Лісабон: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Offical flag and coat of arms should be used instead of that! See discussion/talk at c:File Talk:Crest of Lisboa.svg
Радок 7: Радок 7:
|Код мовы назвы краіны = pt
|Код мовы назвы краіны = pt
|Краіна = Партугалія
|Краіна = Партугалія
|Герб = Crest of Lisboa.svg
|Герб = LSB.png
|Сьцяг = Pt-lsb1.png
|Сьцяг = Pt-lsb1.png
|Гімн =
|Гімн =

Вэрсія ад 00:49, 12 чэрвеня 2020

Лісабон
парт. Lisboa
Герб Лісабону Сьцяг Лісабону
Першыя згадкі: 205 да н. э.
Краіна: Партугалія
Мэр: Фэрнанду Мэдына
Плошча: 84,8 км²
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 545 245 чал.
шчыльнасьць: 6429,78 чал./км²
Часавы пас: UTC+0
Паштовы індэкс: 1000–1900
Геаграфічныя каардынаты: 38°42′28.951″ пн. ш. 9°8′20.458″ з. д. / 38.70804194° пн. ш. 9.13901611° з. д. / 38.70804194; -9.13901611Каардынаты: 38°42′28.951″ пн. ш. 9°8′20.458″ з. д. / 38.70804194° пн. ш. 9.13901611° з. д. / 38.70804194; -9.13901611
Лісабон на мапе Партугаліі
Лісабон
Лісабон
Лісабон
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.cm-lisboa.pt/

Лісабо́н (па-партугальску: Lisboa) — сталіца і найбуйнейшы горад Партугаліі. Насельніцтва гораду складае 552 700 чалавек, плошча — 100,05 км²[1]. Аднак, у лісабонскую гарадзкую аглямэрацыю, якая распасьціраецца за межы адміністрацыйных межаў гораду, жывуць каля 2,7 мільёнаў чалавек. Такім чынам Лісабон з акругамі зьяўляецца 11-й самай густанаселенай гарадзкой аглямэрацыяй у Эўрапейскім Зьвязе[2]. Гэта самая заходняя сталіца кантынэнтальнай Эўропы. Горад распасьціраецца ўздоўж узьбярэжжа Атлянтычнага акіяну. Празь Лісабон працякае рака Тагус.

Лісабон клясыфікуецца ў якасьці глябальнага гораду альфа-ўзроўню з-за ягонай важнасьці ў сфэрах фінансаў, міжнароднага гандлю, СМІ, забаваў, мастацтва, адукацыі і турызму[3]. Гэта адзін з найважнейшых эканамічных цэнтраў на кантынэнце, у ім наўіраецца рост фінансавага сэктару. Таксама ў горадзе месьціцца адзін з найбуйнейшых кантэйнэрных партоў на Атлянтычным узьбярэжжы Эўропы[4]. Аэрапорт імя Умбэрту Дэлгаду абслугоўвае больш за 20 мільёнаў пасажыраў у год паводле стану на 2015 год[5], а сетка аўтамагістраляў і сыстэма высакахуткасных чыгунак Альфа Пэндулар зьвязваюць галоўныя гарады Партугаліі[6]. Горад зьяўляецца сёмым самым наведвальным горадам у Паўднёвай Эўропе, пасьля Рыму, Барсэлёны, Мадрыду, Атэнаў і Міляну, прымаючы 1,74 млн турыстаў штогод па стане на 2009 год. Лісабон з акругамі робіць найбольшы ўнёсак у эканоміку краіны, чым любы іншы рэгіён у Партугаліі. Гарадзкі СУП складае 96,3 млрд даляраў ЗША[7]. Большасьць штаб-кватэраў транснацыянальных карпарацыяў у краіне разьмешчана менавіта ў Лісабоне[8]. Ён таксама зьяўляецца палітычным цэнтрам краіны, зьяўляючыся местам рэзыдэнцыі ўраду і кіраўніка дзяржавы.

Лісабон зьяўляецца адным з найстарэйшых гарадоў у сьвеце, і адзін з самых старых у Заходняй Эўропе. Ён быў утвораны раней за такія сучасныя эўрапейскія сталіцы, як то Лёндан, Парыж і Рым. У адрозьненьне ад большасьці сталічных гарадоў, статус Лісабону як сталіцы Партугаліі ніколі ня быў пацьверджаны афіцыйна — паводле закону ці ў іншай пісьмовай форме. Ягоны статус як сталіцы краіны сфармаваўся за кошт канстытуцыйнага звычыю.

Лісабон мае міжземнаморскі клімат. Ён адносіцца да гарадоў Эўропы з самымі цёплымі зімамі, зь сярэдняй тэмпэратурай 15 °C на працягу дня і 8 °C у начны час са сьнежня па люты. Тыповы летні сэзон доўжыцца каля чатырох месяцаў, з чэрвеня па верасень, хоць і ў красавіку тэмпэратура часам дасягае каля 25 °C.

Геаграфія

У склад Вялікага Лісабону ўваходзяць у тым ліку Амадора, Келуш, Агуалва-Касэн, Адывэлаш, Лорэш, Сакавэн, Алмада, Барэйру, Сэйшал і Аэйраш.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Лісабонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў