Віктар Бабарыка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KastusK (гутаркі | унёсак)
Радок 43: Радок 43:
== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
* [https://web.archive.org/web/20180329124915/https://belgazprombank.by/about/press_centr/stranica_predsedatelja/ Старонка старшыні на афіцыйным сайце Белгазпрамбанка]
* [https://web.archive.org/web/20180329124915/https://belgazprombank.by/about/press_centr/stranica_predsedatelja/ Старонка старшыні на афіцыйным сайце Белгазпрамбанка]
* [https://babariko.vision Афіцыйны сайт]


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Бабарыка, Віктар}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Бабарыка, Віктар}}

Вэрсія ад 11:24, 24 чэрвеня 2020

Віктар Бабарыка
Дата нараджэньня 9 лістапада 1963(1963-11-09) (60 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак банкір, мэцэнат, калекцыянэр мастацтва, культурніцкі дзяяч, грамадзкі дзяяч, палітык
Месца працы
Дзеці Эдуард Бабарыка[d]
Узнагароды
Падзяка прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі
Сайт babariko.vision (рас.)
Подпіс Выява аўтографу

Віктар Бабарыка (9 лістапада 1963, Менск) — беларускі банкір, філянтроп, калекцыянэр, культурны і грамадзкі дзяяч. У 2000—2020 гадах старшыня Праўленьня ААТ «Белгазпрамбанк».

Жыцьцяпіс

Скончыў у 1981 годзе СШ № 92 г. Менску. У 1988 годзе скончыў мэханіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «Тэарэтычная мэханіка». Працоўную дзейнасьць пачынаў у НВА парашковай мэталюргіі, дзе працаваў начальнікам аддзелу ЗЭД.

Скончыў у 1995 годзе Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «эканоміка, арганізацыя ЗЭД». У ліпене таго ж году пачаў працаваць у банкаўскай сыстэме Беларусі (банк «Алімп»).

У 2000 годзе скончыў магістратуру Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту. У ліпене таго ж году прызначаны Старшынём Праўленьня ААТ «Белгазпрамбанк».

Прэзыдэнцкая кампанія 2020 году

12 траўня 2020 году ў сваім Facebook абвясьціў, што высоўвае сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах[1]. У той жа дзень прэс-служба «Белгазпрамбанку» паведаміла аб выхадзе Бабарыкі са складу праўленьня і звальненьні яго з пасады старшыні праўленьня па ўласным жаданьні[2].

Пасьля арышту Сяргея Ціханоўскага, Бабарыка 30 траўня заявіў пра шматлікія парушэньні на цяперашнім этапе выбарчай кампаніі і пра тое, што ў сувязі з гэтым магчымасьць сумленных выбараў пад пагрозай. Ён абяцаў юрыдычную і фінансавую падтрымку пацярпелым удзельнікам сваёй ініцыятыўнай групы. Бабарыка сказаў, што не чакаў «настолькі цынічных» правакацыяў на такім раньнім этапе выбарчай кампаніі. Ён дадаў, што панядзелак будзе перададзены афіцыйны зварот пра парушэньні ў Цэнтральную выбарчую камісію[3].

1 чэрвеня на Facebook, ён напісаў, што за ягонае вылучэньне сабралі амаль 100 тысячаў подпісаў, «шчыльна наблізіліся» да гэтых лічбаў і абвясьціў, аб плянах сабраць мільён подпісаў[4].

Дзейнасьць

Дабрачынная дзейнасьць

Заснавальнік Міжнароднага дабрачыннага фонду дапамогі дзецям «Шанец»[5].

Культурныя ініцыятывы

Узнагароды

Сям’я

Жонка Марына. Дзеці: сын Эдуард і дачка Марыя. 15 жніўня 2017 году жонка загінула на Мадэйры падчас заняткаў дайвінгам[9].

Крыніцы

  1. ^ Віктар Бабарыка абвясціў, што ідзе ў прэзідэнты // Белсат
  2. ^ Віктар Бабарыка больш не з’яўляецца старшынёй праўлення «Белгазпрамбанка»
  3. ^ Бабарыка: магчымасьць сумленных выбараў пад пагрозай, Радыё Свабода, 30-05-2020
  4. ^ Бабарыка: сабралі амаль 100 тысяч подпісаў, мэта — мільён. Радыё Свабода, 1-06-2020
  5. ^ Учредители. Сайт Международного благотворительного фонда помощи детям «Шанс». Праверана 2015-02-27 г.
  6. ^ Концепция форума «Теарт». Сайт Международного форума татрального искусства «Теарт» (2014-31-08). Праверана 2015-02-25 г.
  7. ^ Концепция. Сайт национального историко-культурологического проекта «Арт-Беларусь». Праверана 2015-02-25 г.
  8. ^ «Театральная неделя с Белгазпромбанком». Послесловие. Официальный сайт Белгазпромбанка (2010-21-10). Праверана 2015-02-25 г.
  9. ^ http://naviny.by/article/20170817/1502981088-ona-sdelala-moyu-zhizn-v-portugalii-pogibla-zhena-izvestnogo-bankira

Вонкавыя спасылкі