Джым Дынглі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Bulhkin (гутаркі | унёсак)
крыніца — be:Джым Дынглі
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 05:08, 11 траўня 2020

Джым Дынглі
анг. Jim Dingley
Дата нараджэньня 24 сакавіка 1942 (82 гады)
Месца нараджэньня Базэль, Швайцарыя
Дата сьмерці Лідс, Сіці оф Лідс, Заходні Ёркшыр, Анґельшчына, Вялікабрытанія
Месца вучобы Джызус Коледж
Занятак гісторык, прафэсар
Навуковая сфэра гісторыя, беларуская літаратура
Месца працы Брытанскі музэй
Унівэрсытэт Рэдынґу
Лёнданскі ўнівэрсытэцкі каледж
Лёнданскі ўнівэрсытэт
Вядомы як гісторык, прафэсар
Узнагароды
Мэдаль Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны
Мэдаль да стагодзьдзя БНР
Мэдаль да стагодзьдзя БНР

Джым (Джэймс) Дынґлі (па-ангельску: Jim Dingley; нар. 24 сакавіка 1942; Лідс, Анґельшчына, Вялікабрытанія) — славіст, дасьледнік беларускае гісторыі і літаратуры, прафэсар Лёнданскага ўнівэрсытэту, адзін з заснавальнікаў Міжнароднага фонду Янкі Купалы.

Жыцьцяпіс

Скончыў Джызус Коледж пры Кэмбрыдзскім унівэрсытэте (1963). Працаваў асыстэнтам у аддзеле славістыкі Брытанскага музэю (1964―1966), стажыраваўся ў Маскве, працаваў выкладчыкам расейскае мовы й літаратуры Ўнівэрсытэту Рэдынґу, выкладчыкам расейскае мовы, літаратуры й ўкраінскіх дасьледаваньняў ва Лёнданскіі ўнівэрсытэцкім каледжы і інш. Выкладчык Лёнданскага ўнівэрсытэту[1].

Заснавальнік і старшыня Брытанскае асацыяцыі ўкраінскіх дасьледаваньняў (1990—1995), старшыня Анґельска-беларускага таварыства (1981— сярэдзіна 1990-х, 2004—2014), актыўны ўдзельнік часопіса «The Journal of Byelorussian Studies» («Часопіс беларускіх дасьледаваньняў»), яго рэдактар у 1972―1979. Зь сярэдзіны 1970-х сакратар рады бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лёндане. У 1991 годзе адзін з арґанізатараў першага Міжнароднага канґрэсу беларусістаў[2].

Сябраваў с бацькам Аляксандрам Надсанам.

Пераклаў зь беларускае мовы «Краіну Беларусь» Уладзімера Арлова (2013) і «Рыбін горад» Наталкі Бабінай (2013)[3].

Ганаровы сябра Беларускага ПЭН-Цэнтру[4].

Узнагароды

Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны (1991)[5], мэдалём да стагодзьдзя БНР Рады Беларускае Народнае Рэспублікі (2019)[6].

Крыніцы

Літаратура

Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі. — Мінск: Медысонт, 2010. — 620 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн.18). ISBN 978-985-6887-63-8

Вонкавыя спасылкі