Кодань: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д пунктуацыя
стыль
Радок 54: Радок 54:
'''Кодань''', '''Кодзень''' ({{мова-pl|Kodeń|скарочана}}) — вёска ў [[Польшча|Польшчы]], на рацэ [[Заходні Буг|Бугу]]. Цэнтар [[Гміна Кодань|сельскай гміны]] [[Бельскі павет (Люблінскае ваяводзтва)|Бельскага павету]] [[Люблінскае ваяводзтва|Люблінскага ваяводзтва]]. Насельніцтва на 2006 год — 1,9 тыс. чал. Знаходзіцца каля [[беларуска-польская граніца|беларуска-польскай граніцы]], на аўтамабільнай дарозе [[Тэрэспаль]] — [[Зосін]].
'''Кодань''', '''Кодзень''' ({{мова-pl|Kodeń|скарочана}}) — вёска ў [[Польшча|Польшчы]], на рацэ [[Заходні Буг|Бугу]]. Цэнтар [[Гміна Кодань|сельскай гміны]] [[Бельскі павет (Люблінскае ваяводзтва)|Бельскага павету]] [[Люблінскае ваяводзтва|Люблінскага ваяводзтва]]. Насельніцтва на 2006 год — 1,9 тыс. чал. Знаходзіцца каля [[беларуска-польская граніца|беларуска-польскай граніцы]], на аўтамабільнай дарозе [[Тэрэспаль]] — [[Зосін]].


Кодань — даўняе [[Магдэбурскае права|магдэбурскае]] [[места]] [[Берасьцейскі павет|гістарычнай Берасьцейшчыны]], колішняя сталіца [[Коданскае графства|графства]], старажытны [[Коданскі замак|замак]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Да нашага часу тут захавалася [[готыкі|гатычная]] [[Царква Сьвятога Духа (Кодна)|Духаўская царква]], брама Міхайлаўскай царквы, касьцёл Сьвятой Ганны і палац Браніцкіх, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся замак [[Сапегі|Сапегаў]], помнік архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў, [[Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі|зруйнаваны расейскімі ўладамі]].
Кодань — даўняе [[Магдэбурскае права|магдэбурскае]] [[места]] [[Берасьцейскі павет|гістарычнай Берасьцейшчыны]], колішняя сталіца [[Коданскае графства|графства]], старажытны [[Коданскі замак|замак]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], побач зь вёскай праходзіць паўднёва-заходняя мяжа [[Этнічная тэрыторыя беларусаў|этнічнай тэрыторыі беларусаў]]. Да нашага часу тут захавалася [[готыкі|гатычная]] [[Царква Сьвятога Духа (Кодна)|Духаўская царква]], брама Міхайлаўскай царквы, касьцёл Сьвятой Ганны і палац Браніцкіх, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся замак [[Сапегі|Сапегаў]], помнік архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў, [[Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі|зруйнаваны расейскімі ўладамі]].


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==

Вэрсія ад 01:04, 15 ліпеня 2020

Кодань
польск. Kodeń
Замкавая царква
Замкавая царква
Герб Коданю


Магдэбурскае права: 1511
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Люблінскае
Павет: Бельскі
Насельніцтва: 1900 чал. (2006)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 21-509
Геаграфічныя каардынаты: 51°54′0″ пн. ш. 23°36′0″ у. д. / 51.9° пн. ш. 23.6° у. д. / 51.9; 23.6Каардынаты: 51°54′0″ пн. ш. 23°36′0″ у. д. / 51.9° пн. ш. 23.6° у. д. / 51.9; 23.6
Кодань на мапе Польшчы
Кодань
Кодань
Кодань
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Кодань, Кодзень (польск. Kodeń) — вёска ў Польшчы, на рацэ Бугу. Цэнтар сельскай гміны Бельскага павету Люблінскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2006 год — 1,9 тыс. чал. Знаходзіцца каля беларуска-польскай граніцы, на аўтамабільнай дарозе Тэрэспаль — Зосін.

Кодань — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны, колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, побач зь вёскай праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася гатычная Духаўская царква, брама Міхайлаўскай царквы, касьцёл Сьвятой Ганны і палац Браніцкіх, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся замак Сапегаў, помнік архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў, зруйнаваны расейскімі ўладамі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Маці Божая Коданская

Упершыню Кодань як уладаньне Сапегаў упамінаецца ў канцы XV — пачатку XVI ст.[1] У 1511 годзе ён атрымаў Магдэбурскае права, а ў 1513 годзе — уласны герб «у чырвоным полі анёл у белай вопратцы з узьдзетым мечам»[2]. У 1513—1520 гадох Павал Сапега збудаваў сярод замку гатычную Духаўскую царкву. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Кодань увайшоў у Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва. Каля 1580 году ў мястэчку заснавалі саляварню.

У 1626—1639 гадох з фундацыі М. Сапегі ў Кодані збудавалі мураваны касьцёл Сьвятой Ганны. У пачатку XVII ст. у месьце збудавалі драўляную царкву (захавалася брама)[1]. У 1717—1773 гадох у Кодані дзейнічала місія езуітаў. 15 жніўня 1723 году прайшла каранацыя цудоўнага абраза Маці Божай Коданскай.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Кодань апынуўся ў складзе Аўстрыі, з пачатку XIX ст. — у складзе Расейскай імпэрыі, ува Ўладаўскім павеце Седлецкай губэрні. Гэта адарвала мястэчка ад губэрняў зь пераважна беларускім насельніцтвам. На 1827 год тут было 306 будынкаў, на 1861 год — 260, у тым ліку 9 мураваных. У 1869 годзе расейскія ўлады панізілі афіцыйны статус мястэчка да вёскі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Кодань занялі нямецкія войскі.

Найноўшы час

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Кодань апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе Кодань занялі войскі Трэцяга Райху.

У 1944 годзе Кодань занялі савецкія войскі, па чым яго зноў перадалі Польшчы.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 2307 чал.; 1861 год — 2380 чал., у тым ліку 722 юдэі[3]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 1776 чал.

Транспарт

Праз Кодань праходзіць ваяводзкая аўтамабільная дарога 816.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Брама царквы Сьвятога Міхала Арханёла
  • Замак Сапегаў (руіны, XVI ст.)
  • Капліца могілкавая (1683—1685)
  • Касьцёл Сьвятой Ганны (1629—1635)
  • Могілкі юдэйскія
  • Палац Браніцкіх (XVIII ст.)
  • Царква Сьвятога Духа (XVI стагодзьдзе, цяпер касьцёл Сьвятога Духа)

Страчаная спадчына

  • Царква Сьвятога Міхала Арханёла

Галерэя

Крыніцы

  1. ^ а б Пазднякоў В. Кодань // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 126.
  2. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 174.
  3. ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 238.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Коданьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў