Дукшты: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, стыль, удакл.
у суседняй вёсцы
Радок 33: Радок 33:
|Аўтамабільны нумарны знак =
|Аўтамабільны нумарны знак =
|Выява = Church of Dukstas.jpg
|Выява = Church of Dukstas.jpg
|Апісаньне выявы = Касьцёл Сьв. Станіслава Косткі
|Апісаньне выявы = Касьцёл Сьвятога Станіслава Косткі
|Шырата градусаў = 55
|Шырата градусаў = 55
|Шырата хвілінаў = 31
|Шырата хвілінаў = 31
Радок 81: Радок 81:


== Турыстычная інфармацыя ==
== Турыстычная інфармацыя ==
[[Файл:Dukszty Lithuania.jpg|міні|Палац Бяганскіх]]

=== Славутасьці ===
=== Славутасьці ===
* Касьцёл Сьвятога Станіслава Косткі (1936)
* Касьцёл Сьвятога Станіслава Косткі (1936)

Вэрсія ад 21:54, 18 траўня 2020

Дукшты
лет. Dūkštas
Касьцёл Сьвятога Станіслава Косткі
Касьцёл Сьвятога Станіслава Косткі
Герб Дукштаў


Краіна: Летува
Павет: Уцянскі
Раён: Ігналінскі
Насельніцтва: 932 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-30042
Геаграфічныя каардынаты: 55°31′0″ пн. ш. 26°19′0″ у. д. / 55.51667° пн. ш. 26.31667° у. д. / 55.51667; 26.31667Каардынаты: 55°31′0″ пн. ш. 26°19′0″ у. д. / 55.51667° пн. ш. 26.31667° у. д. / 55.51667; 26.31667
Дукшты на мапе Летувы
Дукшты
Дукшты
Дукшты
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дукшты (па-летувіску: Dūkštas) — места ў Летуве, каля возера Дукшты. Цэнтар староства Ігналінскага раёну Уцянскага павету. Насельніцтва на 2020 год — 737 чалавек. Знаходзяцца за 27 км ад Ігналіны; чыгуначная станцыя на лініі Вільня — Дзьвінск. Аўтамабільныя дарогі на Ігналіну, Вісагіню, Езяросы.

Дукшты — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны, на беларускай этнічнай тэрыторыі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Дукшты ўпамінаюцца ў XV стагодзьдзі як уладаньне Гедройцаў у Браслаўскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1573 годзе яны перайшлі да Рудамінаў-Дусяцкіх.

У 1601 годзе Ян Рудаміна-Дусяцкі фундаваў у Дукштах драўляны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дукшты апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце. У 1813 годзе яны перайшлі да Бяганскіх і Даўгілаў. У 1835 годзе тут жыў Ян Рустэм, пахаваны на мясцовых могілках.

У 1862 годзе адкрылася станцыя Дукшты на чыгунцы Пецярбург — Варшава. У 1901 годзе маёнтак перайшоў да Занаў.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дукшты абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[1]. У 1920 годзе Дукшты апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Сьвянцянскага павету Віленскага ваяводзтва.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі Дукшты Летуве. 28 сьнежня 1956 году яны атрымалі статус места.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 73 чал.[2]
  • XX стагодзьдзе: 1914 год — 726 чал.; 1921 год — 1076 чал.; 1959 год — 1968 чал.; 1970 год — 1444 чал.; 1974 год — 1500 чал.; 1979 год — 1633 чал.; 1985 год — 1600 чал.; 1989 год — 1193 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 1070 чал.; 2010 год — 923 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Касьцёл Сьвятога Станіслава Косткі (1936)
  • Царква Сьвятой Тройцы (1871; Мураўёўкі)

Асобы

Крыніцы

  1. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  2. ^ Wejssenhof J., Łopaciński A. Dukszty (2) // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 213.

Вонкавыя спасылкі

Дукштысховішча мультымэдыйных матэрыялаў