Лепель: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д замак
→‎Найноўшы час: дапаўненьне
Радок 81: Радок 81:


=== Найноўшы час ===
=== Найноўшы час ===
25 сакавіка 1918 году згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Лепель абвяшчаўся часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад [[БССР|Беларускай ССР]], аднак 16 студзеня Масква адабрала Лепель разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад [[РСФСР]]. З кастрычніку 1919 да 14 траўня 1920 году места знаходзілася пад польскай уладай.
25 сакавіка 1918 году згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Лепель абвяшчаўся часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. У месьце ўтварылася [[Беларуская рада]]<ref>{{Літаратура/ВГАБ|4к}} С. 19.</ref> 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Лепель увайшоў у склад [[БССР|Беларускай ССР]], аднак 16 студзеня Масква адабрала яго разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад [[РСФСР]]. З кастрычніку 1919 да 14 траўня 1920 году места знаходзілася пад польскай уладай.


У 1924 годзе Лепель вярнуўся ў [[БССР]], дзе стаў цэнтрам раёну (у 1935—1938 гадох — цэнтар акругі). У 1925 годзе тут адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя. У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] з 3 ліпеня 1941 да 26 жніўня 1944 году Лепель знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
У 1924 годзе Лепель вярнуўся ў [[БССР]], дзе стаў цэнтрам раёну (у 1935—1938 гадох — цэнтар акругі). У 1925 годзе тут адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя. У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] з 3 ліпеня 1941 да 26 жніўня 1944 году Лепель знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

Вэрсія ад 23:47, 8 чэрвеня 2020

Лепель
трансьліт. Liepieĺ
Касьцёл Сьвятога Казімера
Касьцёл Сьвятога Казімера
Герб Лепеля Сьцяг Лепеля
Першыя згадкі: 1439
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Лепельскі
Плошча:
  • 13 км²
Насельніцтва: 17 828 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2132
Паштовы індэкс: 211180
СААТА: 2227501000
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°52′30″ пн. ш. 28°41′40″ у. д. / 54.875° пн. ш. 28.69444° у. д. / 54.875; 28.69444Каардынаты: 54°52′30″ пн. ш. 28°41′40″ у. д. / 54.875° пн. ш. 28.69444° у. д. / 54.875; 28.69444
Лепель на мапе Беларусі ±
Лепель
Лепель
Лепель
Лепель
Лепель
Лепель
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://lepel.vitebsk-region.gov.by/

Ле́пель — места ў Беларусі, на беразе Лепельскага возера. Адміністрацыйны цэнтар Лепельскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 17 828 чалавек[1]. Знаходзіцца за 115 км ад Віцебску. Канцавая станцыя на чыгуначнай лініі Ворша — Лепель. Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Полацкам, Менскам, Віцебскам, Воршай.

Лепель — даўняе места гістарычнай Полаччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2]. Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму касьцёл Сьвятога Казімера і драўляная царква Сьвятой Параскевы Пятніцы, помнікі архітэктуры XIX ст. Побач з касьцёлам у 2010 годзе паставілі першы ў Беларусі помнік канцлеру Льву Сапегу. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася Спаская царква ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Назва

Існуе некалькі вэрсіяў паходжаньня тапоніму «Лепель». Географ В. Жучкевіч лічыў, што ў яго аснове беларускія словы «лепей», «лепы» (у сэнсе лепшы, прыгожы) або «ляпіць» (зьвязаны з ганчарным рамяством)[3]. На думку расейскага гісторыка А. Качубінскага, назва ўтварылася ад латыскага слова «Ііара» — «ліпа» (у сэнсе «возера сярод ліпавых лясоў»)[4]. Супрацоўнікі Рыскага музэю гісторыі, літаратуры і мастацтва імя Я. Райніса зьвязваюць назву места з латыскім «лепе» ці летувіскім «лепеле», што ў абодвух выпадках абазначае «жоўтыя гарлачыкі». Беларускі навуковец Р. Аўчыньнікава мяркуе, што тапонім мае фіна-вугорскае паходжаньне («леп») і перакладаецца, як «альховы»[5].

Таксама існуе народнае паданьне пра знакамітага падарожніка, што завітаў на Лепельшчыну. Спачатку ён падзівіўся: «О, як тут пышна!» (гэтак узьнікла назва вёскі Пышна). Калі ж паехаў далей, то ўзрушыўся прыгажосьцю мясьцінаў: «Ого, а тут яшчэ лепей!» Адсюль, згодна з паданьнем, і ўтварылася назва Лепель[3].

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Лепеля

Вялікае Княства Літоўскае

Леў Сапега

Першы пісьмовы ўпамін пра Лепель датуецца 1439 годам. У гэты час на высьпе Лепельскага возера існавалі вёска і маёнтак Стары Лепель, якія Міхал Жыгімонтавіч падараваў Віцебскаму рымска-каталіцкаму касьцёлу. У 1503 годзе вялікі князь Аляксандар зацьвердзіў за Віцебскім касьцёлам дарунак Міхала Жыгімонтавіча, дадаўшы да яго Баравенскае войтаўства і вёскі Машчоны ды Соржыцу. У 1541 годзе з згоды Папы Рымскага вялікі князь Жыгімонт Стары далучыў Лепельскі маёнтак да Віленскай катэдры. У Інфлянцкую вайну (1558—1582) на тэрыторыі маёнтку збудавалі драўляны замак[6].

Мапа Новага Лепеля, XVII ст.

У 1563 годзе побач з замкам на высьпе заснавалі места Лепель, пры якім працаваў гандлёвы порт. Таго ж году Віленская капітула, ня будучы ў стане бараніць маёмасьць ад бесьперапынных нападаў суседняй Маскоўскага дзяржавы, аддала маёнтак у валоданьне вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту з умовай, што калі ён захоча назаўсёды пакінуць гэтую маёмасьць сабе, то мусіць даць капітуле іншую маёмасьць той самай вартасьці. Аднак насуперак дамоўленасьці ў 1568 годзе Жыгімонт Аўгуст аддаў Лепель у пажыцьцёвае карыстаньне кашталяну смаленскаму Юрыю Зяновічу, а па ягонай сьмерці — ваяводу полацкаму Мікалаю Дарагастайскаму. У 1579 годзе кароль і вялікі князь Стэфан Баторы вярнуў лепельскую маёмасьць Віленскай рымска-каталіцкай катэдры.

На 1580 год у месьце Лепелі было 300 дамоў, якія стаялі на высьпе і на заходнім беразе возера (цяпер гэта вёска Стары Лепель)[7]. 19 траўня 1586 году маёнтак Лепле набыў Леў Сапега. За 3 км ад Старога Лепеля, у вёсцы Белае, ён заснаваў мястэчка Белы Лепель або Новы Лепель, куды неўзабаве перамясьціўся гандлёвы цэнтар. Апроч таго, у мястэчку збудавалі замак, царкву і касьцёл. У 1609 годзе Леў Сапега перадаў Стары Лепель і Новы Лепель Віленскаму кляштару бэрнардынак, які дзейнічаў пры касьцёле Сьвятога Міхала.

У 1772—1776 гадох у зьвязку зь першым падзелам Рэчы Паспалітай Лепель стаў сталіцай Полацкага ваяводзтва. У месьце адбываліся паседжаньні земскага і гродзкага судоў[7].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Герб Лепеля, 1850 г.[8]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Лепель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам павету Полацкай, з 1802 году — Віцебскай губэрні. У 1797—1805 гадох вялося будаваньне Бярэзінскай воднай сыстэмы, дырэкцыя якой разьмясьцілася ў Лепелі (у 1833—1839 гадох тут працаваў калега і сябар Адама Міцкевіча Ян Чачот). У 1804 годзе адбылося зацьвярджэньне першага пляну забудовы места. У вайну 1812 году Лепель панёс вялікія страты: войскі, што праходзілі празь места, спалілі яго.

Царква і касьцёл (удалечыні), 1866 г.

У 1821 годзе ў Лепелі адкрылася аптэка, у 1830 годзе — 4-клясная вучэльня. У 1833 годзе места моцна пацярпела ад пажару. У 1835 годзе складзены генэральны плян Лепеля, згодна зь якім места падзялялася на цэнтар і 26 кварталаў (у 1860 годзе гэты плян скарэктавалі, падзяліўшы Лепель на 30 кварталаў і 4 плошчы). У 1841—1844 гадох тут збудавалі мураваны праваслаўны сабор, у 1857—1876 гадох — касьцёл Сьвятога Казімера. 9 верасьня 1852 году места атрымала герб: «у чырвоным полі Пагоня»[9]. На 1864 год у месьце было 38 мураваных і 562 драўляныя дамы (паводле зьвестак на 1897 год — 10 мураваных і 800 драўляных); дзейнічалі 3 царквы, касьцёл, капліца, 4 сынагогі; працавалі піваварны і гарбарны заводы, 2 цагельні.

У 1893 годзе ў Лепелі адкрылася мэтэастанцыя, у 1902 годзе — настаўніцкая бібліятэка. У пачатку ХХ ст. у месьце было 772 будынкі, дзейнічалі 12 дробных прадпрыемстваў, друкарня, 7 навучальных установаў, у тым ліку жаночая Марыінскач вучэльня; штогод праводзіліся 4 кірмашы. У Першую сусьветную вайну 15 сакавіка — 28 верасьня 1918 году Лепель займалі нямецкія войскі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лепель абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У месьце ўтварылася Беларуская рада[10] 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Лепель увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яго разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З кастрычніку 1919 да 14 траўня 1920 году места знаходзілася пад польскай уладай.

У 1924 годзе Лепель вярнуўся ў БССР, дзе стаў цэнтрам раёну (у 1935—1938 гадох — цэнтар акругі). У 1925 годзе тут адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя. У Другую сусьветную вайну з 3 ліпеня 1941 да 26 жніўня 1944 году Лепель знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

11 верасьня 2010 году ў цэнтры Лепеля ўрачыста адкрылі помнік дзяржаўнаму дзеячу Вялікага Княства Літоўскага — Льву Сапегу (нягледзячы на пратэсты Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату)[11].

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 3093 чал.; 1 студзеня 1880 году — 5284 чал. (2609 муж. і 2675 жан.), у тым ліку 2281 праваслаўны, 536 каталікоў, 6 эвангелістаў, 2458 юдэяў, 6 магамэтанаў[12]; 1897 год — 6284 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1939 год — 13,8 тыс. чал.; 1959 год — 9,7 тыс. чал.; 1970 год — 13,1 тыс. чал.[13]; 1972 год — 13,6 тыс. чал.[14]; 1991 год — 19,6 тыс. чал.; 1997 год — 19,4 тыс. чал.; 1998 год — 19,4 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 18,8 тыс. чал.; 2007 год — 18,7 тыс. чал.; 2009 год — 17 280 чал.[15] (перапіс); 2010 год — 17,4 тыс. чал.; 2016 год — 17 690 чал.[16]; 2017 год — 17 822 чал.[17]; 2018 год — 17 828 чал.[1]

Адукацыя

У Лепелі працуюць агратэхнічны каледж (у мінулым — гідрамэліярацыйны тэхнікум), ліцэй, 4 сярэднія школы, школа мастацтваў, ПТВ 175.

Культура

Дзейнічаюць дом рамёстваў, дом культуры, пры якім існуе народны тэатар «Пошук», краязнаўчы музэй, 2 бібліятэкі.

Мас-мэдыя

У месьце выдаецца раённая газэта «Лепельскі край» (да 1992 году — «Ленінскі сцяг»).

Забудова

Плян

У сучасным Лепелі захаваўся рэгулярны плян XIX ст. У 1964 і 1976 гадох складаліся генэральныя пляны места. Цэнтар і паўднёва-ўсходнюю частку займаюць 2—5-павярховыя будынкі. Паводле пляну 1980 году перавага аддаецца невысокай забудове, на галоўнай магістралі места невялікія групы 5-павярховых будынкаў з установамі культурна-побытавага прызначэньня на першых паверхах. У 1989 годзе зьявіўся праект рэканструкцыі паркавай зоны і іншых частак места.

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
Валадарскага вуліца Крывая вуліца
Прудовая вуліца[18]
Стэфана Баторыя вуліца (1919—1920)
Войкава вуліца Загуменная вуліца[19]
Горкага вуліца Рынкавая вуліца[18]
Данукалава вуліца Шляхецкая вуліца[18] Пралетарская вуліца
Дзяржынскага вуліца Капаніцкая вуліца
Інтэрнацыянальная вуліца Касьцельная вуліца[18]
Карла Маркса вуліца Віленская вуліца[18]
Шляхецкая вуліца[a][b]
рас. Дворянская улица
Гогалеўская вуліца
Лабанка вуліца Новая вуліца[18]
Вакзальная вуліца
Ленінская вуліца Поўсьвіская вуліца[a] Пушкінская вуліца
Савецкая вуліца Выганская вуліца[18]
Чашніцкая вуліца
Нова-Чашніцкая вуліца[a]
Віленская вуліца (1919—1920)
Свабоды плошча Рынак пляц Саборная плошча
Урыцкага вуліца Азёрная[18] вуліца
Чуйкова вуліца Чыгуначная вуліца

З урбананімічнай спадчыны Лепеля да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Бярэзінская, Віцебская і Ўльянка, а таксама Барысаўскі і Полацкі тракты. Таксама ў Лепелі існавалі вуліцы Забаенская[20], Маставая, Падгулянная[21], Падгуменная[22], Прабойная[23], Пяшчанская[24], Саборная[25], Слабадзкая[26] і Юрыдыкаўская[27], Капаніцкі, Надазёрны, Падазёрны[28], Пяцінскі і Сьвейскі[29] завулак, пляц Новы Рынак, Віцебскі тракт[30].

Мясцовасьці

Гістарычныя мясцовасьці Лепеля: Пяшчанка, Юраўская і Эсенская Слабоды.

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудаваньня і мэталаапрацоўкі, дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасьці. У 2003 годзе аднавілася праца Лепельскай ГЭС.

Апроч таго, працуе мэтэастанцыя.

Транспарт

Аўтамабільны транспарт

Лепель — аўтамабільны транспартны вузел. Усходняй мяжой места праходзіць магістраль М3. Апроч гэтага, Лепель злучаецца сеткай аўтамабільных дарог зь іншымі местамі Беларусі: Р15 (Крычаў — Ворша — Лепель), Р46 (Лепель — Полацак — граніца Расеі), Р86 (Багушэўск (ад M8) — Сянно — Лепель — Мядзел), Р116 (Вушачы — Лепель).

Аўтавакзал Лепелю абслугоўвае аўтобусныя маршруты больш чым 15 кірункаў, у тым ліку на Менск, Віцебск, Полацак, Наваполацак, Санкт-Пецярбург, Бабруйск, Горадню, Барысаў, Дрысу, Докшыцы.

Чыгуначны транспарт

У Лепелі дзейнічае чыгуначны вакзал. Чыгунка злучае места з буйным чыгуначным вузлом Ворша. Двойчы на дзень у будні і тройчы ў выходныя і сьвяточныя дні паміж імі курсуе пасажырскі дызэль-цягнік.

Мескі транспарт

Мескі грамадзкі транспарт улучае аўтобусныя маршруты.

Турыстычная інфармацыя

Помнік Льву Сапегу

Інфраструктура

Места ўваходзіць у турыстычны маршрут «Спадчына Віцебшчыны гасьцям фэстывалю»[31]. Працуе Лепельскі краязнаўчы музэй. Сярод асабліва цікавых экспанатаў трэба адзначыць зброю XIX—XX стагодзьдзяў, фатаздымкі і паштоўкі лепельскага фатографа Р. Фідэльмана, пячаткі павятовых і валасных органаў улады XIX ст. і іншыя. Таксама тут захоўваецца найстарэйшая беларуская дуда, вырабленая ў 1877 годзе

Спыніцца можна ў гасьцініцы «Лепель» пад адрасам вуліца Капаніцкая, 21. Дзейнічаюць дзіцячая санаторыя (вуліца Віцебская, 23) і дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтар «Пэрліна» ў Бароўцы. На беразе Лепельскага возера знаходзіцца санаторыя «Лодэ».

Славутасьці

  • Гарадзішча (III—IV стагодзьдзі)
  • Забудова гістарычная (канец ХІХ — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
  • Капліца Сьвятога Георгія (1900; мураўёўка)
  • Касьцёл Сьвятога Казімера (1857—1876)
  • Могілкі: каталіцкія, брама і каплічкі (ХІХ ст.); юдэйскія
  • Помнік Льву Сапегу
  • Сынагога (ХІХ ст.)
  • Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (1841—1844)

Страчаная спадчына

  • Замак (XVI ст.)
  • Царква Сьвятога Спаса (1841—1844)

Галерэя

Асобы

Заўвагі

Крыніцы

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Ткачоў М. Замкі і людзі. — Мн., 1991. С. 112.
  3. ^ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лепельскага р-на. — Мн.: Беларусь, 1999.
  4. ^ Януш І. Лепель // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 350.
  5. ^ Цікавасці: назва горада, Сайт пра Лепель і Лепельскае возера
  6. ^ Януш І. Лепель // БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 206.
  7. ^ а б Януш І. Лепель // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 189.
  8. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларусі. — Менск: МФЦП, 2010. С. 71.
  9. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 183.
  10. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  11. ^ Помнік Льву Сапегу паставілі, нягледзячы на пратэст праваслаўнага сьвятара // «Радыё Свабода», 13 верасьня 2010 г.
  12. ^ Kuściński M. Lepel // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 150.
  13. ^ Януш І. Лепель // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 351.
  14. ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  15. ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  16. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  17. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  18. ^ а б в г д е ё ж Тухта В. Паходжанне вуліц, Лепельскі край, 12 верасьня 2019 г.
  19. ^ Януш І. Вехі мінулага, Лепельскі край, 5 кастрычніка 2011 г.
  20. ^ Лепель: память о еврейском местечке / Отв. ред.C. Амосова — М., 2015. С. 20.
  21. ^ Лепель: память о еврейском местечке / Отв. ред.C. Амосова — М., 2015. С. 425.
  22. ^ Лепель: память о еврейском местечке / Отв. ред.C. Амосова — М., 2015. С. 418.
  23. ^ Лепель: память о еврейском местечке / Отв. ред.C. Амосова — М., 2015. С. 16.
  24. ^ Лепель: память о еврейском местечке / Отв. ред.C. Амосова — М., 2015. С. 385.
  25. ^ Лепель: память о еврейском местечке / Отв. ред.C. Амосова — М., 2015. С. 390.
  26. ^ Лепель: память о еврейском местечке / Отв. ред.C. Амосова — М., 2015. С. 397.
  27. ^ Лепель: память о еврейском местечке / Отв. ред.C. Амосова — М., 2015. С. 387.
  28. ^ Лепель: память о еврейском местечке / Отв. ред.C. Амосова — М., 2015. С. 403.
  29. ^ Лепель: память о еврейском местечке / Отв. ред.C. Амосова — М., 2015. С. 366.
  30. ^ Лепель: память о еврейском местечке / Отв. ред.C. Амосова — М., 2015. С. 391.
  31. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі