Мустафа Кемаль Ататурк: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Aybeg (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Mustafa_Kemal_Atatürk?oldid=940117566
Радок 40: Радок 40:


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Мустафа Кемаль нарадзіўся ў [[Тэсалёнікі|Салёніках]] (цяпер у [[Грэцыя|Грэцыі]]) у 1881 годзе (пазьней абраў сабе датай нараджэньня дзень пачатку барацьбы за незалежнасьць Турэччыны — 19 траўня). Ягоны бацька, [[Алі Рыза-эфэндзі]], служыў афіцэрам міліцыі, а таксама займаў пасаду клерка па службовых справах і быў гандляром піламатэрыялаў. Як лічыцца, ягоны бацька меў [[альбанцы|альбанскае]] паходжаньне<ref>Andrew Mango (2002). [https://books.google.com/books?ei=ZhvATKOVHcelcN3GoPkL&ct=result&id=nu68vd_AmuYC&dq=Andrew+Mango&q=Turkish+speaking+family+#search_anchor ''«Atatürk: The Biography of the Founder of Modern Turkey»'']. Overlook Press. — С. 25—27. — ISBN 978-1-58567-334-6.</ref><ref>Jackh, Ernest (2007). ''«The Rising Crescent»''. — С. 31. — ISBN 978-1-40674-978-6.</ref><ref>Marcosson, Isaac Frederick (1969). ''«Turbulent Years»''. Ayer Publishing — С. 144. — ISBN 978-0-83691-305-7.</ref> і, паводле некаторых крыніц, нават [[габрэі|габрэйскае]] паходжаньне<ref>Scholem, Gershom (2007). ''«Doenmeh»''. Encyclopaedia Judaica, 2nd ed.; Volume 5: Coh-Doz. Macmillan Reference USA. Thomson Gale. — С. 732. — ISBN 0-02-865933-3.</ref>. Аднак, шмат дасьледчыкаў усё ж лічаць, што бацька Мустафы Кемаля быў туркам і паходзіў з [[Малая Азія|Анатоліі]]<ref>Atay, Falih Rıfkı (1984). ''«Çankaya: Atatürk'ün doğumundan ölümüne kadar»''. Betaş. İstanbul. — С. 17.</ref><ref>Dinamo, Hasan İzzettin (1986). ''«Kutsal İsyan: Millî Kurtuluş Savaşı'nın Gerçek Hikâyesi, 2. cilt»''. Tekin Yayınevi.</ref> Маці будучага палітычнага дзеяча, [[Зюбэйдэ-ханым]], мела турэцкае паходжаньне. Сярод братоў і сясцёр Мустафы, толькі адна сястра Макбулэ перажыла дзяцінства.
Мустафа Кемаль нарадзіўся ў [[Тэсалёнікі|Салёніках]] (цяпер у [[Грэцыя|Грэцыі]]) у 1881 годзе (пазьней абраў сабе датай нараджэньня дзень пачатку барацьбы за незалежнасьць Турэччыны — 19 траўня). У 1911 годзе ўдзельнічаў у вайне з італьянцамі ў [[Лібія|Лібіі]], у 1913 — у [[Другая Балканская вайна|Другой Балканскай вайне]]. Праявіў сябе падчас Першае сусьветнае вайны. Пасьля капітуляцыі Турэччыны ў кастрычніку 1918 Кемаль стаў адным з правадыроў партыі, што выступала за захаваньне Турэччыны ў яе сёньняшніх межах. Разам зь некалькімі паплечнікамі арганізаваў рух «Нацыянальная сіла» ({{мова-tr|Kuva-i Milliye}}), што змагаўся з грэкамі і іншымі акупацыйнымі войскамі Антанты. У 1920 Кемаля абралі кіраўніком Нацыянальнага сходу. У 1923 пасьля вываду войскаў Антанты ён заснаваў Турэцкую Рэспубліку і быў абраны яе першым прэзыдэнтам (пераабіраўся ў 1927, 1931 і 1935).


Бацькі далі імя сыну Мустафа, а мянушка Кемаль, што азначае здольнасьць ці сталасьць, дасталася Ататурку ад ягонага настаўніка матэматыкі Юскюплю Мустафы Эфэндзі. Паводле легенды настаўнік так захапіўся здольнасьцямі падлетка, што даў яму такую мянушку<ref>İnan, Afet (1959). ''«Atatürk hakkında hâtıralar ve belgeler»''. Türk Tarih Kurumu Basımevi. — С. 8.</ref><ref>[https://web.archive.org/web/20070927211519/http://www.turkishembassy.org/index.php?option=com_content&task=view&id=300&Itemid=317 ''«Mustafa Kemal Atatürk»'']. Turkish Embassy.</ref>, аднак існуе вэрсія, што настаўнік хацеў адрозьніць для астатніх свайго вучня, які меў такое ж імя як і ён сам<ref>Cebesoy, Ali Fuat (1967). [https://books.google.by/books?id=-D4NAQAAIAAJ&q=%22Kemal+koyal%C4%B1m%22&dq=%22Kemal+koyal%C4%B1m%22&hl=tr&ei=kzHATNPbAYaHcdXrkJMM&sa=X&oi=book_result&ct=result&redir_esc=y ''«Sınıf arkadaşım Atatürk: okul ve genç subaylık hâtıraları»'']. İnkılâp ve Aka Kitabevleri. — С. 6. </ref>. У раньнія гады маці заахвоціла Ататурка наведваць рэлігійную школу, што ён рабіў неахвотна і даволі непрацяглы час. Пазьней, дзякуючы ягонаму бацьку, Мустафа пачаў наведваць прыватную школу з больш сьвецкай навучальнай праграмай. Бацькі жадалі, каб хлопец навучыўся справам, каб потым той працаваў у гандлі, як ягоны бацька. Аднак, не параіўшыся з бацькамі, Ататурк здаў уступныя іспыты ў Тэсалёніскую вайсковую вучэльню ў 1893 годзе.
Памёр 10 лістапада 1938 году ад цырозу печані, спрычыненага застарэлым [[алькагалізм]]ам. У Турэччыне склаўся [[культ асобы]] Ататурка, які збольшага нагадвае культ асобы [[Уладзімер Ленін|Леніна]] ў [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]].

У 1911 годзе ўдзельнічаў у вайне з італьянцамі ў [[Лібія|Лібіі]], у 1913 — у [[Другая Балканская вайна|Другой Балканскай вайне]]. Праявіў сябе падчас Першае сусьветнае вайны. Пасьля капітуляцыі Турэччыны ў кастрычніку 1918 Кемаль стаў адным з правадыроў партыі, што выступала за захаваньне Турэччыны ў яе сёньняшніх межах. Разам зь некалькімі паплечнікамі арганізаваў рух «Нацыянальная сіла» ({{мова-tr|Kuva-i Milliye}}), што змагаўся з грэкамі і іншымі акупацыйнымі войскамі Антанты. У 1920 Кемаля абралі кіраўніком Нацыянальнага сходу. У 1923 пасьля вываду войскаў Антанты ён заснаваў Турэцкую Рэспубліку і быў абраны яе першым прэзыдэнтам (пераабіраўся ў 1927, 1931 і 1935).

Памёр 10 лістапада 1938 году ад [[цыроз печані|цырозу печані]], спрычыненага застарэлым [[алькагалізм]]ам. У Турэччыне склаўся [[культ асобы]] Ататурка, які збольшага нагадвае культ асобы [[Уладзімер Ленін|Леніна]] ў [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]].


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==
Радок 49: Радок 53:
== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
{{Commons}}
* [http://www.ataturktoday.com/ Усё пра Ататурка]
* [http://www.ataturktoday.com/ Усё пра Ататурка].
* [https://openlibrary.org/subjects/person:kemal_atat%C3%BCrk_(1881-1938) Працы пра Ататурка]. Open Library.{{ref-en}}


{{Прэм’ер-міністры Турэччыны}}
{{Прэм’ер-міністры Турэччыны}}

Вэрсія ад 00:49, 16 лютага 2020

Мустафа Кемаль Ататурк
Файл:Emblem of the President of Turkey.svg 1-ы Прэзыдэнт Турэцкае рэспублікі
29 кастрычніка 1923 — 10 лістапада 1938
Папярэднік: пасада заснаваная
Наступнік: Ісмэт Інёню
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 19 траўня 1881
Тэсалёнікі, Асманская імпэрыя
Памёр: 10 лістапада 1938 (57 гадоў)
Стамбул, Турэччына
Партыя: Рэспубліканская народная партыя
Сужэнец: Латыфэ Ушаклагіль
Дзеці: Сабіга Гёкчэн[d], Юлькю Адатэпэ[d], Абдурахім Тунджак[d], Афэт Інан[d], Зэхра Айлін[d], Рукіе Эркін[d], Нэбіле Ірдэлп[d] і Сыгыртмач Мустафа[d]
Бацька: Алі Рыза-эфэндзі
Маці: Зюбэйдэ-ханым
Адукацыя:
Узнагароды:
Imtiyaz Medal Liakat Medal Gallipoli Star Ордэн Святога Аляксандра 1st class, Order of the Medjidie 2nd class, Order of the Medjidie 5th class, Order of the Medjidie
Жалезны крыж
Silver Military Merit Medal Bronze Military Merit Medal 1st Class Order of the Crown Medal of Independence Military Merit Cross III. Class Order of Osmanieh 2nd Class Order of Osmanieh 3rd Class Order of Osmanieh 4th Class Жалезны крыж 2-га класа

Мустафа́ Кема́ль Атату́рк (па-турэцку: Mustafa Kemal Atatürk; 19 траўня 1881, Тэсалёнікі, Асманская імпэрыя — 10 лістапада 1938, Стамбул, Турэччына) — турэцкі палітык, генэрал, заснавальнік і першы прэзыдэнт (1923—1938) Турэцкае Рэспублікі.

Ататурк стаў вядомы дзякуючы ягонай ролі ў перамозе ў Галіпальскай кампаніі падчас Першай сусьветнай вайны. Пасьля паразы Асманскай імпэрыі ў сусьветнай вайне і наступнага падзелу дзяржавы, ён ачоліў турэцкі нацыянальны рух, які супраціўляўся падзелам мацерыковай частцы Турэччыны супраць дзяржаваў Антанты. Ататурк стаў ля вытокаў стварэньня часовага ўраду ў цяперашняй сталіцы Турэччыны Анкары, ён разграміў войскі, пасланыя саюзьнікамі, і, такім чынам, выйшаў пераможцам у вайне Турэччыны за незалежнасьць. Ататурк скасаваў канчаткова разбураную ў выніку Першае сусьветнае вайны Асманскую імпэрыю, што прайснавала да таго ўжо 6 стагодзьдзяў, абвесьціў рэспубліку.

Як прэзыдэнт новастворанай Турэцкае Рэспублікі Ататурк ініцыяваў строгую праграму палітычных, эканамічных і культурных рэформаў з канчатковай мэтай стварэньня сучаснай, прагрэсіўнай і сьвецкай нацыянальнай дзяржавы. Ён зрабіў пачатковую адукацыю абавязковай і бясплатнай, адкрываючы тысячы новых школаў па ўсёй краіне. Ён дамогся пераводу турэцкае мовы з арабскай пісьменнасьці на лацінку, забараніў традыцыйную вопратку. Турэцкія жанчыны атрымалі роўныя грамадзянскія і палітычныя правы падчас прэзыдэнцтва Ататурка, чым апярэдзіў шматлікія заходнія краіны. У прыватнасьці, жанчыны атрымалі права голасу на мясцовых выбарах 3 красавіка 1930 году.

Ягоны ўрад праводзіў палітыку туркізацыі краіны, спрабуючы стварыць аднастайную і адзіную нацыю[1][2][3]. За часам Ататурк этнічныя меншасьці былі вымушаныя размаўляць па-турэцку ў публічным асяродзьдзі[4], нетурэцкія тапонімы і прозьвішчы меншасьцяў павінны былі быць зьменены турэцкімі адпаведнікамі[5][6]. Парлямэнт Турэччыны ў 1934 годзе зацьвердзіў прысваеньне Кемалю прозьвішча Ататурк, што перакладаецца з турэцкай мовы як «Бацька туркаў», у знак прызнаньня той ролі, якую ён згуляў у стварэньні сучаснай Турэцкай Рэспублікі[7].

Біяграфія

Мустафа Кемаль нарадзіўся ў Салёніках (цяпер у Грэцыі) у 1881 годзе (пазьней абраў сабе датай нараджэньня дзень пачатку барацьбы за незалежнасьць Турэччыны — 19 траўня). Ягоны бацька, Алі Рыза-эфэндзі, служыў афіцэрам міліцыі, а таксама займаў пасаду клерка па службовых справах і быў гандляром піламатэрыялаў. Як лічыцца, ягоны бацька меў альбанскае паходжаньне[8][9][10] і, паводле некаторых крыніц, нават габрэйскае паходжаньне[11]. Аднак, шмат дасьледчыкаў усё ж лічаць, што бацька Мустафы Кемаля быў туркам і паходзіў з Анатоліі[12][13] Маці будучага палітычнага дзеяча, Зюбэйдэ-ханым, мела турэцкае паходжаньне. Сярод братоў і сясцёр Мустафы, толькі адна сястра Макбулэ перажыла дзяцінства.

Бацькі далі імя сыну Мустафа, а мянушка Кемаль, што азначае здольнасьць ці сталасьць, дасталася Ататурку ад ягонага настаўніка матэматыкі Юскюплю Мустафы Эфэндзі. Паводле легенды настаўнік так захапіўся здольнасьцямі падлетка, што даў яму такую мянушку[14][15], аднак існуе вэрсія, што настаўнік хацеў адрозьніць для астатніх свайго вучня, які меў такое ж імя як і ён сам[16]. У раньнія гады маці заахвоціла Ататурка наведваць рэлігійную школу, што ён рабіў неахвотна і даволі непрацяглы час. Пазьней, дзякуючы ягонаму бацьку, Мустафа пачаў наведваць прыватную школу з больш сьвецкай навучальнай праграмай. Бацькі жадалі, каб хлопец навучыўся справам, каб потым той працаваў у гандлі, як ягоны бацька. Аднак, не параіўшыся з бацькамі, Ататурк здаў уступныя іспыты ў Тэсалёніскую вайсковую вучэльню ў 1893 годзе.

У 1911 годзе ўдзельнічаў у вайне з італьянцамі ў Лібіі, у 1913 — у Другой Балканскай вайне. Праявіў сябе падчас Першае сусьветнае вайны. Пасьля капітуляцыі Турэччыны ў кастрычніку 1918 Кемаль стаў адным з правадыроў партыі, што выступала за захаваньне Турэччыны ў яе сёньняшніх межах. Разам зь некалькімі паплечнікамі арганізаваў рух «Нацыянальная сіла» (па-турэцку: Kuva-i Milliye), што змагаўся з грэкамі і іншымі акупацыйнымі войскамі Антанты. У 1920 Кемаля абралі кіраўніком Нацыянальнага сходу. У 1923 пасьля вываду войскаў Антанты ён заснаваў Турэцкую Рэспубліку і быў абраны яе першым прэзыдэнтам (пераабіраўся ў 1927, 1931 і 1935).

Памёр 10 лістапада 1938 году ад цырозу печані, спрычыненага застарэлым алькагалізмам. У Турэччыне склаўся культ асобы Ататурка, які збольшага нагадвае культ асобы Леніна ў СССР.

Крыніцы

  1. ^ Sofos, Umut Özkırımlı & Spyros A. (2008). «Tormented by history: nationalism in Greece and Turkey». New York: Columbia University Press. — С. 167. — ISBN 9780231700528
  2. ^ Toktas, Sule (2005). «Citizenship and Minorities: A Historical Overview of Turkey's Jewish Minority». Journal of Historical Sociology. 18 (4).
  3. ^ Jongerden, edited by Joost; Verheij, Jelle. «Social relations in Ottoman Diyarbekir, 1870–1915». Leiden: Brill. — С. 300. — ISBN 978-90-04-22518-3.
  4. ^ Kieser, Hans-Lukas, ed. (2006). «Turkey beyond nationalism: towards post-nationalist identities». London: Tauris. — С. 45. — ISBN 9781845111410.
  5. ^ Öktem, Kerem (2008). «The Nation's Imprint: Demographic Engineering and the Change of Toponymes in Republican Turkey». European Journal of Turkish Studies.
  6. ^ Aslan, Senem. «Incoherent State: The Controversy over Kurdish Naming in Turkey». European Journal of Turkish Studies.
  7. ^ «Mustafa Kemal Atatürk'ün Nüfus Hüviyet Cüzdanı. (24.11.1934)». Isteataturk.com
  8. ^ Andrew Mango (2002). «Atatürk: The Biography of the Founder of Modern Turkey». Overlook Press. — С. 25—27. — ISBN 978-1-58567-334-6.
  9. ^ Jackh, Ernest (2007). «The Rising Crescent». — С. 31. — ISBN 978-1-40674-978-6.
  10. ^ Marcosson, Isaac Frederick (1969). «Turbulent Years». Ayer Publishing — С. 144. — ISBN 978-0-83691-305-7.
  11. ^ Scholem, Gershom (2007). «Doenmeh». Encyclopaedia Judaica, 2nd ed.; Volume 5: Coh-Doz. Macmillan Reference USA. Thomson Gale. — С. 732. — ISBN 0-02-865933-3.
  12. ^ Atay, Falih Rıfkı (1984). «Çankaya: Atatürk'ün doğumundan ölümüne kadar». Betaş. İstanbul. — С. 17.
  13. ^ Dinamo, Hasan İzzettin (1986). «Kutsal İsyan: Millî Kurtuluş Savaşı'nın Gerçek Hikâyesi, 2. cilt». Tekin Yayınevi.
  14. ^ İnan, Afet (1959). «Atatürk hakkında hâtıralar ve belgeler». Türk Tarih Kurumu Basımevi. — С. 8.
  15. ^ «Mustafa Kemal Atatürk». Turkish Embassy.
  16. ^ Cebesoy, Ali Fuat (1967). «Sınıf arkadaşım Atatürk: okul ve genç subaylık hâtıraları». İnkılâp ve Aka Kitabevleri. — С. 6.

Вонкавыя спасылкі

Мустафа Кемаль Ататурксховішча мультымэдыйных матэрыялаў