Мідас: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
Радок 36: Радок 36:
== Гістарычная асоба ==
== Гістарычная асоба ==
[[Файл:MidasSehri.Tomb.jpg|міні|зьлева|150 пкс|Магільня Мідаса]]
[[Файл:MidasSehri.Tomb.jpg|міні|зьлева|150 пкс|Магільня Мідаса]]
Мідас валадарыў у Фрыгіі ў другой палове VIII — пачатку VII ст. да н. э. Яго імя сустракаецца ў фрыгійскіх надпісах VII ст. У [[Асырыя|асырыйскіх]] крыніцах VIII — VII стст. ён вядомы як '''Міта'''. Каля [[Гордыян]]а знаходзіцца [[курган]] Мідаса, у якім [[археалёгія|археолягі]] знайшлі каштоўныя прадметы мінуўшчыны. [[Герадот]] паведамляў, што Мідас быў першым [[Малая Азія|малаазіяцкім]] кіраўніком, які прынёс дары храму [[Апалён]]а ў [[Дэльфы|Дэльфах]].
Мідас валадарыў у Фрыгіі ў другой палове VIII — пачатку VII стагодзьдзя да н. э. Яго імя сустракаецца ў фрыгійскіх надпісах VII ст. У [[Асырыя|асырыйскіх]] крыніцах VIII — VII стагодзьдзяў ён вядомы як '''Міта'''. Каля [[Гордыян]]а знаходзіцца [[курган]] Мідаса, у якім [[археалёгія|археолягі]] знайшлі каштоўныя прадметы мінуўшчыны. [[Герадот]] паведамляў, што Мідас быў першым [[Малая Азія|малаазіяцкім]] кіраўніком, які прынёс дары храму [[Апалён]]а ў [[Дэльфы|Дэльфах]].


Паводле гістарычных запісаў, у 691 г. да н.э. Мідас прайграў бітву [[кімэрыйцы|кімэрыйцам]] і скончыў жыцьцё самагубствам.
Паводле гістарычных запісаў, у 691 г. да н.э. Мідас прайграў бітву [[кімэрыйцы|кімэрыйцам]] і скончыў жыцьцё самагубствам.
Радок 43: Радок 43:
[[Старажытнагрэцкая міталёгія|Старажытнагрэцкія міты]] адносяць кіраваньне Мідаса да розных пэрыядаў. Яго лічылі пасьлядоўнікам [[Арфэй|Арфэя]], прыпісвалі яму вялікія багацьці. Згодна аднаму казаньню, Мідас добра прыняў Сылена, аднаго з суправаджальнікаў [[Дыяніс]]а, за што ў знагароду атрымаў магчымасьць загадаць любое жаданьне. Мідас папытаў, каб усё, да чаго ён дакранецца ператваралася ў [[золата]]. Але, калі жаданьне было выканана, ён хутка зразумеў, што можа памерці ад голаду, бо нават ежа ў яго руках рабілася залатой. Мідас узмаліўся аб літасьці і быў пазбаўлены свайго дару.
[[Старажытнагрэцкая міталёгія|Старажытнагрэцкія міты]] адносяць кіраваньне Мідаса да розных пэрыядаў. Яго лічылі пасьлядоўнікам [[Арфэй|Арфэя]], прыпісвалі яму вялікія багацьці. Згодна аднаму казаньню, Мідас добра прыняў Сылена, аднаго з суправаджальнікаў [[Дыяніс]]а, за што ў знагароду атрымаў магчымасьць загадаць любое жаданьне. Мідас папытаў, каб усё, да чаго ён дакранецца ператваралася ў [[золата]]. Але, калі жаданьне было выканана, ён хутка зразумеў, што можа памерці ад голаду, бо нават ежа ў яго руках рабілася залатой. Мідас узмаліўся аб літасьці і быў пазбаўлены свайго дару.


Згодна другому казаньню, Мідас быў судзьдзём на музычным змаганьні паміж [[Апалён]]ам і [[Пан (міталёгія)|Панам]] і прысудзіў перамогу Пану. За гэта Апалён зрабіў вушы фрыгійскага валадара як у [[Свойскі асёл|асла]]. Мідас схаваў іх пад [[капялюш]]ам, але пра тое даведаўся цырульнік. Мідас загадаў пакараць цырульніка сьмерцю. Аднак на месцы забойства вырас [[Трысьнёг звычайны|трысьнёг]], які шэптам паведаміў пра асліныя вушы ўсяму сьвету.
Згодна другому казаньню, Мідас быў судзьдзём на музычным змаганьні паміж [[Апалён]]ам і [[Пан (міталёгія)|Панам]] і прысудзіў перамогу Пану. За гэта Апалён зрабіў вушы фрыгійскага валадара як у [[Свойскі асёл|асла]]. Мідас схаваў іх пад [[капялюш]]ам, але пра тое даведаўся цырульнік. Мідас загадаў пакараць цырульніка сьмерцю. Аднак на месцы забойства вырас [[Трысьнёг звычайны|трысьнёг]], які шэптам паведаміў пра асьліныя вушы ўсяму сьвету.


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==

Вэрсія ад 12:11, 22 красавіка 2020

Мідас
валадар Старажытнай Фрыгіі
Папярэднік: Гордый
Наступнік: Гордый II
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: невядома
Памёр: невядома
Дзеці: Літыерс[d]
Бацька: Gordias[d][1]
Маці: Кібела[d][1]

Мі́дас (па-старажытнагрэцку: Μίδας, ? — 691 г. да н.э.) — валадар Старажытнай Фрыгіі, герой старажытнагрэцкай міталёгіі.

Гістарычная асоба

Магільня Мідаса

Мідас валадарыў у Фрыгіі ў другой палове VIII — пачатку VII стагодзьдзя да н. э. Яго імя сустракаецца ў фрыгійскіх надпісах VII ст. У асырыйскіх крыніцах VIII — VII стагодзьдзяў ён вядомы як Міта. Каля Гордыяна знаходзіцца курган Мідаса, у якім археолягі знайшлі каштоўныя прадметы мінуўшчыны. Герадот паведамляў, што Мідас быў першым малаазіяцкім кіраўніком, які прынёс дары храму Апалёна ў Дэльфах.

Паводле гістарычных запісаў, у 691 г. да н.э. Мідас прайграў бітву кімэрыйцам і скончыў жыцьцё самагубствам.

Мітычная асоба

Старажытнагрэцкія міты адносяць кіраваньне Мідаса да розных пэрыядаў. Яго лічылі пасьлядоўнікам Арфэя, прыпісвалі яму вялікія багацьці. Згодна аднаму казаньню, Мідас добра прыняў Сылена, аднаго з суправаджальнікаў Дыяніса, за што ў знагароду атрымаў магчымасьць загадаць любое жаданьне. Мідас папытаў, каб усё, да чаго ён дакранецца ператваралася ў золата. Але, калі жаданьне было выканана, ён хутка зразумеў, што можа памерці ад голаду, бо нават ежа ў яго руках рабілася залатой. Мідас узмаліўся аб літасьці і быў пазбаўлены свайго дару.

Згодна другому казаньню, Мідас быў судзьдзём на музычным змаганьні паміж Апалёнам і Панам і прысудзіў перамогу Пану. За гэта Апалён зрабіў вушы фрыгійскага валадара як у асла. Мідас схаваў іх пад капялюшам, але пра тое даведаўся цырульнік. Мідас загадаў пакараць цырульніка сьмерцю. Аднак на месцы забойства вырас трысьнёг, які шэптам паведаміў пра асьліныя вушы ўсяму сьвету.

Вонкавыя спасылкі

Мідассховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б Coulter C. R., Turner P. Encyclopedia of Ancient Deities (анг.)