Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 46: Радок 46:


== Навучэнцы ==
== Навучэнцы ==
Сярод былых вучняў і выпускнікоў ліцэю літаратары і літаратурныя перакладчыкі [[Ільля Сін]], [[Сяргей Сматрычэнка]], [[Глеб Лабадзенка]], [[Антон Рудак]], [[Дзяніс Марціновіч]], грамадзкія дзеячы, арганізатары культурніцкіх праектаў [[Андрэй Кім]], [[Алесь Міхалевіч]], [[Франак Вячорка]], вялікая колькасьць навукоўцаў, выкладчыкаў ВНУ, журналістаў і г.д.
Сярод былых вучняў і выпускнікоў ліцэю літаратары і літаратурныя перакладчыкі [[Ільля Сін]], [[Сяргей Сматрычэнка]], [[Антон Рудак]], [[Дзяніс Марціновіч]], грамадзкія дзеячы, арганізатары культурніцкіх праектаў [[Глеб Лабадзенка]], [[Андрэй Кім]], [[Алесь Міхалевіч]], [[Франак Вячорка]], вялікая колькасьць навукоўцаў, выкладчыкаў ВНУ, журналістаў і г. д.


== Глядзіце таксама ==
== Глядзіце таксама ==

Вэрсія ад 13:16, 6 красавіка 2020

Беларускі гуманітарны ліцэй
Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа
Заснаваны 28 лістапада 1990 (33 гады таму)
Зачынены 25 чэрвеня 2003 (20 гадоў таму)
Дырэктар Уладзімер Колас
Тып Ліцэй
Адрас БеларусьМенск, вул. Кірава, д. 21

Беларускі гуманітарны ліцэй  — навучальная ўстанова, якая забясьпечвала навучаньне ў 8—11 клясах агульнаадукацыйнай школы і рыхтавала навучэнцаў да паступленьня ў ВНУ. У 1990—1998 гадах быў структурнай часткай Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтру (БГАКЦ) Міністэрства адукацыі Беларусі. З 2003 году існуе неафіцыйна.

Гісторыя

Беларускі гуманітарны ліцэй быў заснаваны 14 студзеня 1990 году ў Менску. Спачатку існаваў як нядзельны ліцэй. Загадам Міністэрства адукацыі Беларусі за 23 верасьня 1991 году створаны як стацыянарны гуманітарны ліцэй у складзе Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтру. Амаль адразу ён стаў прэстыжнай навучальнай установай. Меў стацыянарную філію ў Сьветлагорску (Гомельская вобласьць). Выкладаньне вялося па-беларуску[1].

Зь сярэдзіны 1990-х гадоў у ліцэі пачынаюцца сур’ёзныя канфлікты зь беларускімі ўладамі. Пасьля беспасьпяховых спробаў зачыніць ліцэй яму ў 1998 г. надалі новы назоў, «Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа».

25 чэрвеня 2003 году Савет міністраў Рэспублікі Беларусь загадаў Міністэрству адукацыі ліквідаваць ліцэй[2]. Але дэ-факта ліцэй захаваўся. Сёньня ліцэісты навучаюцца ў падпольных умовах. Зь імі працуе каля 20 выкладчыкаў. У 2004—2016 гадах ліцэй закончыла больш за 200 чалавек. Існуе дамова пра супрацоўніцтва ліцэю зь дзьвюма сярэднімі навучальнымі ўстановамі польскага гораду Гданьску, дзе частка ліцэістаў пэрыядычна вучыцца й праходзіць атэстацыю.

Працуючы неафіцыйна, ліцэй праводзіў паасобныя вучэбныя сэсіі ў Польшчы (Варшава, Гданьск, Закапанэ, Шклярска Парэмба, Старахавіцы), Летуве (Вільня) і Францыі (Арэк-сюр-Люар). У 2005—2015 гадах падчас замежных сэсіяў зь ліцэістамі і іх настаўнікамі[3] сустракаліся Анджэй Вайда, Кшыштаф Занусі, Лех Валэнса, Тадэвуш Мазавецкі, Генрык Вуец[4], Браніслаў Герэмэк, Анджэй Сэвэрын ды іншыя. У 2009 годзе ў Прэзыдэнцкім палацы ў Варшаве з моладзьдзю ліцэю сустракалася жонка тагачаснага прэзыдэнта Польшчы Марыя Качынская[5]. У 2014 годзе адбылася сустрэча з выкладчыкамі і навучэнцамі ліцэю Ганны Камароўскай, жонкі наступнага прэзыдэнта Польшчы [6]. У Менску зь ліцэістамі сустракаліся віцэ-сьпікер Эўрапейскага Парлямэнту Януш Анышкевіч, прэзыдэнт гораду Гданьску Павал Адамовіч, расейскі літаратар і праваабаронца Аляксей Сіманаў, шмат якія дзеячы культуры і навукі Беларусі ды іншых краінаў.

У 2015 годзе ліцэй адзначаў 25-годзьдзе свайго існаваньня[7],[8].

Пэдагагічны склад

Пэдагагічны калектыў ліцэю ад самага заснаваньня прытрымліваўся ідэалаў нацыянальнага адраджэньня. З самага пачатку ліцэй узначальваў кінарэжысэр і пэдагог Уладзімер Колас. Распрацоўкай зьместу навучаньня й забесьпячэньня вучэбнага працэсу займаўся Лявон Баршчэўскі. У ліцэі працуюць або працавалі: ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіль Сёмуха, дактары (Міхась Тычына, Захар Шыбека, Валянцін Голубеў, Уладзімер Кулажанка) і кандыдаты (Лявон Баршчэўскі, Алег Трусаў, Пятро Садоўскі, Уладзімер Емяльянчык, Павал Лойка, Юрась Бушлякоў, Валянцін Мазец, Алесь Жлутка, Алесь Лозка, Алена Таболіч, Ігар Войніч, Андрэй Каляда, Уладзімер Лемех, Павал Церашковіч, Анатоль Вісловіч, Анатоль Астапенка, Вольга Дадзіёмава, Мікалай Бірукоў, Тацяна Кухаронак і інш.) навук, выдатнікі адукацыі Беларусі (Вольга Кузьміч, Уладзімер Дзіско), літаратары (Андрэй Хадановіч, кандыдаты філялёгіі Пятро Васючэнка, Люба Тарасюк і інш.).

Навучэнцы

Сярод былых вучняў і выпускнікоў ліцэю літаратары і літаратурныя перакладчыкі Ільля Сін, Сяргей Сматрычэнка, Антон Рудак, Дзяніс Марціновіч, грамадзкія дзеячы, арганізатары культурніцкіх праектаў Глеб Лабадзенка, Андрэй Кім, Алесь Міхалевіч, Франак Вячорка, вялікая колькасьць навукоўцаў, выкладчыкаў ВНУ, журналістаў і г. д.

Глядзіце таксама

Бібліяграфія

  • Гісторыя Беларусі. Літаратура. Сусьветнае мастацтва: Экспэрымэнтальныя аўтарскія праграмы гуманітарнага ліцэю / Скл. Голубеў В., Кітурка І., Баршчэўскі Л., Тычына М., Сурскі Я. Менск, 2014.
  • Гісторыя Беларусі. Літаратура. Выяўленчае мастацтва: Экспэрымэнтальныя аўтарскія праграмы гуманітарнага ліцэю. Выпуск другі / Скл. Голубеў В., Кітурка І., Баршчэўскі Л., Васючэнка П., Тычына М., Колас В. Менск, 2015.
  • Літаратура і мастацтва. Геаграфія. Беларускі фальклор. Экспэрымэнтальныя аўтарскія праграмы гуманітарнага ліцэю. Выпуск чацьвёрты / Скл. Л.П. Баршчэўскі, П. У. Церашковіч, А. Ю. Лозка. Таварыства беларускай школы. Мн., 2017.
  • Сусьветная гісторыя. Гісторыя Беларусі. Геаграфія. Экспэрымэнтальныя аўтарскія праграмы гуманітарнага ліцэю. Выпуск трэці / Скл. А. А. Трусаў, В.Ф. Голубеў, П. У. Церашковіч. Таварыства беларускай школы. Мн., 2016.
  • Голубеў В. Гісторыя Беларусі, 1945 — 2017 гг. Мн., 2017.
  • Літаратура і мастацтва. Сусьветная гісторыя. Геаграфія. Экспэрымэнтальныя аўтарскія праграмы гуманітарнага ліцэю. Выпуск пяты / Скл. Л.П. Баршчэўскі, А. А. Трусаў, П. У. Церашковіч. Таварыства беларускай школы. Мн., 2018.

Крыніцы

Літаратура

  • Колас У. Г. Лёс ліцэю. СПб., 2006.
  • Беларуская школа : тэзісы навукова-практычнай канфэрэнцыі (28—29 сакавіка 1992 года, г. Мінск) / Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтар, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ; [рэдкалегія: Л. Баршчэўскі (галоўны рэдактар) і інш.], 1992.
  • Мадэль нацыянальнага гуманітарнага ліцэя // Адукацыя і выхаванне № 5, 1994. — С. 27-38.
  • Мы 25 гадоў выконваем ролю Мінадукацыі: Інтэрв'ю з Лявонам Баршчэўскім // Наша Ніва. 2015. 14 студзеня.