Матэрўэл (футбольны клюб): розьніца паміж вэрсіямі
д →Гісторыя: артаграфія |
д →Гісторыя: артаграфія |
||
Радок 41: | Радок 41: | ||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
[[Файл:Argentina motherwellfc 1928.jpg|міні|зьлева|«Матэрўэл» у матчы супраць [[Зборная Аргентыны па футболе|зборнай Аргентыны]], які праходзіў у [[Буэнас-Айрэс]]е ў 1928 годзе.]] |
[[Файл:Argentina motherwellfc 1928.jpg|міні|зьлева|«Матэрўэл» у матчы супраць [[Зборная Аргентыны па футболе|зборнай Аргентыны]], які праходзіў у [[Буэнас-Айрэс]]е ў 1928 годзе.]] |
||
Даволі пасьпяховымі для «Матэрўэла» быў пэрыяд адразу пасьля [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]], калі |
Даволі пасьпяховымі для «Матэрўэла» быў пэрыяд адразу пасьля [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]], калі каманду ачольваў [[Джон Гантэр]]. Клюб заняў трэці радок у сэзоне 1919—2020 гадоў, і, не зважаючы на тое, што ў сэзоне 1924—1925 гадоў «Матэрўэл» цудам пазьбегнуў вылету ў ніжэйшы дывізіён, вынікі клюбу няўхільна расьлі. Улетку 1927 году клюб зладзіў вельмі ўдалае турнэ па [[Гішпанія|Гішпаніі]], атрымаўшы шэсьць перамогаў у васьмі гульнях, трымаючы паразу толькі аднойчы. У рамках гэтага падарожжа «Матэрўэл» атрымаў пераканаўчую перамогу 3:1 над мадрыдзкім «[[Рэал Мадрыд|Рэалам]]» і баявую нічыю зь лікам 2:2 у матчы супраць «[[Барсэлёна (футбольны клюб)|Барсэлёны]]»<ref>Wilson, Derek (2009). ''«Motherwell FC Miscellany»''. Pitch Publishing. — С. 36. — ISBN 978-1-905411-37-5.</ref>. Пасьля посьпеху ў Гішпаніі клюб адправіўся ў чарговае летняе турнэ, на гэты раз па [[Паўднёвая Амэрыка|Паўднёвай Амэрыцы]]. Прайграўшы толькі тры з дзесяці гульняў, турнэ скончылася паразай ад зборнай бразыльскае лігі зь лікам 5:0<ref>[http://www.rsssf.com/tablesm/motherwell-satrip28.html «South American Trip of Motherwell FC 1928»]. RSSSF.</ref>. |
||
Найлепшыя гады клюбу прыйшліся на пачатак 1930-х. У 1930 годзе «Матэрўэл» стаў віцэ-чэмпіёнам краіны, адстаўшы на 5 пунктаў ад «[[Рэйнджарз Глазга|Рэйнджарз]]». На наступны год клюб гуляў у фінале [[Кубак Шатляндыі па футболе|кубка Шатляндыі]], аднак атрымаў паразу ў перагулёўцы ад «[[Сэлтык Глазга|Сэлтыку]]», а ў 1932 годзе першы й пакуль адзіны раз стаў [[Чэмпіянат Шатляндыі па футболе|чэмпіёнам Шатляндыі]]. У тым чэмпіянаце «Матэрўэл» атрымаў 30 перамог у 38 матчах, прайграўшы ўсяго двойчы. На 5 пунктаў ад клюбу застаўся «Рэйнджарз», і на цэлых 18 пунктаў адстаў «Сэлтык», гэта пры тым, што ў тыя часы за перамогу клюб атрымоўваў 2 пункты. На наступны год «Матэрўэл» атрымаў срэбныя мэдылі чэмпіянату, на 3 пункты адстаўшы ад «Рэйнджарз», і дайшоў да фіналу кубка, дзе атрымаў паразу ад «Сэлтыка», а ў 1934 годзе зноўку стаў віцэ-чэмпіёнам краіны, маючы 4 пункты адставаньня ад «Рэйнджарз». Наступнае зьяўленьне клюбу ў фінале кубка Шатляндыі адбылося ў 1939 годзе, аднак гэтым разам клюб атрымаў зьнішчальную паразу зь лікам 0:4 ад клюбу «[[Клайд Камбэрнолд|Клайд]]». |
Найлепшыя гады клюбу прыйшліся на пачатак 1930-х. У 1930 годзе «Матэрўэл» стаў віцэ-чэмпіёнам краіны, адстаўшы на 5 пунктаў ад «[[Рэйнджарз Глазга|Рэйнджарз]]». На наступны год клюб гуляў у фінале [[Кубак Шатляндыі па футболе|кубка Шатляндыі]], аднак атрымаў паразу ў перагулёўцы ад «[[Сэлтык Глазга|Сэлтыку]]», а ў 1932 годзе першы й пакуль адзіны раз стаў [[Чэмпіянат Шатляндыі па футболе|чэмпіёнам Шатляндыі]]. У тым чэмпіянаце «Матэрўэл» атрымаў 30 перамог у 38 матчах, прайграўшы ўсяго двойчы. На 5 пунктаў ад клюбу застаўся «Рэйнджарз», і на цэлых 18 пунктаў адстаў «Сэлтык», гэта пры тым, што ў тыя часы за перамогу клюб атрымоўваў 2 пункты. На наступны год «Матэрўэл» атрымаў срэбныя мэдылі чэмпіянату, на 3 пункты адстаўшы ад «Рэйнджарз», і дайшоў да фіналу кубка, дзе атрымаў паразу ад «Сэлтыка», а ў 1934 годзе зноўку стаў віцэ-чэмпіёнам краіны, маючы 4 пункты адставаньня ад «Рэйнджарз». Наступнае зьяўленьне клюбу ў фінале кубка Шатляндыі адбылося ў 1939 годзе, аднак гэтым разам клюб атрымаў зьнішчальную паразу зь лікам 0:4 ад клюбу «[[Клайд Камбэрнолд|Клайд]]». |
Вэрсія ад 10:04, 31 ліпеня 2020
Матэрўэл | |||||
Поўная назва | Motherwell Football & Athletic Club Ltd. | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1886 | ||||
Горад | Матэрўэл, Шатляндыя | ||||
Стадыён |
Фір Парк Умяшчальнасьць: 13 742 | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | ||||
· 2022—2023 | 7 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы motherwellfc.co.uk (анг.) |
«Матэрўэл» (па-ангельску: Motherwell Football & Athletic Club) ― шатляндзкі футбольны клюб з аднайменнага гораду Матэрўэлу. Клюб гуляе ў шатляндзкай Прэм’ер-лізе й зьяўляецца адным зь некалькіх клюбаў, якія ніколі не пакідалі лігу з часоў ейнага заснаваньня ў 1998 годзе. Клюб гуляе ў найвышэйшай лізе краіны з 1984 году, але за гэты час дамогся толькі аднаго трафэю ― Кубку Шатляндыі ў 1991 годзе.
Традыцыйныя колеры ― бардовы й бурштынавы. Хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Фір Парк» з 1896 году. Галоўнымі праціўнікамі клюбу зьяўляюцца геаграфічныя суседзі: «Гамільтан Акадэмікал» і «Эйрдры Юнайтэд». Сустрэчы з гэтымі клюбамі былі дастаткова рэдкімі да 2008 году, але ў сэзоне 2008―2009 гадоў клюб з Гамільтану прабіўся ў Прэм’ер-Лігу. На сёньняшні дзень супернікі гуляюць адзін з адным даволі рэдка. Гэтае супрацьстаяньне мае назоў Паўночнае Ланкашырскае дэрбі.
Гісторыя
Даволі пасьпяховымі для «Матэрўэла» быў пэрыяд адразу пасьля Першай сусьветнай вайны, калі каманду ачольваў Джон Гантэр. Клюб заняў трэці радок у сэзоне 1919—2020 гадоў, і, не зважаючы на тое, што ў сэзоне 1924—1925 гадоў «Матэрўэл» цудам пазьбегнуў вылету ў ніжэйшы дывізіён, вынікі клюбу няўхільна расьлі. Улетку 1927 году клюб зладзіў вельмі ўдалае турнэ па Гішпаніі, атрымаўшы шэсьць перамогаў у васьмі гульнях, трымаючы паразу толькі аднойчы. У рамках гэтага падарожжа «Матэрўэл» атрымаў пераканаўчую перамогу 3:1 над мадрыдзкім «Рэалам» і баявую нічыю зь лікам 2:2 у матчы супраць «Барсэлёны»[2]. Пасьля посьпеху ў Гішпаніі клюб адправіўся ў чарговае летняе турнэ, на гэты раз па Паўднёвай Амэрыцы. Прайграўшы толькі тры з дзесяці гульняў, турнэ скончылася паразай ад зборнай бразыльскае лігі зь лікам 5:0[3].
Найлепшыя гады клюбу прыйшліся на пачатак 1930-х. У 1930 годзе «Матэрўэл» стаў віцэ-чэмпіёнам краіны, адстаўшы на 5 пунктаў ад «Рэйнджарз». На наступны год клюб гуляў у фінале кубка Шатляндыі, аднак атрымаў паразу ў перагулёўцы ад «Сэлтыку», а ў 1932 годзе першы й пакуль адзіны раз стаў чэмпіёнам Шатляндыі. У тым чэмпіянаце «Матэрўэл» атрымаў 30 перамог у 38 матчах, прайграўшы ўсяго двойчы. На 5 пунктаў ад клюбу застаўся «Рэйнджарз», і на цэлых 18 пунктаў адстаў «Сэлтык», гэта пры тым, што ў тыя часы за перамогу клюб атрымоўваў 2 пункты. На наступны год «Матэрўэл» атрымаў срэбныя мэдылі чэмпіянату, на 3 пункты адстаўшы ад «Рэйнджарз», і дайшоў да фіналу кубка, дзе атрымаў паразу ад «Сэлтыка», а ў 1934 годзе зноўку стаў віцэ-чэмпіёнам краіны, маючы 4 пункты адставаньня ад «Рэйнджарз». Наступнае зьяўленьне клюбу ў фінале кубка Шатляндыі адбылося ў 1939 годзе, аднак гэтым разам клюб атрымаў зьнішчальную паразу зь лікам 0:4 ад клюбу «Клайд».
Са сканчэньнем Другой сусьветнай вайны склад клюбу значна зьмяніўся і выступы «Матэрўэлу» значна пагоршыліся. Аднак, клюб усё ж такі здабываў тытулу, як то ў 1950 годзе клюб стаў уладальнікам Кубка шатляндзкае лігі, а ў 1952 годзе перамог у розыгрышу кубка Шатляндыі. У сэзоне 1952—1953 гадоў клюб упершыню ў гісторыі быў выбіты з найвышэйшага дывізіёну, аднак ужо праз год здолеў вярнуцца ў эліту. Менавіта ў гэты час адбылася зьмена галоўнага трэнэра. На пасаду галоўнага трэнэра ў 1955 годзе быў прызначаны Бобі Анчэл, які кіраваў камандай у эпоху, калі высока шанаваныя зоркі Шатляндыі, яе то Ен Сэнт-Джон і Чарлі Эйткен, выступалі за клюб. Аднак «Матэрўэл» ня здолеў вывесьці клюб у топы шатляндзкага футболу, то бок за часам Анчэла ня было здабыта аніводнага трафэя. Ягоная адстаўка адбылася ў 1965 годзе, а крыху пазьней, ужо паводле вынікаў сэзону 1967—1968 гадоў «Матэрўэл» пакінуў першы дывізіён і апусьціўся ў другі дывізіён.
Дасягненьні
- Чэмпіён Шатляндыі: 1932
- Уладальнікі Кубка Шатляндыі: 1952, 1991
- Уладальнікі Кубка лігі Шатляндыі: 1951
Крыніцы
- ^ https://www.transfermarkt.com/motherwell-fc/mitarbeiterhistorie/verein/987
- ^ Wilson, Derek (2009). «Motherwell FC Miscellany». Pitch Publishing. — С. 36. — ISBN 978-1-905411-37-5.
- ^ «South American Trip of Motherwell FC 1928». RSSSF.
Вонкавыя спасылкі
Матэрўэл (футбольны клюб) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў