятформе. Але ў сувязі з расфармаваньнем Setanta Sports у Вялікабрытаніі ў чэрвені 2009 году тэлеканал Celtic TV больш не вяшчае.

З 2002 году працуе інтэрнэт-тэлеканал клюбу Channel67 (вядомы раней як Celtic Replay).

Старая фірма й сэктанства

«Сэлтык» мае гістарычную сувязь з ірляндзкім і шатляндзкім народамі, якія зьяўляюцца па большай частцы каталікамі. Традыцыйна пыхільнікамі іншага клюбу з Глазга «Рэйнджарз» зьяўляюцца прадстаўнікі пратэстанцкага веравызнаньня й прыхільнікі Брытанскай уніі — шатлянцы й прадстаўнікі Паўночнай Ірляндыі. Як вынік такога разьмеркаваньня й напружанай палітычнай сытуацыі ў Паўночнай Ірляныі, напруга ў адносінах паміж абодвума клюбамі ўзмацнілася.

Але ў апошні час як «Сэлтык», так і «Рэйнджарз» прымаюць меры па барацьбе з сэктанствам, працуючы разам з парлямэнтам Шатляндыі, царкоўнымі групамі й грамадзянскімі арганізацыямі.

Дасягненьні

  • Чэмпіён Шатляндыі: 51
    • 1893, 1894, 1896, 1898, 1905, 1906, 1907, 1908, 1909, 1910,
    • 1914, 1915, 1916, 1917, 1919, 1922, 1926, 1936, 1938, 1954,
    • 1966, 1967, 1968, 1969, 1970, 1971, 1972, 1973, 1974, 1977,
    • 1979, 1981, 1982, 1986, 1988, 1998, 2001, 2002, 2004, 2006,
    • 2007, 2008, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019
    • 2020
  • Уладальнікі Кубка Шатляндыі: 39
    • 1892, 1899, 1900, 1904, 1907, 1908, 1911, 1912, 1914, 1923,
    • 1925, 1927, 1931, 1933, 1937, 1951, 1954, 1965, 1967, 1969,
    • 1971, 1972, 1974, 1975, 1977, 1980, 1985, 1988, 1989, 1995,
    • 2001, 2004, 2005, 2007, 2011, 2013, 2017, 2018, 2019
  • Уладальнікі Кубка лігі Шатляндыі: 19
    • 1957, 1958, 1966, 1967, 1968, 1969, 1970, 1975, 1983, 1998,
    • 2000, 2001, 2006, 2009, 2015, 2017, 2018, 2019, 2020
  • Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 1
    • 1967

Склад

Актуальны на 31 студзеня 2020 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Шатляндыі Бр Крэйг Гордан 1982
2 Сьцяг Францыі Аб Крыстафэр Жульен 1993
3 Сьцяг Шатляндыі Аб Грэг Тэйлар 1997
5 Сьцяг Харватыі Аб Ёза Шымунавіч 1994
6 Сьцяг Ізраілю ПА Нір Бітан 1991
8 Сьцяг Шатляндыі ПА Скот Браўн (капітан) 1985
9 Сьцяг Шатляндыі Нап Лі Грыфітс 1990
10 Сьцяг Кот-д’Івуару Нап Вакун Ісуф Баё 1997
11 Сьцяг Польшчы Нап Патрык Клімала 1998
12 Сьцяг Кот-д’Івуару ПА Ісмаіла Сора 1998
13 Сьцяг Аўстрыі Аб Морыц Баўэр (ар. Сток Сіці) 1992
14 Сьцяг Аўстраліі ПА Дэніел Арзані (ар. Ман. Сіці) 1999
15 Сьцяг Ірляндыі ПА Джоні Гэйз 1987
17 Сьцяг Шатляндыі ПА Раян Крысьці 1995
18 Сьцяг Аўстраліі ПА Том Рогіч 1992
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Шатляндыі Нап Майкл Джонстан 1999
20 Сьцяг Украіны ПА Марыян Швед 1997
21 Сьцяг Францыі ПА Аліўе Нтшам 1996
22 Сьцяг Францыі Нап Адсон Эдуар 1998
23 Сьцяг Бэльгіі Аб Балі Балінголі-Мбамбо 1995
27 Сьцяг Нарвэгіі ПА Магамэд Эльюнусі (ар. Саўтгэмптан) 1994
28 Сьцяг Ірляндыі ПА Люка Конэл 2001
29 Сьцяг Шатляндыі Бр Скот Бэйн 1991
30 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Джэрэмі Фрымпонг 2000
33 Сьцяг Ізраілю Аб Гатэм Абд Эльгамэд 2000
35 Сьцяг Нарвэгіі Аб Крыстафэр Аер 1998
42 Сьцяг Шатляндыі ПА Калам Макгрэгар 1993
49 Сьцяг Шатляндыі ПА Джэймз Форэст 1991
52 Сьцяг Шатляндыі ПА Эўан Гэндэрсан 2000
67 Сьцяг Ангельшчыны Бр Фрэйзэр Фостэр (ар. Саўтгэмптан) 1988

Індывідуальныя клюбныя рэкорды

Месца Імя й прозьвішча Пэрыяд кар’еры Колькасьць
галоў
1 Сьцяг Шатляндыі Джымі Макгроры 1922—1937 550
2 Сьцяг Шатляндыі Бобі Ленакс 1961—1978
1979—1980
273
3 Сьцяг Швэцыі Гэнрык Лярсан 1997—2004 242
4 Сьцяг Шатляндыі Стыві Чалмэрз 1958—1971 231
5 Сьцяг Шатляндыі Джымі Кўін 1990—1917 217
 
Месца Імя й прозьвішча Пэрыяд кар’еры Колькасьць
матчаў
1 Сьцяг Шатляндыі Білі Макнэйл 1957—1975 790
2 Сьцяг Шатляндыі Пол Макстэй 1981—1997 678
3 Сьцяг Шатляндыі Рой Эйткен 1976—1990 669
4 Сьцяг Шатляндыі Дэні Макгрэйн 1970—1987 661
5 Сьцяг Ірляндыі Пэкі Бонэр 1978—1995 642

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Сэлтык Глазгасховішча мультымэдыйных матэрыялаў