Розьніца паміж вэрсіямі «Трагедыя ў Крыжоўцы 1977 году»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
→‎Расьсьледваньне: вікіфікацыя
д (кірылічная «і»)
(→‎Расьсьледваньне: вікіфікацыя)
 
 
== Расьсьледваньне ==
Сьледчай групай кіраваў старшы сьледчы Менскай абласной пракуратуры па асабліва важных справах [[Мікалай Ігнатовіч]] (у далейшым генэральны пракурор Беларусі). Было ўстаноўлена, што 2 траўня на пачатку трэцяй гадзіны дня з-за надзвычайнай сьпякоты адбыўся збой у працы аўтаматычнай блякоўкі, якая адказвае за пераключэньне колеру семафораў пасьля праезду цягнікоў. Дзяжурная па пуцявым пасту «Крыжоўка» Алена Бруйло ў парушэньне інструкцыі не паведаміла пра здарэньне дыспэтчару Маладэчанскага кірунку, замест гэтага запрасіўшы электрамэханіка Мікалая Кухарава. Той распарадзіўся выклікаць брыгаду рамонтнікаў для сьпілу ізастыку чыгуначных рэек.
 
Пабаяўшыся спыняць рух цягнікоў да прыезду майстроў (за гэта пагражала пазбаўленьне прэміі), Мікалай Кухараў рэгуляваў працу сьветлафора ўручную. Такім чынам па ўчастку праехалі 12 саставаў (у тым ліку і электрычка № 548 «[[Алёхнавічы (Менская вобласьць)|Алёхнавічы]] — [[Менск]]»); 13-м стаў пасажырскі цягнік «[[Горадня]]—[[Ворша]]». Падчас яго праезду Кухараў не ўлучыў чырвонае сьвятло.
3435

зьменаў

Навігацыйнае мэню