Розьніца паміж вэрсіямі «Беларусы ў Польшчы»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
д
 
Згодна зь перапісам 2002 году, у [[Польшча|Польшчы]] пражывае 50 тысячаў [[Беларусы|беларусаў]], пераважна ў [[Падляскае ваяводзтва|Падляскім ваяводзтве]] (96,6%; найбольш у [[Беласток]]у — 7,5 тысячы). У той самы час паводле падлікаў Пятра Эбэргарта ў 1992 годзе іх колькасьць складала 215 тысячаў чалавек, а згодна з Маркам Галушкам колькасьць беларусаў дасягае 230 тысячаў.
 
На думку польскага дасьледчыка К. Падляскага, напрыканцы 1980-х у Польшчы жыло ад 250 да 400 тысячаў беларусаў, паводле зьвестак {{Артыкул у іншым разьдзеле|[[Польская аўтакефальная праваслаўная царква|Польскае аўтакефальнае праваслаўнае царквы|be|Польская аўтакефальная праваслаўная царква}}]] — 290 тысячаў (1/3 ейных вернікаў). Паводле ж статыстыкі выбараў у сойм у 1989 годзе на Беласточчыне беларусы складалі 30% насельніцтва (206,8 тысячаў чалавек), у тым ліку ў [[Беласток]]у 25% (65,5 тыс. чал.), [[Бельск-Падляскі|Бельску-Падляскім]] і [[Гайнаўка|Гайнаўцы]] па 65% (адпаведна 17,2 і 15,1 тысячы чалавек). Паводле перапісу [[беларуская мова|беларускую мову]] ў штодзённных зносінах ужывае толькі 40,6 тысячы чалавек.
 
Абароне правоў і інтарэсаў беларускае дыяспары ў Польшчы спрыяюць Дэклярацыя аб беларуска-польскіх адносінах (кастрычнік 1990), пагадненьне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі [[Беларусь|Беларусі]] й Міністэрствам народнае адукацыі Польшчы (сакавік 1992), беларуска-польская Дамова аб добрасуседзтве й супрацоўніцтве ад 23 чэрвеня 1992 году.
120 407

зьменаў

Навігацыйнае мэню